Мэт Дэйман
| Мэт Дэйман | |
| Matt Damon | |
| Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1970 (42 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША |
| Грамадзянства | ЗША |
| Прафэсія | актор |
| Кар’ера | 1988 — дагэтуль |
| Узнагароды | «Оскар» (1998) «Залаты глёбус» (1998) |
| IMDb | ID 0000354 |
Мэт’ю Пэйдж Дэйман (па-ангельску: Matthew Paige «Matt» Damon; 8 кастрычніка 1970, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі актор, прадусар і сцэнарыст. Ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Залаты глёбус» у 1998 годзе ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар фільма» за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) (сумесна з Бэнам Афлекам).
Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймона — драма «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997), «Выратаваць шарагоўца Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містэр Рыплі» (1999); тры часткі аб прыгодах сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылёгія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Мартына Скарсэзэ «Адрачэнцы» (2006).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Юнацтва [рэдагаваць]
Мэт’ю Пэйдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 году ў амэрыканскім горадзе Кембрыдж штата Масачусэтс, дзе знаходзіцца вядомы Гарвардзкі ўнівэрсытэт. Першыя два гады яго жыцьця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэймон (нар. 1943) быў падатковым інспэктарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пэйдж — прафэсарам коледжа Лэсьлі, якая спэцыялізуецца на адукацыі ў малодшых клясах. У ягоным радаводзе ёсьць шатляндзкія і ангельскія карані, а яго дзядуля быў фінам[1]. Таксама ў Мэта Дэймана ёсьць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазьней стаў скульптарам.
У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі разьвяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаваньні ў маці ў Кембрыджы. Будучы актор вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем'яў. Адным з суседзяў быў Говард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народа Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Ўіл Гантынг».
У 1978 годзе ва ўзросьце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бэнам Афлекам[2][3], які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі лепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафэсійнымі партнэрамі на сцэне. Да 1986 году Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акторам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсьці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі ня вельмі гэтым усьцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з ўмоваю, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зьберажэньні Дэймана складалі каля 200 даляраў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму актору атрымалася зьявіцца ў TJ Maxx commercial.
Кар’ера [рэдагаваць]
Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе зьявіўся ў фільме «Мужнасьць у бою» з Дэнзэлам Вашынгтонам і Мэг Раян. Разам з Бэнам Афлекам яны працягнулі напісаньне сцэнара да фільма «Разумнік Ўіл Гантынг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстоне. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнар набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнар. Зь бюджэтам у 10 млн даляраў карціна сабрала 225 млн у сусьветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоўную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку згуляў Леанарда дзі Капрыё[1]. Актор мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Гоакіну Фэніксу[1].
У 1998 годзе сыграў у фільме «Выратаваць шарагоўца Раяна» Стывэна Сьпілбэрга. У 1999 годзе з Бэнам Афлекам здымаецца ў камэдыі аб двух паўшых анёлах «Догма» Кевіна Сьміта і «Таленавіты містэр Рыплі» рэжысэра Энтані Мінгелы з Гвінэт Пэлтраў і Джудам Лоў. Дзеля таго, каб выканаць галоўную ролю ў фільме «Таленавіты містэр Рыплі», Мэт Дэйман схуднеў на 13,5 кіляграмаў. Да таго ж яму прыйшлося вывучыцца гульні на піяніна[1].
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Мэт Дэйман жанаты зь Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 году ў Аргентыне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вясельле адбылася 9 сьнежня 2005 году ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Мангэтэнскім бюро рэгістрацыі шлюбаў.
11 чэрвеня 2006 году ў горадзе Маямі штата Флорыда у іх нарадзілася дачка Ізабэла. 20 жніўня 2008 году ў сям'і Мэта зьявілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 году нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсьць дачка Алексія ад першага шлюбу.
Актор паліў, але кінуў пасьля візыту да гіпнатызэра[1].
Узнагароды і намінацыі [рэдагаваць]
Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі,[4] пакінутых безь перамогі, у вобласьці кіно.
Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі. Поўны сьпіс гл. на IMDb.com
Узнагароды [рэдагаваць]
- Бэрлінскі кінафэст
- 1998 — Срэбраны мядзьведзь за выдатны аднаасобны ўнёсак у фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- Прэмія «Оскар»
- 1998 — Лепшы сцэнар, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- Прэмія «Залаты глёбус»
- 1998 — Лепшы сцэнар, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
Намінацыі [рэдагаваць]
- Прэмія «Оскар»
- 2010 — Найлепшая мужчынская роля другога пляну, за фільм «Непакорны»
- 1998 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- Прэмія «Залаты глёбус»
- 2010 — Найлепшая мужчынская роля другога пляну, за фільм «Непакорны»
- 2000 — Найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»
- 1998 — Найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- MTV Movie Awards
- 2007 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Ультыматум Борна»
- 2007 — Найлепшая бойка, за фільм «Ультыматум Борна»
- 2005 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перавага Борна»
- 2002 — Найлепшая экранная каманда, за фільм «11 сяброў Оўшэна»
- 2000 — Найлепшы музычны выступ, за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»
- 2000 — Найлепшы злыдзень, за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»
- 1998 — Найлепшы экранны дуэт, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- 1998 — Найлепшы пацалунак, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- 1998 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г д Часопіс OK! Мэтт Деймон. Часопіс OK! (рас.)
- ^ Genealogical Chart Knowlton Line of Ben Affleck and Matt Damon. New England Historic Genealogical Society. Праверана 2010-02-02 2009 г.
- ^ Matt Damon. Rootsweb. Праверана 2010-02-02 г.
- ^ Matt Damon — Awards. IMDb.com
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэт Дэйман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мэт Дэйман(анг.) на сайце IMDb
- Matt Damon на Moviefone