Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц (美少女戦士セーラームーン — Бісёдзё Сэнсі Сэра Мун) — манґа й анімэ-сэрыял створаны манґакаю Наокай Такэуці (武内直子) ў 1992 годзе. Агульная колькасьць тамоў 18 і выходзілі яны з 1992 па 1997 годы. Была створана, як лягічны працяг папулярнае манґа-сэрыі аб прыгодах дзяўчыны-ваяркі Сэйляр Ві — コードネームはセーラーV (Codename: Sailor V, Kodo Nemu wa Sera Bui, Кодо Нэму ўа Сэра Буі, Кодавая мянушка: Сэйляр Ві). Што паказальна да аўтара адразу ж зьвярнуліся аніматары з просьбай аб экранізацыі, таму анімэ й манґа ствараліся практычна адначасова.


Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайная чатырнаццацігадовая дзяўчынка з Токіё Уса́ґі Цукі́на — баязліўка й абібочыха ўратоўвае ад хуліганаў котку Лу́ну. Амаль адразу высьвятляецца, што котка не звычайная, а чароўная, яна ўмее размаўляць па-чалавецку прыляцела на Зямлю з плянэты Маў і зьяўляецца служкаю Месячнае Каралевы — Сярэніці. Лу́на вучыць Усаґі зорнае магіі і дапамагае ператварыцца на вялікую ваярку Сэйляр Месяц — новую Князёўну Месяца. Усаґі пад кіраўніцтвам коткі пачынае змагацца з ворагамі Месячнага Княства. Пад час гэтых боек яна знаёміцца з таямнічым Таксэ́дам Ка́мэнам (у іншых перакладах Такэ́да Маск), які ў звычайным жыцьці зьяўляецца маладым і прыгожым хлопцам Мамо́ру Ці́бай. Маладыя Ваяры Сьвятла закохваюцца адно адным і працягваюць сваю місію разам. Праз колькі часу да іх далучаецца сапраўдная каманда сэйляр-ваяроў.

Сьцяг Sailor Moon

Анімэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991 годзе Карпарацыя ТВ Асахі (株式会社 テレビ朝日, Кабусі́кі-ґа́йся тэ́рэбі аса́хі) звяртаецца да манґакі Наокі Такэуці з прапановаю аб экранізацыі яе манґі "Кодавае імя: Сэйляр Ві" аб прыгодах школьніцы-маха сёдзё (魔法少女, Дзяўчынка-чараўніца), але зрабіла ўмову павялічыць колькасць ваярак у школьнае форме (セーラー服, сэра (скажоннае ангельскае "sailor" — матрос) фуку — японскае дзявочае школьная форма, традыцыйна створаная накшталт матроскае вопрадцы). Аўтарка ў адказ прапанавала зрабіць цалкам новую манґу й анімэ. У лютым 1992 года зьяўляюцца першыя выпускі манґі, а ў 7 сакавіка першая сэрыя анімэ знятага па загадзе ТВ Асахі студыяй Таэй (東映アニメーション株式会社 Тоэ́й Анімэ́сён Кабусі́кі-ґа́йся.

Сэрыял зьмяшчаў 200 сэрыяў (пяць сэзонаў па 40 сэрыяў) і выходзіў з сакавіка 1992 года па 8 лютага 1997. У 19931995 гадах былі зьняты тры паўнамэтражныя анімэ, а ў 2003 49-сэрыйны тэле-сэрыял.

Героі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэйляр-ваяры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сэйляр Месяц — Уса́ґі Цукі́на (月野 うさぎ; імя перакладаецца як Месячны трус) — на пачатку сэрыялу 14-гадовая школьніца. Жыве разам з бацькамі і малодшым братам Сі́нґам ва ўласным доме. Нягледзячы на баязьлівы характар, уратоўвае ад мясцовых хуліганаў котку Лу́ну, якая расказвае аб тым, што насамрэч Усагі — дачка Месячнае Каралевы Сэрэніці і Ваяр Сьвятла. Котка дорыць дзяўчынцы таямнічы талісман з дапамогай якога яна здольна ператварацца ў Сэйляр Месяц — змагарку зь Сіламі Цемры. Адметная рыса — фрэзура нагадваючая вушкі труса. На працягу сэрыялу ператвараецца ў сапраўднага лідэра. На расейскую мову першыя сэзоны анімэ і манґа перакладаліся з ангельскай, таму можна сустрэць варыянт імя Бані. СэюКатома Міцуісі.
  • Такcэ́да Ка́мэн — Мамо́ру Ці́ба (地場 衛) — адзіны мужчына сярод Ваяроў Сьвятла. На пачатку сэрыялу 17-гадовы студэнт коледжа. Сірата зь дзяцінства, разам з бацькамі трапляе ў аўтамабільную катастрофу й губляе памяць, але нейкім чынам памятае эпізоды зь мінулага жыцьця. Сустракаецца на шляху Усаґі і ўвесь час над ёй пасьмейваецца. Але зьяўляецца ў цяжкія для Ваяроў Сьвятла (перш за усё для Сэйляр Месяц) хвіліны ў вобразе таямнічага Таксэды Камэна (у выпадках, калі пераклад ажыцяўляўся з ангельскае мовы мянуецца Таксэда Маск). Яшчэ ў першым сэзоне ўратоўвае жыцьцё Усаґі, але губляе сваё інкоґніта. Надалей паміж ім і Усаґі пачынаецца каханьне. Зьяўляецца ў завеі ружовых пялёсткаў. СэюТора Фуруя. Мамору дзіцёнка агучвае — Мэґумі Аґата (гл. Сэйляр Няптун).
  • Сэйляр Мэркурый — А́мі Мідзу́на (水野亜美) — першая далучыўшаяся да Усаґі й Маморы сэйляр-ваярка. Аміны бацькі ў разводзе й яна жыве з маткаю, якая працуе доктаркай, бацька — вандруючы мастак, які дасылае Амі свае творы замест лістоў. На пачатак сэрыялу 14-гадовая школьніца. Праз надзвычай высокі інтэлект і здольнасьці да навукі доўгі час не магла знайсьці сабе сяброў, таму сярод Ваяроў Сьвятла з задавальненьнем працуе мазгавым цэнтрам. Акрамя непасрэднага ўдзелу у сэрыяле, Амі мае ўласную кароткую манґу (першапачаткова надрукованую ў 14 томе галоўнай сэрыі) і спэцыяльны выпуск у анімэ. СэюАя Хісакава.
  • Сэйляр Марс — Рэй Хі́на (火野レイ) — другая далучыўшаяся да Усаґі й Маморы сэйляр-ваярка. На пачатак сэрыялу 14-гадовая вучаніца прыватнае каталіцкае школы, куды яе ўладкаваў бацька — буйны палітык. Яе маці памёрла, а ў сувязі з тым, што бацькі Рэй былі ў разводзе, яна жыве ня з татам, а зь дзядулям — сінтатісцкім сьвятаром ў капліцы Хікаўа і сама зьяўляецца мікай (сінтаісцкай жрыцай), таму можа без ператварэньня на сэйляр-ваярку бачыць будучыню й адчуваць прысутнасьць злых духаў. У вольны ад вучобы і царкоўнае службы час любіць чытаць манґу і піць гарбату, а таксама сьпяваць. У будучым мроіць стаць вядомай сьпявачкай і кампазытаркай. Лепшая сяброўка й галоўны крытык Усаґі. Мае двух ручных крумкачоў Фобас і Дэймас, якія ў манзе маюць здольнасьць ператварацца на дзяўчынак. Акрамя асноўнай манґі ўдзельнічае, яшчэ ў двух кароткіх. Адзіная з усіх сэйляр-ваяроў падобная да японкі, разрэзам вачэй й колерам валосься. СэюМіціе Тамідзава.
  • Сэйляр Юпітэр — Макота Кі́на (野まこと) — трэцяя сярод далучыўшыхся да Усаґі й Маморы сэйляр-ваярак. На пачатак сэрыялу 14-гадовая школьніца. Бацькі Макі-цян загінулі ў авіякатастрофе, а сама яна перажыла няшчаснае каханьне, таму звычайна староніцца людзей, асабліва, калі іх шмат. Сярод сэйляр-ваяроў зьяўляецца галоўнай па фізычнае сіле, добра валодае каратэ, а таксама добра кухарыць. Акрамя асноўнай манґі мае кароткую ўласную. СэюЭмі Сінахара.
  • Сэйляр Мілавіца — Міна́ка А́йна (愛野美奈子) — чацьвертая сэйляр-ваярка далучыўшаяся да Усаґі й Маморы, нягледзячы на тое, што пачала змагацца нашмат раней за іх, яшчэ як Сэйляр Ві. На пачатак сэрыялу 14-гадовая школьніца, але сэйляр-ваяркай стала ў 13 гадоў. Такэўці значна перарабіла гісторыю сваёй геройкі, дзеля таго, каб далучыць яе да астатніх. У 13 гадоў сустрэла месячнага ката Артэ́міса, які раскрыў ў ёй чароўныя сілы й зрабіў зь Мінакі сэйляр-ваярку. Лепш за ўсіх астатніх памятае сваё мінулае жыцьцё ў Месячным Каралеўстве. Колькі часу, яшчэ як Сэйляр Ві працавала ў Англіі на Інтэрпол, таму даволі добра валодае ангельскаю моваю. Цікавіцца валейболам і іншымі спартовымі забавамі. Таксама апантаная фанатка поп-мастацтва і добрая бягунка за разнастайнымі поп-знакамітасьцямі. Адзіная акрамя Усаґі мае абодвух бацькоў. Акрамя ўдзелу ў манзе аб «Прыгожай Ваярке Сэйляр Месяц» мае ўласную «Кодавае імя: Сэйляр Ві» і разам з Рэй (гл. Сэйляр Марс) ўдзельнічае ў асобнай кароткай. СэюРыка Фукамі.
