Азбука Морзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пералік кодаў Морзэ для літараў лацінскага альфабэту і лічбаў.[1]

Азбука Морзэ або код Морзэ — спосаб перадачы тэксту пасьлядоўнасьцю сыгналаў, як то выбліскамі сьвятла, сумесьсю кропак і працяжнікаў, пстрычак і г. д., якія могуць быць лёгка распазнаныя навучаным прымальнікам інфармацыі, якую яму перадаюць. Азбука Морзэ была названая ў гонар Сэм’юэла Морзэ, аднаго з стваральнікаў тэлеграфа і гэтага коду.

Міжнародны код Морзэ ўзгадняе коды літар базавага лацінскага альфабэту ISO(en), арабскіх лічбаў і невялікага набору знакаў пунктуацыі і працэдурных словаў, якія перадаюцца праз пасьлядоўнасьць «кропак» і «працяжнікаў».[1] Паколькі іншыя мовы могуць адрозьнівацца альфабэтамі ад лацінскага, які складаецца з 26 літараў, у гэтым мовах прынятыя пашырэньні стандартнага коду Морзэ.

Кожны сымбаль (літара, лік, знак пунктуацыі) адпавядае ўнікальнаму шэрагу кропак і працяжнікаў. Пры перадачы інфармацыі працягласьць працяжніка прынятая як тры працягласьці кропкі. Пасьля кожнай кропкі ці працяжніка ідзе паўза, па даўжыні роўная кропцы. Кожны сымбаль аддзяляецца ад другога цішынёй, роўнай тром кропкам (аднаму працяжніку), а два словы аддзяляюцца «прагалам», роўным сямі кропкам. Даўжыня кропкі зьяўляецца базавай адзінкай часу пры перадачы зьвестак.[1]

Азбука Морзэ застаецца вельмі папулярнай сярод радыёаматараў. Хоць у большасьці краін дазволу на радыёперадачы для аматараў не патрэбна, у Беларусі аматарскае радыё падлягае ліцэнзаваньню.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Азбука Морзэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў