Вячаслаў Чарнавіл
| Вячаслаў Чарнавіл | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 24 сьнежня 1937 Еркі, Чаркаская вобласьць |
| Памёр: | 25 сакавіка 1999 Барыспаль, Кіеўская вобласьць |
| Нацыянальнасьць: | украінец |
| Партыя: | Народны Рух Украіны |
| Жонка: | Атэна Васільеўна Пашко |
Вячасла́ў Максі́мавіч Чарнаві́л (па-ўкраінску:
Чорновіл В'ячеслав Максимович ; 24 сьнежня 1937, сяло Еркі, Чаркаская вобласьць — 25 сакавіка 1999, Барыспаль, Кіеўская вобласьць) — украінскі палітык, грамадзкі дзяяч, праваабаронца, дысыдэнт супраць савецкай улады. Адзін з заснавальнікаў Украінскай Хэльсынскай Суполкі. Адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Ўкраіны.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 24 сьнежня 1937 году ў сям’і настаўнікаў. У савецкія часы сям’я Чарнавіла не адзін раз была рэпрэсаваная. Так, напрыклад, быў арыштаваны і пасьля, не вярнуўся зь няволі брат бацькі Вячаслава, Пётар Ёсіфавіч Чарнавіл. У 1946 годзе паступіў у школу ў другую клясу, бо чытаў з чатырох гадоў. Ён скончыў яе ў 1955 годзе з залатым мэдалём. У тым жа годзе Вячаслаў паступае ў Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі на філялягічны факультэт, але з другога курсу пераходзіць на факультэт журналістыкі. Ужо ва ўнівэрсытэце меў сур’ёзныя праблемы праз свае палітычныя погляды. У 1958 годзе змушаны быў узяць «адпачынак» (езьдзіў на будаўніцтва ў Жданаў, цяпер Марыюпаль). У 1960 годзе скончыў унівэрсытэт. Зь ліпеня 1960 па травень 1963 працаваў на Львоўскай студыі тэлебачаньня. Спачатку — рэдактарам, потым старэйшым рэдактарам моладзевых праграм. Пачаткаў выступаць як літэратурны крытык. У прыватнасьці, вывучаў творчасьць Тараса Шаўчэнкі, Барыса Грынчэнкі. У траўні 1963 году пераехаў у Выжгарад, дзе працаваў на будаўніцтве Кіеўскай гідраэлектра станцыі (да верасьня 1964 году). У 1964 годзе прайшоў па конкурсе ў асьпірантуру Кіеўскага пэдагагічнага інстытуту, але ня быў дапушчаны да вучобы праз палітычныя погляды.
Вячаслаў — выбітны дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху ва Ўкраіне. Ён выступаў за адраджэньне ўкраінскай культуры й мовы, дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці Кіеўскага клюбу творчай моладзі. 4 верасьня 1965 году выступаў разам зь Янам Дзюбам і Васілём Стусам у кінатэатры «Ўкраіна» на прэм’еру фільма Параджанава «Цені забытых продкаў» з пратэстам супраць арыштаў украінскай інтэлігенцыі. Далей — ператрусы й допыты. У верасьні 1965 году за ўдзел у праваабарончым руху звольнены з працы ў газэты «Маладая гвардыя». Але яму атрымалася ўладкавацца літаратурным працаўніком у газэце «Сябар чытача». У сувязі з адмовай даваць зьвесткі на зачыненым судзе супраць братоў Горыніў Вячаслава Чарнавіла засудзілі да трох месяцам прымусовай працы. У траўні 1966 году напісаў кнігу «Правасудзьдзе або рэцыдывы тэрору». У лістападзе 1967 году атрымаў тры гады турмы ў лягеры строгага рэжыму (чыньнікам стала дакумэнтальнае складаньне «Гора з розуму», дзе былі сабраныя матэрыялы, аб рэпрэсаваных дзеячах украінскай культуры). Пасьля таго, як кніжку надрукавалі за мяжой, сусьветная супольнасьць пачынае адстойваньне правоў палітвязьняў перад савецкім урадам. Таму шматлікім з тагачасных палітвязьняў менавіта дзякуючы Чарновілу атрымалася выжыць. Пасьля вызваленьня ў 1969 годзе зь вялікімі складанасьцямі яму атрымалася ўладкавацца на робату. З 1970 году Вячаслаў працаваў назіральнікам на мэтэаралягічнай станцыі ў Закарпацьці, грабаром археалягічнай экспэдыцыі ў Адэскай вобласьці, потым працаваў на чыгуначнай станцыі Скнылаў у Львове. У 1970 годзе Чарнавіл пачаў падпольна выдаваць «Украінскі весьнік», часопіс, у якім друкаваліся апазыцыйныя матэрыялы. У 1972 годзе, падчас агульнаўкраінскай «зачысткі», ён ізноў пападае пад арышт. Ён быў сасланы ў лягер ЖХ-385/17-А (вёска Азёрнае) і ЖХ 385/3 (вёска Барашэво) тэрмінам на шэсьць гадоў. Там ён быў арганізатарам і ўдзельнікам масавых акцыяў пратэсту і галадовак. Таксама ён вёў барацьбу за наданьне статусу палітвязьня.
[рэдагаваць] Узнагароды й прэміі
- Ляўрэат Міжнароднай журналісцкай прэміі імя Нікаласа Тамаліна (1975)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі (1996) у галіне журналістыкі й публіцыстыкі
- Нагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага V ступені (1997)
- Прысвоена званьне Герой Украіны — (2000) (пасьмяротна)
| Папярэднік — |
Лідэр Народнага Руху Ўкраіны Сьнежань 1992 — 25 сакавіка 1999 |
Наступнік Генадзь Удавенка |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вячаслаў Чарнавіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 1991 году | |
|---|---|
|
Леанід Краўчук · Вячаслаў Чарнавіл · Леўка Лук'яненка · Уладзімер Грынёў · Ігар Юхноўскі · Леапольд Табуранскі
|
|
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 24 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласьці
- Украінскія дысыдэнты
- Украінскія журналісты
- Украінскія палітыкі
- Украінскія публіцысты
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 1-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 2-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 3-га скліканьня
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны
- Героі Ўкраіны
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Барыспалі
