Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір
| Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір | |
|---|---|
| па-француску: Laurent de Gouvion-Saint-Cyr | |
| 13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830 | |
![]() |
|
| Прыналежнасьць | |
| Званьне | Маршал Францыі |
Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір (па-француску: Laurent de Gouvion-Saint-Cyr; 13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830) — маршал Францыі.
Уступіў на службу падчас рэвалюцыі, у 1794 г. меў ужо званьне дывізіённага ґенэрала; з адрозненьнем удзельнічаў у рэвалюцыйных войнах; у 1804 г. прызначаны францускім амбасадарам пры мадрыдскім двары. У 1808 г., падчас вайны на Пірэнэйскім паўвостраве, камандаваў корпусам, але за нерашучасьць пры аблозе Хероны быў пазбаўлены камандаваньня. Падчас расейскай кампаніі 1812 году Сэн-Сір камандаваў 6-м корпусам (баварскія войскі) і за дзеяньні супраць Вітгенштэйна атрымаў чын маршала. У 1813 г. ён сфармаваў 14-й корпус, з якім пакінуты быў у Дрэздэне, калі сам Напалеон з войскам адступіў ад Эльбы. Пазнаўшы пра зыход бітвы пад Лейпцыгам, Сэн-Сір спрабаваў злучыцца з войскамі Даву, займалымі Гамбург, але гэта спроба у яго не атрымалася, і ён змушаны быў здацца.
З 1817 па 1819 г. быў вайсковым міністрам. Ён валодаў высокай адукацыяю і незвычайнымі стратэґічнымі здольнасьцямі. Пахаваны на могілкі Пёр-Лашез.
Сачыненьні[рэдагаваць]
- «Memoires sur les campagnes des armees du Rhin et Moselle» (1829)
- «Memoires pour servir a l’histoire militaire sous le Directoire, le Consulat et l’Empire» (1829—1831)
- «Materiaux pour servir a l’histoire de la guerre d’Espagne» (1821).
|
|
|||||||
Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