  • Сэйляр Цібі Месяц — Цібі-Уса Цукіна (ちび月野うさぎ) — на момант пачатку манґі, яшчэ не нарадзілася, але прыляцела з будучага часу, каб уратаваць сваіх бацькоў Усаґі і Мамору. Цібі-Уса — скарачэньне ад Цібі Усаґі (Малая Усаґі), што ўяўляе сабой сваеасабовую хатня-сяброўскую мянушку, бо насамрэч яе клічуць таксама, як матку Усаґі Цукінай. На момант зьяўленьня, называе сябе кузінаю Усаґі, але потым высьвятляецца, што яна насамрэч яе дачка, якую Месячная Каралева Сярэніці даслала з будучыні, дзеля таго, каб Цібі-Уса ахоўвала маці, вучыла карыстацца ўласнымі сэйляр-сіламі і дапамагала ў іншых справах. Даволі кантактны й вясёлы дзіцёнак. У апошнім сэзоне, мае немалаважную ролю ў адшуканьні таямнічага Пеґаса зь якім моцна пасябравала. Сэю — Каэ Аракі (у апошнім сэзоне таксама ў колькіх эпізодах агучвала саму Усаґі).
  • Сэйляр Нэптун — Міці́ру Ка́ё (海王みちる) — на момант далучэньня да сэйляр-ваяроў 16-гадовая школьніца. Доўгі час была самотным ваяром, асобна ад Усаґі і Мамору, але напрыканцы далучылася да супольнасці. Упершыню мы бачым яе ў сярэдзіне трэцяга сэзону. Пра сям’ю Міціру нічога не вядома, але ў анімэ яе знаёмяць з сэйляр-камандай, як кузіну Амі (гл. Сэйляр Мяркурый). Міціру цалкам творчая асоба таленавітая віялянчэлістка і мастачка. У манзе знаходзіць свой лёс у асобе Харукі (гл. Сэйляр Уран), але ў анімэ момант значна ўскладнёны, яна ці то енчыць па разнастайным хлопцам, ці то фліртуе з падобнай на мужчыну Харукай. Тым ня менш дзяўчынкі аб'яўлены першай у дзіцячым анімэ сёдзё аі парай. Таксама разам з Харукай, Міціру бярэ на сябе абавязак па выхаваньні памёрлай, але нанова народжанай Хатарай (гл. Сэйляр Сатурн). У некаторых ангельскіх перакладах мае імя Мішэль. Сэю — Масака Кацукі.
  • Сэйляр Уран — Хару́ка Тэ́нё (天王はるか) — далучаецца да сэйляр-ваяроў у сярэдзіне трэцяга сэзону, як 16-гадовая школьніца. У першы момант Харуку можна прыняць за мужчыну, але яна дзяўчына, успрымаючая сябе за хлопца і адпаведна апранаючаяся і паводзячая сябе па-мужчынску, але пад час ператварэньня на сэйляр-ваярку губляе сваю мужчынападобнасьць. Харука шмат увагі аддае свайму фізычнаму разьвіцьцю і зьяўляецца сталай аматаркай машын і матацыклаў. У будучым мроіць быць прафэсійным гоншчыкам. Пра яе сям'ю анічога не вядома, але ў анімэ яе прадстаўляюць, як кузіну Міціру й сваячку Амі, але нават ў анімэ (і асабліва ў манзе) адносіны Харукі зь Міцірай з большага сэксуальныя чым сяброўскія, хача нажыва мы гэта й ня бачым. У расейскім перакладзе ажыцяўлённым тэлеканалам ТНТ, агучана як мужчына. У некаторых перакладах на ангельскую мову яе імя Ама́ра.СэюМэґумі Аґата.
  • Сэйляр Сатурн — Хата́ру Тамоэ (土萠 ほたる) — аб’яўляецца напрыканцы трэцяга сэзону, як звычайная дзяўчынка, сяброўка Цібі-Усы, але значна пазьней паказвае свой сапраўдны твар — Князёўны Сатурну і сэйляр-ваяркі. Жыве разам з бацькам-навукоўцам зь якім ня надта часта бачыцца, да таго ж ён знаходзіцца пад уплывам Сіл Зла, якія жадаюць выкарыстаць у сваех мэтах моц, якая захавана ў яго дачцэ. Сама доўгі час не здагадваецца аб сваех здольнасьцях, але знаёмства зь Цібі-Усай, а потым і зь іншымі сэйляр-ваяркамі прабуджаюць яе моцы. Хатару рэдка ходзіць у школу праз частыя хваробы і знаходзіць суцеху ў калекцыянаваньні лямпаў. У 36 сэрыі чацьвертага сэзону коштам свайго жыцьця ўратоўвае бацьку ад уплыву Зла, а таксама жыцьцё іншай сэйляр-супольнасьці. Але ў сярэдзіне сэзону адраджаецца, як немаўля, апеку над якой бяруць Харука і Міціру (гл. Сэйляр Уран і Сэйляр Сатурн), якія з пачатку не пазнаюць у ёй сваю паплечніцу, але тая хутка пачынае расьці і спачатку становіцца адразу ж пяцігадовай, а потым і зноўку трынаццацігадовай. Пазьней высьвятляецца, што яе адраджэньне было зроблена праз Валадарку Цёмнага Месяца Ґаляксію. СэюЮка Мінаґуці.
  • Сэйляр Плутон — Сэцу́на Мэё (冥王 せつな) — у сэрыяле зьяўляецца напрыканцы другога сэзону, спачатку як голас, а потым і раскрывае сваю асобу. Дваццацігадовая вучаніца коледжу. Ахаронца Брамы Часу й уладарка адной з частак Сьвятога Граалю і апякунка Цібі-Усы ў Крышталёвым Токіё. Пра яе сям’ю нічога не вядома. Нягледзячы на сяброўскія адносіны зь іншымі сэйляр-ваярамі, цалкам да іх не далучаецца, а змагаецца са Злом самастойна і толькі адчасу прыходзіць іншым на дапамогу. У ангельскім перакладзе анімэ, мае імя Трыста (Trista Meioh). Сэю — Ціёка Кавасіма.

Іншыя станоўчыя героі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каралева Сэрэніці (クィーン・セレニティ) — Уладарка Мясячнага Каралеўства і маці Князёўны Сэрэніці, якая загінула пад час бойкі за Срэбны Крышталь разам са сваім каханым Князям Зямлі Эндыміёнам. Выкарыстаўшы апошнія сілы, Каралева робіць так, каб яе дачка і яе жаніх не памёрлі, а перарадзіліся на Зямлі. Таксама Сэрэніці дасылае на зямлю сваех служак-котак Луну і Артэміса, каб дапамаглі раскрыцца нанова народжаным дачцэ, яе каханаму і іншым сэйляр-ваярам, што таксама загінулі разам зь Месячным Каралеўствам. Князёўна Сярэніці нанова нарадзілася ў постаці Усаґі, а Князь Эндыміён — Маморы. Сэю — Міка Доі.
  • Геліёс (エリオス) — вартаўнік Залатога Крышталю і Краіны Мрояў — Элізіёну. Геліёс быў схаваны ў постаці аднарога Пеґаса ў Коле Мёртвага Месяцу і ня мог адкрыцца людзям, як толькі празь іх сны. Чалавекам жа ў снах якога ён пасяліўся была Цібі-Уса зь якой ў яго праз колькі часу абудзілася каханьне. Загінуў падчас бойкі з Каралевай Ґаляксіяй напрыканцы пятага сэзону. Сэю — Таікі Мацуна.
  • Тры Зоркі (セーラースターライツ) — тры іншаплянэтныя ваяркі, якія ўкрываюцца на Зямлі ў постацях трох хлопцаў — Сэ́і Ку (星野 光), Та́ікі Ку (大気 光) і Я́тэна Ку (夜天 光). Вучацца разам з Усаґі і некаторымі іншымі ваяркамі ў адным коледжы і адначасова зьяўляюцца ўдзельнікамі папулярнага моладзевага гурта. Шукаюць сваю ўладарку Князёўну Какю, якую ў свой час кінулі ратуючыся са сваёй гінучай плянэты і адначасова дапамагаюць сэйляр-ваяркам змагацца зь іх ворагамі. Нягледзячы на тое, што ў зямным жыцьці Сэя, Таікі і Ятэн зьяўляюцца хлопцамі, пры ператварэньні ў сэйляраў раскрываецца іх жаночая сутнасьць. Агучваюць іх таксама сэю-жанчыны. Сэю — Сіха Нііяма, Таікі — Нарумі Цунода, а Ятэна — Ціка Сакамота.
  • Князёўна Какю (火球皇女) — уладарка зорнае сыстэмы Кінмоку, са сталіцай на плянэце Танкэй. Падчас гібелі свайго валадарства праз Каралеву Ґаляксію вымушана была зьбегчы. Колькі часу вандравала па Ґаляктыках у пошуках падданых, што засталіся ў жывых, пакуль не пачула сьпевы Трох Зорак. На Зямлі ўгаворвае іх прыняць ўдзел ў барацьбе разам з сэйляр-ваяркамі. Таксама яе зьяўленьне цесна зьвязана з постацьцю малой Цібі-Цібі. Гіне разам са сваімі ваяркамі пад час апошняе бойкі з Ґаляксіяй, але ўваскрасае разам зь іншымі праз Малую. Напрыканцы сэрыялу разам з Сэяй, Таікі ды Ятэнам адпраўляецца адраджаць сваё валадарства. Сэю — Сакіка Тамаґаўа.
  • Лу́на (ルナ) — котка, падданая Каралевы Сярэніці і апякунка яе дачкі Усаґі. Была паслана Каралевай на Зямлю, каб апекавацца над Князёўнай і раскрыць у ёй талент сэйляр ваяркі пры чым адчасу робіць гэта даволі жорстка. Акрамя Усаґі таксама мае прыязныя адносіны да Амі (гл. Сэйляр Мяркурый), прызнаючы ў ёй вялікую сэйляр ваярку. Луну нават можна ўбачыць на яе плячах. У паўнамэтражным анімэ аб’яўляецца і ў чалавечай постаці. Сэю — Кэйка Хан.
  • Артэміс (アルテミス) — белы кот, які належыць Мінацы (гл. Сэйляр Мілавіца). Таксама, як Луна прыляцеў на Зямлю зь Месяца, па загадзе Каралевы Сэрэніці. Колькі часу таямніча каардынававаў пошукі Лунай Князёўны, а потым іншыя яе дзеяньні праз кампутар, але выпадкова раскрыў сваю асобу, пасьля чаго на першы плян выйшла менавіта Луна, як апякунка Усаґі. Большасьць часу знаходзіцца ў кампаніі сваёй апякуемай Мінакі і не ідзе да іншых. Мае моцную павагу ад усіх сэйляр-ваяроў. Сэю — Ясухіра Таката.
  • Даяна — (ダイアナ) — прыгожае шэрае кацянё, якое належыць Цібі-Усе. Аб’яўляецца ў апошнім сэзоне і ледзь не становіцца прычынаю раздору між Лунай ды Артэмісам, калі называе апошняга татам, пасьля чаго раскрывае што зьяўляецца іх дачкой з будучыні, што пацьвярджае яе гаспадыня. У манзе мае вельмі прыязныя адносіны з Сэцунай (гл. Сэйляр Плутон). Таксама даволі прыязна ставіцца да Маморы і нават застаецца зь ім калі той хаваецца ад ўсіх падчас падрыхтоўкі да іспытаў. Сэю — Куміка Нісіхара.
  • Цібі-Цібі (ちびちび) — маленькая двухгадовая дзяўчынка, якая спускаецца, амаль напрыканцы сэрыялу, на Зямлю на парасоне, а потым трапляе ў дом да Усаґі, дзе праз гіпноз унушае яе бацькам, што зьяўляецца іх малодшай дачкою. Сэйляр-ваяркі некаторы час лічылі яе за другую дачку Усаґі, але пра другую Малую Князёўну ніякіх сьведчаньняў не было. Сваю мянушку (сапраўднага яе імя невядома) атрымала праз тое, што ўся яе гаворка складаецца з разнастайных варыяцыяў слова «Цібі». У апошніх сэрыях, падчас Апошняе Бойкі, раскрывае сваю сапраўдную сутнасьць — Сэйляр Космас — Уцелаўлённы Промень Надзеі. Адраджае Усаґі і дапамагае ёй зьнішчыць Ґаляксію, пасьля чаго аддае ёй сваю моц і дапамагае адрадзіць сэйляр-ваяроў з усёй Усяленнай. Сэю — Катома Міцусі (гл. Сэйляр Месяц).

Сэйляр-злачынцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралева Металія (クイン・メタリア) — адна з формаў Хаосу, зьяўляецца Ўладаркай Каралеўства Цемры. Металія — аморфная істота, чыстая энэрґія народжаная з сонечнае радыяцыі, таму ня мае ўластнага цела.

Менавіта Металія разьвязала бойку і стала крыніцаю зьнішчэньня Месячнага Каралеўства і яго жыхароў. Потым адрадзіла Каралеву Бярыл, каб карыстаючыся яе целам, з дапамогай Срэбранага Крышталю набрацца моцы дзеля асобнага існаваньня.

Пад час апошняй бойкі апанавала цела Маморы і зрабіла яго Злым Эндыміёнам у выніку чаго ён загінае ад рук Сэйляр Месяц, пасьля чаго Усаґі коштам свайго жыцьця зьнішчае Металію, але з дапамогай іншых ваярак спачатку адраджаецца сама, а потым праз срэбраны Крышталь адраджае Мамору.

Каралева Бярыл — (クイン・ベリル) Колісь была жыхаркай Зямнога Каралеўства закаханай у Князя Эндыміёна, але той закохваецца ў Месячную Князёўну Сярэніці. У адчае Бярыл злучаецца з Металіяй і дапамагае ёй зьнішчыць Месячнае Каралеўства, а таксама першых сэйляр-ваярак.

У цяперашні час была адроджана Металіяй, дзеля кіраваньня Каралеўствам Цемры, пошукам энэрґіі дзеля сілкаваньня Металіі і росшукам Срэбранага Крышталю.

Загінае, калі Металія перасяляецца ў цела Маморы і ператварае яго на Злога Эндыміёна.

Элі й Эн — (アンとエイル) Ворагі з другога сэзону.

Зьявіліся на Зямлю разам з упаўшым недалёка ад Токіё метэарытам. Пад выглядам брата й сястры пранікаюць у школу дзе вучацца сэйляр ваяркі і з дапамогаю вызваных імі праз чароўныя карты Таро дэманаў-кардыянаў пачынаюць зьбіраць энэрґію, дзеля адраджэньня Пякельнага Дрэва Макаідзю.

Ваяркі пасьля шматлікіх боек пераманьваюць Эли й Эн на Бок Сьвятла, пасьля чаго яны пакідаюць Зямлю з ачышчаным ад Зла растком Макаідзю.

Братэрства Цёмнага месяца — (ブラックムーン一族) Клан Зямных арыстакратаў з мінулага за свае цёмныя дзеі выгнаны на Ільдзяную Плянэту Нямезіс.

Разумеючы моц Срэбранага крышталю сябры братэрства пачынаюць паляваньня на яго. Разумеючы, што ў ваярак замала моцы дзеля гэткага змаганьня праз Каралеву Сярэніці ім даюцца новыя моцы, а пасьля на дапамогу з будучыні прыгодзіць Малая Усаґі (гл. Цібі-Уса)

Гэткім складам сэйляр ваяркі перамагаюць нямезійцаў і ператвараюць іх на звычайных людзей.

Паляўнічыя Сьмерці — (デスバスターズ) Варожая супольнасьць з трэцьцяга сэзону, кіруемая бацькам Хатару (гл. Сэйляр Сатурн) апантаным дэманам Ґерматоідам праз жывую антыматэрыяльную істоту Фараона 90.

Колісь прафэсар Тамоэ у выніку няўдалага экспэрымэнту ледзь не згубіўшы адзіную дачку, каб ўратаваць яе жыцьцё вымушаны быў імплянтанаваць у яе цела яйка са злой іншаплянэтнай істотай Гаспадыняй 9 (яна ж Мясія Цішыні), а сам пападае пад уплыў дэмана Ґерматоіда.

Па загадзе Гаспадыні 9 і Ґерматоіда прафэсар Тамоэ і яго Паляўнічыя Сьмерці шукаюць Крышталі Чыстых Сэрцаў і часткі Сьвятога Граалю, каб прывесьці на Зямлю свайго Ўладара Фараона 90.

Пад час бойкі з сэйляр ваяркамі частка Паляўнічых загінае, а Хатару перасіліўшы ўплыў Гаспадыні 9 і карыстаючыся самай наймацнейшай атакай, кідаецца ў самы цэнтар Фараона 90 і коштам свайго жыцьця ратуе свайго бацьку і іншых.

Каралева Негеленія — (女王ネヘレニア) Галоўны вораг з чацьвёртага сэзону.

Негеленія з дапамогай сваіх служак з Кола Мёртвага Месяца займаецца пошукам Пегаса (гл. Геліёс), каб атрымаць Залаты Крышталь, які той ахоўвае, але сэйляр ваяркам ўдаецца яе перамагчы.

Пасьля Негеленію адрадзіла Галяксія і тая разьбівае Чароўнае Люстэрка, якім валодае і падпараткоўвае сваёй ўладзе шмат людзей у тым ліку і Мамору.

Падчас апошняе бойкі палануе ў сваіх люстэрках ўсіх сэйляр ваярак, акрамя Сэйляр Месяц, якая ўратоўвае сябровак і Мамору і зь іх дапамогаю адпраўляе Негеленію ў Мінулае, дзе тая пазбавіўшыся сваёй злоснасьці знаходзіць супакой.

Каралева Ґаляксія (セーラーギャラクシア) — галоўны вораг пятага сэзону і разам з Хаосам галоўны вораг ва ўсёй манзе і анімэ, жывучая ў створанай ёй Ґаляктыкі Ценяў.

Калісьці Ґаляксія стаяла на чале ўсіх сэйляр ваярак Усяленнай, але знаходзячыся ў стане неспакою і пошуках лепшага лёсу падпадае пад уплыў Хаосу. Тым ня меньш перш чым быць канчаткова ім апантанай высылае свой Промень Надзеі у Космас.

Ґаляксія не раскрываючы сваёй асобы, кіравала ўсімі папярэднімі ворагамі сэйляр ваярак. Дзеля выкананьня сваёй мэты адраджае Негеленію і Хатару (гл. Сэйляр Сатурн).

