Буцьвілавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буцьвілавічы
лац. Bućviłavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Дварэцкі
Насельніцтва: 6 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231474
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′37″ пн. ш. 25°30′57″ у. д. / 53.42694° пн. ш. 25.51583° у. д. / 53.42694; 25.51583Каардынаты: 53°25′37″ пн. ш. 25°30′57″ у. д. / 53.42694° пн. ш. 25.51583° у. д. / 53.42694; 25.51583
Буцьвілавічы на мапе Беларусі ±
Буцьвілавічы
Буцьвілавічы
Буцьвілавічы
Буцьвілавічы
Буцьвілавічы
Буцьвілавічы

Буцьві́лавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Палонцы. Уваходзяць у склад Дварэцкага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бутвіл

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Буцьвіл складаецца з фармантаў -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель'), і -віл-, які паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2]. Такім парадкам, імя Буцьвіл азначае «корань волі» (тое ж, што і Вільбут)[3]. Летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt) прызнае адпаведнасьць імя Буцьвіл германскаму імю Willebut[4].

Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, зьвяртае ўвагу на наяўнасьць тапонімаў германскага паходжаньня (Bouteville, Botavila, Bodvilla, Budevill), якія могуць сьведчыць пра існаваньне неадзначанага ў пісьмовых крыніцах поўнага германскага адпаведніка імя Бутывіл[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 97 чалавек[6]
  • 1999 год — 11 чалавек
  • 2010 год — 6 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 194.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  4. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
  5. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 113—114.
  6. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 132.