Барыс Беразоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нарадзіўся 23 студзеня 1946, Масква) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найбліжэйшае асяродзьдзе Барыса Ельцына, палітычны апанэнт Уладзімера Пуціна. З 20 верасьня 2001 году знаходзіцца ў вышуку ў РФ па абвінавачваньні ў махлярстве, адмываньні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. Пражывае ў Вялікабрытаніі ў якасьці палітычнага ўцекача. З 2003 мае брытанскі дакумэнт (Travel document) на імя «Платон Еленин»[1] (па-беларуску: Платон Яленін). Зьяўляецца грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. У 1996 адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[2]. У 1997 часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд даляраў.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Сваё рашэньне Беразоўскі растлумачыў так: Платон — імя галоўнага героя (прататыпам якога зьяўляўся сам Беразоўскі) фільма Паўла Лунгіна - «Алігарх»; Алена (па-расейску: Елена) — імя жонкі Беразоўскага.
  2. ^ Березовский заявил, что не намерен вновь просить гражданства Израиля (рас.)
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах