Альбэрт Каяловіч
Альбэрт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609, Ковенскі павет — 6 кастрычніка 1677) — беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык. Доктар тэалёгіі (1645).
У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—1632 вучыўся ў Віленскім і Нясьвіскім калегіюмах, а ў 1634—1638 — на тэалягічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 атрымаў ступень доктара тэалёгіі і да 1658 выкладаў тут схаластычную тэалёгію. У 1654—1655 рэктар акадэміі, у 1662—1666 прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.
Палемічныя творы А. Каяловіча накіраваныя супраць кальвіністаў. Ён аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў па гісторыі Літвы (Беларусі). Галоўныя зь іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выдадзена ў Гданьску ў 1650, другая — у Антвэрпэне ў 1669 на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 на лацінскай мове. У працах А. Каяловіча шмат зьвестак пра Менск.
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.