Крэтынга: розьніца паміж вэрсіямі
lf |
Deniz Çiçin (гутаркі | унёсак) дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
|Водступ подпісу на мапе = |
|Водступ подпісу на мапе = |
||
|Сайт = https://www.kretinga.lt/ |
|Сайт = https://www.kretinga.lt/ |
||
|Лацінка=Kretynha}} |
|||
}} |
|||
'''Крэтынга''' ({{мова-lt|Kretinga|скарочана}}, да 1915 году ''Крэтынген'') — горад у [[Летува|Летуве]], на рацэ [[Акмяна|Акмяне]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Крэтынскі раён|Крэтынскага раёну]] [[Клайпедзкі павет|Клайпедзкага павету]]. Насельніцтва на 2017 год — 18 944 чалавекі. Аўтамабільнай дарогай злучаецца з [[Клайпеда]]й, [[Паланга]]й і [[Шаўлі|Шаўлямі]]; чыгуначная станцыя на лініі [[Шаўлі]] — [[Савецк]]. |
'''Крэтынга''' ({{мова-lt|Kretinga|скарочана}}, да 1915 году ''Крэтынген'') — горад у [[Летува|Летуве]], на рацэ [[Акмяна|Акмяне]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Крэтынскі раён|Крэтынскага раёну]] [[Клайпедзкі павет|Клайпедзкага павету]]. Насельніцтва на 2017 год — 18 944 чалавекі. Аўтамабільнай дарогай злучаецца з [[Клайпеда]]й, [[Паланга]]й і [[Шаўлі|Шаўлямі]]; чыгуначная станцыя на лініі [[Шаўлі]] — [[Савецк]]. |
||
Вэрсія ад 17:00, 4 траўня 2024
Крэтынга лац. Kretynha | |||||
лет. Kretinga | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Горад з: | 1607 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Клайпедзкі | ||||
Насельніцтва: | 18 944 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°53′39.16″ пн. ш. 21°14′49.82″ у. д. / 55.8942111° пн. ш. 21.2471722° у. д.Каардынаты: 55°53′39.16″ пн. ш. 21°14′49.82″ у. д. / 55.8942111° пн. ш. 21.2471722° у. д. | ||||
Крэтынга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.kretinga.lt/ |
Крэтынга (лет. Kretinga, да 1915 году Крэтынген) — горад у Летуве, на рацэ Акмяне. Адміністрацыйны цэнтар Крэтынскага раёну Клайпедзкага павету. Насельніцтва на 2017 год — 18 944 чалавекі. Аўтамабільнай дарогай злучаецца з Клайпедай, Палангай і Шаўлямі; чыгуначная станцыя на лініі Шаўлі — Савецк.
Крэтынга — места гістарычнай Жамойці.
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Крэтынга паходзіць ад германскага асабістага імя Hrothi, якое было асабліва прадукцыйным у бургундзкіх і франконскіх уладаньнях: Krottweiler, Roedingen (у 847 годзе Hrodingen) ды іншыя[1].
Гісторыя
Крэтынга — адзін з самых старажытных гарадоў Жамойці, першыя ўспаміны адносяцца да 1253 году як аб касьцёле «Крэтын» Курляндзкага біскупства. У 1602 годзе, калі паселішча належала Хадкевічам. Ян Караль Хадкевіч пабудаваў тут кляштар бэрнардынцаў у 1603 годзе. У 1610—1617 гадах быў пабудаваны Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. У другой палове XVII стагодзьдзя паселішча перайшло да Сапегаў, а ў першай палове наступнага стагодзьдзя было прададзена Масальскім. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, з 1795 году, Крэтынга знаходзілася ва ўладаньні Патоцкіх, якія прадалі яго ў 1803 годзе Плятону Зубаву. Сям’я Зубавых валодала Крэтынгай да 1875 году, калі яго выкупілі Тышкевічы. У іх уладаньні Крэтынга знаходзілася да Другой сусьветнай вайны. Да нашых дзён захаваўся палац Тышкевічаў.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў палацы знаходзілася сельскагаспадарчая ПТВ і спартовая заля. З 1950 году Крэтынга стала раённым цэнтрам. Пасьля рэстаўрацыі палацу ў 1992 годзе тут знаходзіцца музэй гісторыі Жамойці, а ў аранжарэі — замні сад.
Крыніцы
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 99.