У апошнім сэзоне яна займаецца пошукамі Сапраўднага Зорнага Зерня, дзеля чаго забірае зерні ў разнастайных істот (у тым ліку і ў іншых сэйляр ваяроў), пазбаўленыя Зорнага Зерня істоты кароткі час маюць выбар, тым хто пагаджаўся служыць Ґаляксіі й зьбіраць дзеля яе Зерні, яна давала магічныя бранзалеты з дапамогай якіх іх жыцьцё працягваецца, а тыя хто не згаджаўся спачатку ператвараліся на дэманаў, а потым зьнікалі.

Поўнасьцю раскрывае сваю асобу напрыканцы анімэ.

Падчас апошняе бойкі зьнішчае ўсіх сэйляр ваярак, акрамя Усаґі, зьнішчыць якую ёй не дае Цібі-Цібі. Яна аб'яўляецца перад тронам Ґаляксіі і раскрываецца, як Промень Надзеі, які Ґаляксія адкінула ад сябе. Сэйляр Цібі-Цібі, ператварыўшыся на Сэйляр Космас перамагае Хаос апанаваўшы Ґаляксію і яе саму ды дапамагае Сэйляр месяц адрадзіць усіх вароў Усяленнай.

Іншыя ворагі На працягу манґі й анімэ, ваяркі сустракаюцца шчэ з шэрагам ворагаў, якія зьяўляюцца альбо лёкаямі й паплечнікамі галоўных ворагаў, альбо змагаюцца з сэйляр ваяркамі на працягу некалькіх сэрыяў.

Саўнд-трэк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Sailor Stars Song»
  2. «Nagareboshi He»
  3. «Todokanu Omoi»
  4. «Kaze Mo Sora Mo Kitto»
  5. «Moonlight Densetsu»
  6. «Rashiku Ikimasho»
  7. «Watashitachi Ni Naritakute»
  8. «Sanji No Yosei»
  9. «Morning Moon de Aimashou»
  10. «Sunshine Moonlight»
  11. «Tuxedo Mirage»
  12. «Moonlight Destiny»
  13. «Otome No Policy»
  14. «Moon Revenge»
  15. «Heart Moving»
  16. «Princess Moon»

Акрамя таго некаторыя з краін мелі ўласныя варыяцыі арыгінальнае музыкі, ці ўвогуле рабілі асобныя саўнд-трэкі.

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўнамэтражныя анімэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу 19931995 гадоў, разам з другім, трэцім і чацьвёртым сэзонамі выйшлі тры паўнамэтражныя анімэ створаныя паводле іх.

Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц Эр: Фільм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

劇場版 美少女戦士セーラームーンRГэнідзёхан Бісёдзё Сэнсі Сэра Мун Р

Дадатковае паўнамэтражнае анімэ да другога сэзону сэрыялу.

Гаворка йдзе аб Фіёры, сябры Маморы зь якім той колісь ляжаў у шпіталі, пасьля аварыі ў якой загінулі яго бацькі. Падчас разьвітаньня Мамору падараваў Фіёры чырвоную ружу. Фіёры абяцае калі-небудзь аддзячыць сябру.

Праз колькі год шляхі Фіёры й Маморы зноўку перакрыжоўваюцца. Фіёры зь нейкай далёкае плянэты прывозіць чароўныя жоўтыя кветкі, але гэтыя кветкі маюць яшчэ адну ўласьцівасьць — забіраць жыцьцёвую энэрґію ў людзей.

Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц Эс: Фільм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

劇場版 美少女戦士セーラームーンSГэнідзёхан Бісёдзё Сэнсі Сэра Мун C

Дадатковае паўнамэтражнае анімэ да трэцьцяга сэзону.

Па прасторах Усяленнай вандруе Сьнежнае Князёўна Каґуя, зьбіраючая калекцыю з замарожаных ею плянэт. Колісь яна ўжо спрабаваза замарозіць Зямлю, але Срэбны Крышталь перашкодзіў ёй дасягнуць гэтае мэты, да таго ж Каґуя згубіла, кавалак з камэты на якой вандравала.

Князёўна Каґуя адступіла, але не здалася. Яна вярнулася, каб з дапамогаю сваех лёкаек - Сьнежных Танцорак, вярнуць страчаны кавалак камэты і зноўку замарозіць Зямлю.

Перашкодзіць ёй могуць толькі Усаґі, Мамору і сэйляр ваяркі.

Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц СупэрЭс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковае паўнаметражнае да чацьвёртага сязону.

Поўная назва Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц СупэрЭс: Сустрэча дзевяці Сэйляраў! Цуды Чорнае Дзіры Мрой美少女戦士セーラームーンSuperS セーラー9戦士集結!ブラック・ドリーム・ホールの奇跡 - Бісёдзё Сэнсі Сэра Мун СупэрЭс: Сэра 9 Сэнсі Суукетсу! Бураку-Дуріму-Хору но Кісэкі

У начы, на вуліцу выходзяць таямнічыя людзі з флейтамі й гукамі сваёй музыкі прымушаюць прачынацца маленькіх дзяцей і вядуць іх за сабою, каб правесьці ў Чароўны Сусьвет Мрой, дзе зь іх высмакчаць усю жыцьцёвае энэрґію. На вуду злачынцаў трапляе нават Цібі-Уса.

