Занзыбар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
06°08′03″ пд. ш. 39°18′59″ у. д.
| Занзыбар | |
| Месцазнаходжаньне | Індыйскі акіян |
| Каардынаты | 06°08′03″ пд. ш. 39°18′59″ у. д. |
| Плошча | 1,900 км² |
| Краіна | |
| Насельніцтва (1994) | 800,000 |
Занзыбар — архіпэляг у Індыйскім акіяне, у берагоў Танзаніі, якой і прыналежыць. Найболей буйныя выспы — Пэмба і Унгуйя, ва ўжытку таксама званы Занзыбар. Самы вялікі горад выспы — Занзыбар (206 тыс. жыхароў (2002)). Клімат цёплы і вельмі вільготны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Да міацэна архіпэляг уяўляў сабой частку Афрыканскага кантынэнта. Першыя вызначаныя весткі аб ім зьяўляюцца ў X стагодзьдзі, калі тут зьявіліся пэрсы з Шыраза. Мясцовыя жыхары дагэтуль мянуюць сябе «шыразы», хоць пэрсыдзкія пасяленцы былі даволі хутка асіміляваныя. Гэта яны прынеслі на Занзыбар іслам. У цяперашні час мусульмане складаюць да 88 % насельніцтвы, астатнія — паслядоўнікі афрыканскіх паганскіх культаў і хрысьціяне.
У Сярэднія стагодзьдзі на Занзыбары разгарнулася гандаль нявольнікамі, якіх лавілі ў афрыканскіх джунглях. З часам рабагандаль засяродзіўся ў руках гандляроў з Амана, якія склалі ядро мясцовай арыстакратыі. У XVI стагодзьдзі Занзыбар уваходзіць у склад каляніяльных валадарстваў Партугаліі, нараўне з Мамбасай і Армузам. У сяр. XVII стагодзьдзя аманскія арабы акрыялі ад удару, нанесенага зьяўленьнем эўрапейскіх калянізатараў, і сталі выціскаць іх з заходняй часткі Індыйскага акіяна. Праўда, на Занзыбары ўлада султана доўгі час заставалася намінальнай.
[рэдагаваць] Султанат Занзыбар
- Асноўны артыкул: Султанат Занзыбар
Да 1853 г. самы магутны з аманскіх султанаў, Саід ібн Султан, усталяваў кантроль над значнымі ўчасткамі афрыканскага ўзбярэжжа і перанёс сваю сталіцу з Маската на Занзыбар. Выспа перажыла новы ўздым, зьвязаны з узрослым попытам на слановую костку і рабоў — тавары, якія пастаўляліся на мясцовыя рынкі з Афрыкі. Пры султане на Занзыбары вялося шырокае будаўніцтва; архітэктурныя помнікі выспы занесеныя ЮНЭСКА у Сьпіс сусьветнай спадчыны.
У 1861 Занзыбарскі султанат аддзяліўся ад Аманскага, а ў 1890 г. ён перайшоў пад брытанскі пратэктарат.
[рэдагаваць] Занзыбар у складзе Танзаніі
У 1964 г. улады Занзыбара і Танганьікі падпісалі дамову аб стварэньні адзінай дзяржавы — Танзаніі (назва складзена з першых трох літар слоў «Танганьіка» і «Занзыбар»).
[рэдагаваць] Сучаснае палітычнае становішча
Занзыбар зьяўляецца аўтаномнай вобласьцю Танзаніі з адміністрацыйным цэнтрам у г. Занзыбар. З 2005 году на выспе маецца ўласны сьцяг, прэзыдэнт і парлямэнт.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Занзыбар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

