Мішэль Нэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мішэль Нэй
па-француску: Michel Ney
10 студзеня 176907 сьнежня 1815
Charles Meynier Michel Ney 2.jpg
Мянушка Руды (Le Rougeaud)
Месца нараджэньня Сарлюіс, Францыя
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Прыналежнасьць Францыя Францыя
Гады службы 17871815
Званьне Маршал Францыі
Бітвы/войны * Прэйсіш-Эйлаў (1807),
Узнагароды Афіцэр Ордэну Ганаровага легіёну
Мішэль Нэй у Вікісховішчы

Мішэль Нэй (па-француску: Michel Ney; 17691815) — адзін з найбольш вядомых маршалаў Францыі часоў Напалеонаўскіх войнаў, герцаг Эльхінґельскі (па-француску: duc d'Elchingen) і прынц Маскварэцкі (па-француску: prince de la Moscowa)[1]. Напалеон зваў яго «le Brave des Braves» — «найадважны з адважных».

Пачатак кар'еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Мішэль Нэй, 2-гі лейтэнант у 4-м гусарскім палку (1791-1793), Адольф Брюн (Парыж, 1802, Парыж, 1875), 1834

.

Мішэль Нэй нарадзіўся 10 студзеня 1769 году ў тагачасным францускім анклаве Сар–Люі зь пераважна нямецкамоўным насельніцтвам (цяпер горад Заарлюі ў нямецкім Заарляндзе). Ён стаў другім сынам у сям'і бачкара П'ера Нэя (1738—1826) і Маргарэт Грэвэлінґер. Пасьля заканчэньня каледжу працаваў пісцом у натарыуса, потым наглядчыкам на ліцейным заводзе.

У 1788 радавым уступіў у гусарскі полк, удзельнічаў у рэвалюцыйных войнах Францыі, атрымаў раненьне пры аблозе Майнца.

У жніўні 1796 стаў брыгадным генэралам у кавалерыі. 17 красавіка 1797 Нэй у бою пад Нойвідам патрапіў у палон да аўстрыйцаў і ў траўні таго ж года вярнуўся ў войска ў выніку абмену на аўстрыйскага генэрала.

У сакавіку 1799 падвышаны ў званьні да дывізіённага генэрала. Пазьней у тым жа годзе, пасланы для падмацаваньня Масэна у Швайцарыю, каля Вінтэртура быў цяжка паранены ў сьцягно й пэндзаль.

У 1800 адзначыўся пры Гагенліндэле. Пасьля Люнэвільскага замірэньня Банапарт прызначыў яго генэрал-інспэктарам кавалерыі. У 1802 г. Нэй быў амбасадарам у Швайцарыі, дзе правёў мірную дамову й мэдыяцыйныя акты 19 лютага 1803 г.

Асноўныя бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаўшы пры абвяшчэньні імпэрыі маршальскую булаву, Нэй у вайне 1805 г. з Аўстрыяю разьбіў эрцгерцага Фэрдынанда пры Гюнцбурге й 14 кастрычніка штурмам на Эльхінгельскія бастыёны прывёў да капітуляцыі Ульма. У бітве пры Ене ён давяршыў паразу прусакоў, потым прымусіў да рэшты Эрфурт і Магдэбург; у 1807 г. вырашыў долю бітвы пры Фрэдляндзе, заслужыўшы тут мянушку le brave de braves. У Гішпаніі, з 1808 г., ён зьдзейсніў шэраг бліскучых подзьвігаў, але ў 1811 г. пасварыўся з галоўнакамандуючым Масэнай з-за пляну кампаніі й вярнуўся ў Францыю. Тытул le brave de braves Ёй атрымаў 17 лістапада 1812 году пры адыходзе ад Масквы [2]

Паход у Расею ды адступ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напад маршала Нэя пры Барадзіно. Гравюра па карціне Лянглюа.
Маршал Нэй, які атрымаў тытул князя Маскварэцкага за Барадзіно.

У Расейскай кампаніі 1812 году Нэй камандаваў корпусам і за бітву пры Барадзіно атрымаў тытул князя Москварэцкога (de la Moscowa; часта няправільна перакладаюць як «князь Маскоўскі», але «Маскоўскі» ад горада па-французску будзе de Moscou, а Барадзінская бітва адбылася ў вярхоўях Масквы-рэкі і адпаведна завецца bataille de la Moscowa). Пасьля акупацыі Масквы займаў Багародск, а яго разьезды даходзілі да ракі Дубны.

Падчас адыходу з Расеі, пасьля бітвы пад Вязьмай, устаў на чале ар'ергарду, зьмяніўшы корпус маршала Даву. Пасьля адыходу галоўных сілаў Войска з Смаленску затуляў яе адыход і распараджаўся падрыхтоўкаю ўмацаваньняў Смаленску да падрыву. Прамарудзіўшы з адступам, ён быў адрэзаны ад Напалеона расейскімі войскамі пад кіраўніцтвам Міларадавіча; ён спрабаваў прабіцца, але, панясучы вялікія страты, ня змог ажыцьцявіць свайго намеру, адабраў лепшыя часткі корпуса лікам каля 3 тысячаў салдатаў і зь імі перайшоў Днепр паўночней, каля вёскі Сыракарэньне, кінуўшы вялікую частку сваіх войскаў (у тым ліку ўсю артылерыю), якія на наступны дзень капітулявалі. У Сыракарэньня войскі Нэя перабіраліся праз Днепр па тонкім лёдзе; на ўчасткі адкрытае вады кідалі дошкі. Значная частка салдатаў пры пераходзе праз раку патанула, таму калі Нэй злучыўся ў Оршы з галоўнымі сіламі, у яго атрадзе заставалася толькі каля 500 чалавек.[3] З жалезнаю строгасьцю падтрымліваў ён дысцыпліну, пры пераходзе праз Бярэзіну выратаваў рэшткі войска.

Пры адступе з Расеі ён стаў героем вядомага выпадку. 15 сьнежня 1812 году ў Гумбінэне, у рэстаран, дзе абедалі францускія старэйшыя афіцэры, увайшоў валацуга ў ірванай адзежы, са зблытанымі валасамі, з барадою, якая закрыла твар, брудны, страшны й, перш чым яго пасьпелі выкінуць на маставую, падняўшы руку, голасна заявіў: «Не сьпяшаецеся! Вы не пазнаяце мяне, панове? Я — ар'ергард „ войска“. Я — Мішэль Нэй!»

У 1813 г. ён, пасьля паразы Удына пры Гросбэрэне, атрымаў галоўнае начальства над войскамі, якія прызначаліся да нападу на Бэрлін, але 6 верасьня быў пабіты Бюлавым каля Дэнэвіца. У кампаніі 1814 г. ён ваяваў у Брыене, Манміраля, Краона й Шалён-сюр-Марна. Пасьля ўзяцьця Парыжу ўгаварыў імпэратара зрачыся ад прастолу. Людовік XVIII прызначыў яго чальцом вайсковай рады й пэрам і даручыў яму начальства над шостаю дывізіяю.

Сто дзён. Пакараньне сьмерцю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Растрэл маршала Нэя. Гравюра пачала XIX стагодзьдзя.

Калі Напалеон вярнуўся з выспы Эльбы, Нэй абяцаў Людовіку XVIII прывесьці Напалеона жывым ці мёртвым, але 17 сакавіка 1815 году, з-за ціску свайго войска перайшоў на бок Напалеона. «Нібы плятына прадралася, — казаў Нэй, — я павінен быў саступіць сіле акалічнасьцяў».

Пры адкрыцьці кампаніі 1815 году Нэй з рук Напалеона прыняў начальства над 1-м і 2-м карпусамі. 16 чэрвеня ваяваў у Катрбра з герцагам Вэлінгтанам і пры Ватэрлоо зь вялікаю адвагаю кіраваў цэнтрам. Вярнуўшыся ў Парыж пасьля паразы, ён у палаце пэраў раіў заклікаць Бурбонаў прыйсьці зноў. Хаваючыся ўцёкамі ў Швайцарыю, быў арыштаваны 19 жніўня й прывезены ў Парыж.

Ніводны генэрал не жадаў судзіць вайскавода. Ёй адмаўляў у кампэтэнцыі вайсковага трыбуналу ў гэтай справе й патрабаваў перадачы яго ў палату пэраў. Вайсковы трыбунал, які складаўся з былых паплечнікаў Нэя, вынес рашэньне пра сваю некампетэнтнасьць у дадзенай справе. Палата ж толькі й чакала выпадку прадэманстраваць сваю стараннасьць. З усіх пэраў у ліку ста шасцідзесяці аднаго знайшоўся толькі адзін, які выказаўся за невінаватасьць маршала: гэта быў малады герцаг дэ Брольлі, толькі за дзевяць дзён да гэтага дасягнулы ўзросту, што даваў яму права засядаць у палаце пэраў. Сто трыццаць дзевяць галасоў пададзена было за неадкладнае сьмяротнае пакараньне  — без права абскарджаньня прысуду. 7 сьнежня 1815 году Нэй быў растраляны як дзяржаўны здраднік непадалёк ад Парыжскае абсэрваторыі. Сваім растрэлам кіраваў сам. Салдаты не жадалі страляць у маршала і толькі цяжка паранілі яго. У 1853 годзе на гэтым месцы была ўзведзена статуя Нэя.

Напалеон на выспе Сьвятое Алены ўспамінаў Нэя[4]:

Ёй быў чалавекам адважным. Яго сьмерць гэтак жа незвычайная, як і ягонае жыцьцё. Іду ў заклад, што тыя, хто засудзіў яго, не адважваліся глядзець яму ў твар.

Ёй пакінуў чатырох сыноў, якія апублікавалі пасьля яго «Memoires» (П., 1833).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Маршала Нэя
  1. ^ Дваццаць пятага сакавіка 1813 году Напалеон дараваў Нэю тытул прынца імя Масквы-рэкі за Барадзінскую бітву, якую французы называлі бітваю пры Маскве-рацэ
  2. ^ (Д. Чандлер. Вайсковыя кампаніі Напалеона, стар. 507)
  3. ^ А.І. Міхайлаўскі-Данілеўскі. Апісаньне Айчыннае вайны ў 1812 году. - М.: Яўза, Эксмо, 2007. - 576 з. ISBN 978-5-699-24856-8/ стар. 450-455
  4. ^ Думай вязьня Сьвятое Алены па рукапісу, знойдзеным ў паперах Ляс Каза

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мішэль Нэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў