Жан-Мат’ё-Філібэр Сэрур’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жан-Мат’ё-Філібэр Сэрур’е

Жан-Мат’ё-Філібэр Сэрур’е (па-француску: Jean Mathieu Philibert Sérurier; 8 сьнежня 1742, Лян, Іль-дэ-Франс — 21 сьнежня 1819, Парыж) — францускі граф з 3 чэрвеня 1808 году, ганаровы маршал Францыі зь 19 траўня 1804 году.

Сэрур’е нарадзіўся ў Ляне ў сям’і прыдворнага службоўцы, які адказваў за лоўлю кратоў у каралеўскіх стайнях. У сакавіку 1755 году прызваны ў войска (па-француску: milice provinciale), з кастрычніка 1759  году — прапаршчык Амонскага пяхотнага палка каралеўскага войска.

Сэрур’е адзін зь нешматлікіх камандзіраў на чале Напалеона, якія ваявалі ў Сямігадовую вайну. У 1760 годзе ён быў паранены ў бітве пры Варбурзе. У 1762 годзе Сэрур’е атрымаў чын лейтэнанту і быў адпраўлены ў Партугалію.

Рэвалюцыя і вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачаткам рэвалюцыі пачалася эміграцыя старога шляхцтва, у зьвязку з чым вызвалялася вялікая колькасьць камандных пасад. У сакавіку 1789 году, як раз перад пачаткам Францускай рэвалюцыі, Сэрур’е атрымаў чын маёру, а ўжо 1 студзеня 1791 году — падпалкоўніка.

Пасьля жнівеньскіх хваляваньняў 1792 году Сэрур’е стаў палкоўнікам 70-га пяхотнага палка, які стаіць гарнізонам у Пэрпіньяне. Народжаны ў арыстакратычнай сям’і і які апынуўся ў асяродзьдзі рэвалюцыйна наладжаных жаўнераў Сэрур’е ўжо думаў пра эміграцыю, аднак яго спыніла чарговае падвышэньне.

25 чэрвеня 1793 году ён быў падвышаны да брыгаднага, а 22 сьнежня 1794 году — да дывізіённага генэралу. У гэтым чыне Сэрур’е ваяваў у Італіі з 1793 па 1799 гады, спачатку пад камандаваньнем Келермана і Жазэфа Шэрэра, а затым і Напалеона Банапарта. Сэрур’е ўдзельнічаў у бітвах пры Лёана, Мандаві, Ля-Фаварытэ, П’яве, Тальямэнта, Градыскэ. 28 красавіка 1799 году ў бітве пры Адзе быў акружаны з усёй сваёй дывізіяй і склаў зброю, але неўзабаве быў адпушчаны Суворавым пад слова гонару.

Консульства і Імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрур’е актыўна ўдзельнічаў у перавароце 18 брумэра. Пасьля гэтага ён зрабіў уражлівую кар’еру. Спачатку 27 сьнежня 1799 году ўведзены ў склад Дзяржаўнай рады, затым 22 сьнежня 1802 году прызначаны Напалеонам віцэ-прэзыдэнтам Сэнату. 23 красавіка 1804 году як адзін з найболей заслужаных вайскоўцаў, заняў ганаровую пасаду губэрнатара Дому інвалідаў. Падчас каранаваньня Напалеона 1804 году Сэрур’е нёс залатое кольца імпэратрыцы Жазэфіны. З 3 верасьня 1809 году Сэрур’е кіруе Нацыянальнай гвардыяй Парыжа.

Пасьля паразы францускага войска пад Парыжам у ноч з 30 на 31 сакавіка 1814 году загадаў спаліць у двары Дому інвалідаў 1417 трафэйных сьцягоў, захопленых французамі ў шматлікіх войнах пачынальна ад Людовіка XIV. Ён асабіста спаліў шпагу і пояс Фрыдрыха Вялікага. Попел быў кінуты ў Сэну.

Рэстаўрацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галасаваў за адхіленьне Напалеона ад улады, у падзяку за гэта Бурбоны далі яму тытул пэра Францыі. Падчас «Ста дзён» Напалеон увёў яго ў склад створанай ім Палаты пэраў. Пасьля канчатковай паразы Напалеона на судзе над маршалам Нэям галасаваў за сьмяротнае пакараньне. З 1815 году адпраўлены ў адстаўку. Пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз (Парыж). У 1847 годзе перапахаваны ў Доме інвалідаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жан-Мат’ё-Філібэр Сэрур’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў