Джуліян Асанж
| Джуліян Асанж | |
| Julian Paul Assange | |
| Род дзейнасьці | журналіст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1971 |
| Месца нараджэньня | Таўнсьвіл, Аўстралія |
| Грамадзянства | |
| Сайт | WikiLeaks.ch |
Джуліян Пол Асанж (па-ангельску: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсьвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакумэнтаў, галоўным чынам амэрыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасьці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакумэнтаў, якія тычацца ваеннай апэрацыі ЗША ў Аўганістане. Пасьля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амэрыканскіх дыпляматаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.
Пазьней улады Швэцыі абвінавацілі Асанжа у сэксуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны перасьлед мае палітычную матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не зьвязаная. 7 сьнежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[1].
14 сьнежня 2010 Асандж быў вызвалены з пад арышту пад час суду пад заклад у памэры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць кашталянскую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжаньне.[2].
У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў хадайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апэляцыі на рашэньне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швэцыі. Каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня зьявіўся ў амбасаду Эквадора ў Лёндане і падаў прашэньне аб палітычным прытулку[3]. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў гэтай лацінаамэрыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж схаваўся на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане[4].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Джуліян Асанж арыштаваны WKNews
- ^ Джуліян Асанж вызвалены пад заклад WKNews
- ^ Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з амбасады Радыё Свабода 20.06.2012
- ^ Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры Радыё Свабода 20.06.2012
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Джуліян Асанж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў