Адрыяна Чэлентана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адрыяна Чэлентана
Adriano Celentano
Adriano Celentano crop.jpg
Дата нараджэньня 6 студзеня 1936
Месца нараджэньня Мілан, Італія
Грамадзянства Італія
Прафэсія сьпявак, актор, рэжысэр, кампазытар
Кар’ера 1957 — цяпер
IMDb ID 0147983
Сайт Афіцыйны сайт

Адрыяна Чэлентана (па-італьянску: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілан, Італія) — знакаміты актор, эстрадны сьпявак, кампазытар і рэжысэр. Грамадзкі дзеяч і вядучы тэлебачаньня. У Італіі атрымаў мянушку «Мolleggiato» (па-італьянску: на спружынах) — за сваю манеру рухацца на сцэне.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Мілане на вуліцы Глюк, 14 (па-італьянску: Via Gluck, 14). Ён быў пятым дзіцём у сям’і, што пераехала з Апуліі на поўнач у пошуках працы. У Мілане Адрыяна правёў сваё дзяцінства і шмат гадоў пасьля ўспаміны пра тыя часы будуць асновай песьні, якая стала хітом «Il ragazzo della via Gluck» (па-беларуску: Хлопец з вуліцы Глюка). Яна была перакладзена на шмат моваў і ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. З дванаццаці гадоў Адрыяна вучыўся ў школе і адначасова працаваў вучнем у зэгармістра. У той самы час ён пачынае цікавіцца музыкаю, асабліва рок-н-ролам, які, як і шмат іншых італьянцаў, ён пачуў упершыню ў 1955 годзе, пад час паказу «Школьных джунгляў», дзе была песьня «Rock Around the Clock» Біла Хэйлі. На гэты ўзор Чэлентана стварае свой рок-гурт «Rock Boys».

Музычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэстываль Сан-Рэма і Clan Celentano[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутка «Rock Boys» прымае ўдзел у «Першым італьянскім фэстывалі рок-н-ролу», які адбыўся 18 траўня 1957 году ў Лядовым палацы Мілану. У конкурсе ўдзельнічалі шмат італьянскіх рок-гуртоў, кожны зь якіх павінен быў прадставіць журы тры ці чатыры песьні (кароткія, да 2 хвілінаў гучаньня). «Rock Boys» выступіў зь песьняю «Ciao ti dirò» (аўтары Джорджа Габер і Люіджы Тэнка), якая атрымала шалёны посьпех у гледачоў.

У 1958 годзе Чэлентана перамагае на фэстывалі лёгкай музыкі ў горадзе Анкона, дзе выканаў кампазыцыю «Il tuo bacio è come un rock».

Azzurro[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1968 годзе «Clan» выпускае альбом Azzurro/Una carezza in un pugno. Песьня «Azzurro» (па-італьянску: інь) з альбому, музыку да якога напісаў Паола Контэ, робіцца адной з самых вядомых ў рэпэртуары Адрыяна. Заўзятары футбольнай зборнай Італіі, якіх завуць «gli azzurri» (па-італьянску: сінія) абралі «Azzurro» ў якасьці неафіцыйнага гімну для чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году. Паола Контэ таксама напісаў музыку да песьні «La coppia più bella del mondo» (па-італьянску: Самая прыгожая пара ў сьвеце), якая была надрукаваная яшчэ ў 1967 годзе ў выглядзе сынглу і засьпяваная дуэтам з Клаўдыяй Мары.

1970-я, Soli[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 70-я гады папулярнымі сталі сынглы Un albero di trenta piani, Prisencolinensinainciusol, Bellissima, Ti avro, Soli, Il tempo se ne va. Кампазыцыя Prisencolinensinainciusol — песьня якая складаецца зь незразумелых прыдуманых словаў, якія нічога не значаць[1], што сымбалізуе разьдзеленасьць людзей, немагчымасьць зразумець адзін аднаго, і выконваецца рэчытатывам, што магчыма расцэньваць як адзін зь першых рэп-выпрабаваньняў[1] — доўгі час заставалася ў гары эўрапейскіх хіт-парадаў і патрапіла ў амэрыканскія поп-чарты. на прыканцы 2009 кампазыцыя стала інтэрнэт-мемам[2]. У 1979 выходзіць альбом Soli (па-італьянску: На самоце) — адзін з найбольш знакамітых альбомаў Чэлентана, створаны ў супрацы з Тота Кутуньё. Альбом пратрымаўся на верхавіне італьянскага хіт-параду 58 тыдняў[1]. Тады ж, у 1979 годзе прайшоў канцэртны тур Чэлентана, які сабраў паўнюткія стадыёны па ўсёй краіне, пасьля чаго выў выдадзены канцэртны альбом Me Live![1].

2000-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе выдаў альбом L’animale, дзе адна зь песень «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і плянэту. На гэтую песьню быў зьняты 10-хвілінны кліп[3].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 годзе ажаніўся з акторкаю Клаўдыяй Мары. У 1965 годзе нарадзілася дачка Разалінда Чэлентана, якая таксама здымаецца ў кіно.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]