Міхалова (Падляскае ваяводзтва): розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак |
Deniz Çiçin (гутаркі | унёсак) дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
|Commons = Category:Michałowo |
|Commons = Category:Michałowo |
||
|Сайт = |
|Сайт = |
||
|Лацінка=Michałova}} |
|||
}} |
|||
'''Міхало́ва''' ({{мова-pl|Michałowo}}) — [[места]] ў [[Беластоцкі павет|Беластоцкім павеце]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]] [[Польшча|Польшчы]], сядзіба вяскова-гарадзкой [[гміна Міхалова|гміны Міхалова]]. Згодна адміністрацыйнага падзелу [[1975]]-[[1998]] места належала [[Беластоцкае ваяводзтва|Беластоцкаму ваяводзтву]]. Праз горад цячэ рака [[Супрасьль (рака)|Супрасьль]], прыток [[Нараў|Нарава]]. |
'''Міхало́ва''' ({{мова-pl|Michałowo}}) — [[места]] ў [[Беластоцкі павет|Беластоцкім павеце]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]] [[Польшча|Польшчы]], сядзіба вяскова-гарадзкой [[гміна Міхалова|гміны Міхалова]]. Згодна адміністрацыйнага падзелу [[1975]]-[[1998]] места належала [[Беластоцкае ваяводзтва|Беластоцкаму ваяводзтву]]. Праз горад цячэ рака [[Супрасьль (рака)|Супрасьль]], прыток [[Нараў|Нарава]]. |
Вэрсія ад 11:43, 5 траўня 2024
Міхалова лац. Michałova | |||||
польск. Michałowo | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVIII ст. | ||||
Магдэбурскае права: | 2009 | ||||
Былая назва: | Нязбодча, Нязбудка | ||||
Мясцовая назва: | Міхалова | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Гміна: | Міхалова | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 3203 чал. (2013)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-050 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′12″ пн. ш. 23°36′13″ у. д. / 53.03667° пн. ш. 23.60361° у. д.Каардынаты: 53°2′12″ пн. ш. 23°36′13″ у. д. / 53.03667° пн. ш. 23.60361° у. д. | ||||
Міхалова | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.michalowo.ug.gov.pl/ |
Міхало́ва (па-польску: Michałowo) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Міхалова. Згодна адміністрацыйнага падзелу 1975-1998 места належала Беластоцкаму ваяводзтву. Праз горад цячэ рака Супрасьль, прыток Нарава.
Гісторыя
- першая палова 18 ст. — заснаваньне вёскі Нязбодча
- пачатак 19 ст. — Нязбодча з урочышчамі Рудая Крыніца, Лупеж Бор, Разэнталь і Сунохі пераходзіць у рукі Сэвярына Міхалоўскага, заснаваньне маёнтку Нязбудка
- 1832 — пачатак пабудовы тэкстыльнай хвабрыкі, пасяленьне атрымоўвае назву Міхалова, зьяўляюцца тут першыя немцы
- 1835 — пабудова першага лютэранскага малітоўнага дому і школы
- 1861 — пачынае дзейнічаць другая школа-кірха
- 1865 — адабраны Сэвярыну Міхалоўскаму (за удзел у студзеньскім паўстаньні) маёнтак набывае ген. Аляксандар фон Мінквіц
- 1868 — міхалоўскія немцы атрымоўваюць расейскае грамадзянства, заснаваньне Міхалоўскай воласьці
- 1890 — у Міхалове пражывае больш за 1000 немцаў, 980 габрэяў, 654 беларусаў і 376 палякі; пачынае дзейнічаць другая сынагога
- 1898 — першая забастоўка працоўных міхалоўскага тэкстыльнага заводу
- 1898 — адкрыцьцё новай мураваная кірхы
- 1906 — адкрыцьцё царквы сьв. Мікалая
- 1915 — 30% жыхароў Міхалова падаецца ў бежанства ў Расею
- 1916 — заснаваньне самастойнай каталіцкай парафіі (абхоплівае м.ін. Гарадок)
- 1918 — Міхалова пакідае 600 немцаў, польскія ўлады засноўваюць гміну Міхалова
- 1921 — у Міхалове праывае 887 габрэяў, 534 праваслаўных, 458 каталікоў, 291 лютэранаў, 6 уніятаў
- 1936 — у Міхалове праывае 732 габрэяў, 2741 праваслаўных, 2215 каталікоў, 190 лютэранаў
- міжваенны пэрыяд — у Міхалове дзейнічае 9 тэкстылных хвабрыкаў, дрэвапраапрацоўчы завод, хімічная хвабрыка, 12 прадуктавых і 8 прамысловых крамаў, 3 школы (польская, жыдоўская і нямецкая)
- 1939 — далучэньне да БССР, уваходзіць у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці
- 1940 — 196 міхалоўскіх немцаў перасяляюцца ў Лодзь
- 1941 — пачатак нямецай акупацыі
- 1942 — нацысты вывозяць з Міхалова ў Беласток усіх жыдоў
- 1944 — адступаючыя немцы паляць усе хвабрыкі
- 1947 — заснаваньне першай сярэдняй школы
- 2009 — Міхалова атрымоўвае гарадзкія правы[2]
Насельніцтва
Жыхары Міхалова каталікі (парафія Божага Провіду ў на месцы[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы на месцы[4]).
Адукацыя
- Пачатковая школа ім. Ўладзіслава Сыракомлі з гімназіяй ім. Лешка Носа
- Kамплекс школаў у Міхалове (тэхнікум і ліцэй)
Інфраструктура
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Царква Сьв. Мікалая — збудаваная ў 1906-1908 гадах у псэўдарускім стылю
- Касьцёл Провіду Божага — збудаваны ў 1906-1909 гадах у нэагатыцкім стылю
Страчаная спадчына
- Сынагога — пабудаваная к. 1900 году, спаленая ў час Другой сусьветнай вайны
- Пратэстанцкая кірха — пабудаваная ў 1898 г., разабраная ў 1949 г.
Вядомыя выхадцы
Крыніцы
- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 25 чэрвеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
Міхалова (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |