Генадзь Аўсяньнікаў
| Генадзь Аўсяньнікаў | |||||||
| Дата нараджэньня | 19 лютага 1935 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэньня | |||||||
| Грамадзянства | Беларусь | ||||||
| Прафэсія | актор | ||||||
| Кар’ера | 1957—дасюль | ||||||
| Узнагароды |
|
||||||
| IMDb | ID 0654037 | ||||||
Генадзь Аўсяньнікаў (19 лютага 1935, Магілёў) — беларускі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст БССР (1974), Народны артыст СССР (1991), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Скончыў сем клясаў, паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, праз год забраў дакуманты і паступіў у Рыскую мараходзкую вучэльню. Праз паўгады вярнуўся ў Бялынічы, дзе вырашыў скончыць 10 клясаў. Тамака пачаў займацца ў драмгуртку.
У 1953 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Трапіў на курс народнага артыста БССР, прафэсара Канстаціна Саньнікава. Інстытут скончыў у 1957 годзе.
Працуе ў Купалаўскім тэатры з 1957 году. На творчым рахунку больш за 80 роляў на сцэне тэатру. Сярод лепшых: Дзед Цыбулька, Стары («Таблетку пад язык», «Сьвятая прастата» А.Макаёнка), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М.Чарота), Караўкін («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М.Матукоўскага), Дубадзел («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава). Фама Апіскін («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Навум Прыгаворка («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча), Пірам («Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата), Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына), Рамесьнік («Князь Вітаўт» А.Дударава), Скрыпач Мілер («Каварства і любоў» Ф.Шылера), Гарошка («Тутэйшыя» Я.Купалы), Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага), Сабакевіч («Чычыкаў» М.Гогаля), Васіль («Вечар» А.Дударава).
Зьмест |
[рэдагаваць] Працы
[рэдагаваць] Фільмаграфія
- 1964 — Рагаты басьціён — калгасьнік на сходзе
- 1968 — Прыгодны да нестраявой — салдат
- 1969 — Мы з Вулканам — міліцыянт
- 1969 — Сыны ідуць у бой
- 1971 — Бацька
- 1971 — Вясновая казка
- 1971 — Дзень маіх сыноў (ТБ)
- 1973 — Агонь — пасечнік
- 1974 — Белы круг
- 1974 — Апошняе лета дзяцінства — Красаўцаў, начальнік збыту
- 1975 — Доўгія вёрты вайны — старшыня Піліпенка
- 1976 — Касьбар-багатыр — агучваў ролю
- 1977 — Тры вясёлыя зьмены — заўгас Чарадзееў
- 1978 — За ўсё ў адказе — Сяргей Анатольевіч
- 1979 — Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва — чалавек з малпаю
- 1981 — Дачка камандзіра — старшына Плюшч
- 1986 — Казкі-нябыліцы дзада Ягора — агучваньне
- 1989 — Як ліса ваўка судзіла — агучваньне
- 1990 — Маці Ўрагану
- 1991 — Кешка і садавіна
- 1991 — Мёд і восы — агучваньне
- 1992 — Белая адзежы (сэрыял)
- 1993 — Кешка і тэрарыстыы
- 1994 — Эпілёг
- 1997 — Справа Лахоўскага
- 1998 — Заля чаканьня (сэрыял)
- 1999 — Зімаваньне зьвяроў — агучваньне
- 2000 — Каменская: Чужая маска — Лашчынін
- 2001 — Сьвежаніна з салютам
- 2003 — Між жыцьцём і сьмерцю
- 2005 — Тры талеры (серыял) — дзед Макар
- 2009 — Сёмін (серыял)
[рэдагаваць] Узнагароды
- 1988 — Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Рэспублікі Беларусь (1988)
- 1995 — узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны
- 2000 — дыплём фэстывалю «Артыст канца XX стагодзьдзя»
- 2003 — Прыз Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая Вежа»
- Прыз «Национальное достояние» IV Міжнароднага фэстывалю монаспэктакляў «Балтийский дом»
- 2006 — Прыз «Хрустальная Паўлінка»
- 2006 — узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны[1]
- 2008 — Прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне»