Карэл Шварцэнбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карэл Шварцэнбэрг
Карэл Шварцэнбэрг (2008)
Карэл Шварцэнбэрг (2008)
8-ы Міністар замежных справаў Чэхіі
13 ліпеня 2010 — 10 ліпеня 2013
Папярэднік: Ян Когаўт
Наступнік: Ян Когаўт
Пасол парлямэнту Чэхіі
29 траўня 2010 — 21 кастрычніка 2021
6-ы Міністар замежных справаў Чэхіі
9 студзеня 2007 — 8 траўня 2009
Папярэднік: Аляксандар Вондра
Наступнік: Ян Когаўт
Сэнатар парлямэнту Чэхіі
13 лістапада 2004 — 29 траўня 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 сьнежня 1937 (86 гадоў)
Прага
Памёр: 12 лістапада 2023(2023-11-12)[1][2] (85 гадоў)
Партыя: ТОП 09
Сужэнец: Тэрэза Шварцэнбэрг[d] і Тэрэза Шварцэнбэрг[d][4]
Дзеці: Ян Нэпамук Шварцэнбэрг[d] і Ганна Караліна Шварцэнбэрг[d]
Бацька: Карэл VI Шварцэнбэрг[d]
Маці: Антаніна Шварцэнбэрг[d]
Род: Шварцэнбэргі
Адукацыя:
Узнагароды:

Карл Ёган Непамук Ёзэф Норбэрт Фрыдрых Антоні Ўратыслаў Мена фон Шварцэнбэрг (па-чэску: Karl Johannes Nepomuk Josef Norbert Friedrich Antonius Wratislaw Mena von Schwarzenberg, звычайна Карэл Шварцэнбэрг чэск. Karel Schwarzenberg, вымаўляецца [ˈkarɛl ˈʃvartsn̩bɛrk]; 10 сьнежня 1937 году – 12 лістапада 2023) — чэскі палітык, міністар замежных справаў Чэхіі ў 2007—2009 і ў 2010–2013 роках. Князь Шварцэнбэрг, герцаг Крумлаўскі[5], ляндграф Клетгаў, граф Зульц.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старэйшы сын князя Карла VI Шварцэнбэрга і Антаніны фон Фюрстэнбэрг. Ад 1979 року — галава роду Шварцэнбэргаў.

Нарадзіўся ў Празе. Пасьля перавароту 1948 року эміграваў у Аўстрыю. Вывучаў права ва ўнівэрсытэтах Вены і Грацу, а таксама лесаводзтва ў Мюнхэне.

Па Праскай вясьне заняўся стварэньнем чэскіх апазыцыйных асяродкаў за мяжою. Разам зь Вілемам Прэчанам стварыў дакумэнтальны цэнтар для архівацыі забароненай літаратуры. У 1984—1990 ачольваў Хэльсынскі праваабарончы камітэт. У 1989 разам зь Лехам Валэнсам атрымаў узнагароду Рады Эўропы за дзейнасьць у галіне правоў чалавека.

Пасьля аксамітнай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму. У 1990—1992 займаў пасаду ўпраўніка справамі прэзыдэнта Чэхаславаччыны Вацлава Гаўла. У 1992 быў пасланцам АБСЭ у Нагорным Карабаху.

У 2004 року абраны сэнатарам. 9 студзеня 2007 году заняў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе Мірэка Тапалянэка. У пэрыяд прэзыдэнцтва Чэхіі ў Эўразьвязе прадстаўляў Эўропу на міжнароднай арэне.

8 траўня 2009 году пакінуў свой пост у выніку адстаўкі прэм’ер-міністра Мірэка Тапалянэка і фармаваньня ўраду Яна Фішэра. Заняў пасаду старшыні створанай правацэнтрысцкай партыі ТОП 09.

З 13 ліпеня 2010 року займаў пасады віцэ-прэм’ера і міністра замежных справаў у новым кабінэце Петра Нэчаса.

У 2013 року браў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэхіі. З 23,40% галасоў трапіў у другі тур, дзе саступіў Мілашу Зэману.

Быў жанаты з графіняй Тэрэзай цу Хардэг аўф Гляц унд ім Махляндэ, меў трох дзяцей.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]