Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth
Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth.PNG
Партрэт невядомага аўтара
Hohenzollern-herb-rodowy.jpg
Герб Гагэнцолернаў
Каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1697 — 1727
Папярэднік: Марыя Казімера д’Арк’ен
Наступнік: Катажына Апалінская
Княгіня-электарка Саксоніі
1694 — 1727
Папярэднік: Элеанора Эдмутэ фон Заксэн-Айзэнах
Наступнік: Марыя Юзэфа фон Габсбург
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 сьнежня 1671
Байройт, Княства Байройт
Памерла: 4 верасьня 1727 (55 гадоў)
Прэтч-на-Лабе, Курфюрства Саксонія
Род: Гагэнцолерны
Бацькі: Крыстыян Эрнст фон Байройт
Зоф’я Люіза фон Вюртэмбэрг
Муж: Аўгуст Моцны
Дзеці: Аўгуст Прыгожы
Рэлігія: пратэстанцтва

Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт, таксама Крыстыяна Эбэргардына фон Гагэнцолерн (па-нямецку: Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth (Hohenzollern), па-польску: Krystyna Eberhardyna Hohenzollernówna (Bayreucka); 19 сьнежня 1671, Байройт4 верасьня 1727, Прэтч-на-Лабе) — жонка Аўгуста Моцнага, курфюрстка саксонская, ад 1697 году тытулярная каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская.

Адзеньне Крыстыяны Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт, 1700 г.

Адзіная дачка маркграфа Байройту Крыстыяна Эрнста і яго жонкі Зоф'і Люізы, дачкі вюртэмбэрскага князя Эбэргарда III. Пазнаёмілася са сваім будучым мужам, будучым курфюрстам Саксоніі Фрыдрыхам Аўгустам I, у 1686 годзе. Выйшла замуж у 21 год 10 студзеня 1693 году ў Байройце. Неўзабаве стала відавочным, што шлюб адбыўся толькі па палітычных матывах. Адзіны сын Крыстыяны і Аўгуста Аўгуст Прыгожы нарадзіўся праз тры гады ў Дрэздэне.

Крыстыяна засталася верная свайму пратэстанцкаму веравызнаньню, калі ейны муж перайшоў у каталіцтва (атрымала ад сваіх суайчыньнікаў мянушку «Стоўп пратэстанцтва»). Крыстыяна пражывала напераменку ў палацах у Прэтчы і Торгаў і рэдка зьяўлялася пры дрэздэнскім двары. У дабравольным выгнаньні апекавалася культурай і сіротамі, у 1697 годзе набыла гуту ў Прэтчы, заснаваную Канстантынам Фрэмэлем. Ніколі не была на абшарах Рэчы Паспалітай і ніколі не была каранаваная на каралеву Польшчы й вялікую княгіню літоўскую, хоць фармальна лічылася такой да самае сьмерці.

Крыстыяна Эбэргардына памерла ў адзіноце ў веку 55 гадоў і была пахаваная 6 верасьня ў гарадзкой кірсе Байройту. Ані ейны муж, ані сын на пахаваньні не прысутнічалі. У памяць аб ёй Ёган Сэбастыян Бах склаў на словы Ёгана Крыстофа Готчэда кантату Laß, Fürstin, laß noch einen Strahl, якая ўпершыню была выкананая 15 кастрычніка 1727 году ў Паўлінэркірхе ў Ляйпцыгу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stichart, Franz Otto: Galerie der sachsischen Furstinnen; biogr. Skizzen samtlicher Ahnfrauen des kgl. Hauses Sachsen, Leipzig 1857
  • Blanckmeister, Franz: Kurfurstin Christiane Eberhardine von Sachsen: eine ev. Bekennerin, Barmen 1892
  • Meyer, Johannes: Frauengestalten und Frauenwalten im Hause Wettin, Bautzen 1912
  • Haake, Paul: Christiane Eberhardine und August der Starke: eine Ehetragodie, Dresden 1930
  • Lauckner, Martin: Eine alte Unterschrift von zarter Hand, in: Sachs. Heimat, Hamburg, Jg. 1981
  • Czok, Karl: August der Starke und Kursachsen, Leipzig 1987. Aufgeklarter Absolutismus und kirchlich-religiose Toleranzpolitik bei August dem Starken, In: Sachsen und die Wettiner. Chancen und Realitaten (Sondernummer der Dresdner Hefte); Dresden 1990
  • Fellmann, Walter: Prinzessinnen. Glanz, Einsamkeit und Skandale am sachsischen Hof, Leipzig 1996
  • Kuhnel, Klaus: Konigin ohne Krone. In: KK: August der Starke und das schwache Geschlecht, Dreikastanienverlag, Wittenberg 2005. ISBN 3-933028-92-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэдніца:
Марыя Казімера д’Арк’ен
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
16971706 і 17091727
Пераемніца:
Катажына Апалінская
Папярэдніца:
Элеанора Эдмутэ фон Заксэн-Айзэнах
княгіня-электарка Саксоніі
16941727
Пераемніца:
Марыя Юзэфа фон Габсбург