Ваяркі з дапамогаю Перуры — аднаго з ворагаў, які перайшоў на бок Сьвятла сьпяшаюцца на дапамогу.

Тэле-сэрыял[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 кастрычніка 2003 году на японскія экраны выходзіць аднайменны тэлевізійны серыял, які меў 49 агульных і дзьве сьпецыяльныя DVD-сэрыі й доўжыўся да 25 верасьня 2004 году.

Ігравы сэрыял з большага па сюжэце адпавядае манґе чым анімэ, але мае некаторыя адметнасьці ад абедзьвюх. Напрыклад Мінака ў фільме папулярнае сьпявачка (у манґе і анімэ яна толькі мроіць ёй стаць), Мамору - злодзей па каштоўнаму каменьню, які мроіць адшукаць Срэбраны Крышталь, котка Луна - ператвараецца на жывую дзяўчыну, а Каралева Сярэніці не маці Усаґі.

У серыяле занятыя наступныя акторы й акторкі: Мію́ Сава́і - Усаґі, Князёўна Сярэніці, Каралева Сярэніці; Ціса́кі Хама - Амі Мідзуна, Мяркурый зь Цемры; Кэ́йка Кітаґаўа - Рэй Хіна; Мю Адза́ма - Макота Кіна; Ая́ка Кама́цу - Мінака Айна; Дзё́дзі Сібу́э - Мамору; Ры́на Каі́кі - Луна-дзяўчынка; Кэ́йка Хан - Луна-котка (агучка); Ка́пэй Ямаґу́ці - Артэміс (агучка); Ая Суґімота - Каралева Бярыл.

Серыял зьняты ў манэры Такусацу (асаблівым японскім стыле, які прымянеецца пры здымках фантастычных серыялаў), таму дастаткова дзіўны для сярэдняга эўрапейскага ці амерыканскага гледача, але нават там ёсьць фаны гэтага жанру

Мюзіклы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь лета 1993 году па зіму 2005 году было ажыцьцеўлены 800 пастановак 29 разнастайных мюзіклаў паводле манґі й анімэ аб прыгодах сэйляр-ваярак, якія ў Японіі і фан-асяродзьдзі атрымалі назву «Сэра Мю» (セラミュー; скарачэньне ад «Сэрамун Мудзікару» — セーラームーン・ミュージカル — «Мюзікл Сэйляр Месяц»).

Нягледзячы на тое, што кожны наступны мюзікл адрозьніваўся ад папярэдніх некаторымі сюжэтнымі лініямі, існуе тры асноўныя іх падзелы:

  1. Па сюжэтах: часьцей за ўсё аўтары мюзіклаў бралі за аснову тры сюжэты: «Легенда Выспы Каґуя» (かぐや島伝説 — Каґуя Сіма Дэнсецу); «Апошні Дракул» (ラストドラクル — Расу́та Дара́куру; ад анг.: «Lost Dracul»); «Нараджэньне! Князёўна Цемры — Чорная Спадарышня» (誕生!暗黒のプリンセス ブラック・レディ — Та́ндзу! Аноку но Пурынсэ́су Бура́ку Рэ́дзі)
  2. Па выканаўцах галоўнае ролі: чатыры падзелы з 1993 па 1998 год ролю Усаґі выконвае А́ндза Ая́ма (大山アンザ); з 1998 па 1999 году — Фумі́на Ха́ра (原 史奈); з 2000 па 2001 году Мію́кі Кана́бэ (神戸 みゆき); а з 2001 па 2005 году — Мары́на Курокі (黒木マリナ)
  3. Па сцэнах (афіцыйны падзел): уключае тры сцэны: Першая сцэна — доўжылася з 1993 па 1998 гг.; Другая сцэна — з 1998 па 2004 гг. (у якой прынялі ўдзел тры з чатырох акторак, граўшых галоўную ролю) і Трэцяя сцэна — з 2004 па 2005 гг.

Кампутарныя гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу 19931997 гг было створана дзевяць разнастайных кампутарных ды відэо-гульняў:

  1. Сэйляр Месяц - Angel (1993) - гульня створана згуртаваньнем вытворцаў на чале зь японскае фірмай "Анёл" дзеля гульнёвых плятформ Super NES і SEGA Mega Drive.
  2. Сэйляр Месяц Эр - Bandai (1993) - створана японскае фірмай "Бандай" для плятформы Super NES
  3. Сэйляр Месяц Эс - Angel (1994) - Super NES
  4. Сэйляр Месяц Эс - Bandai (1995) - 3DO Interactive Multiplayer
  5. Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц - Gazelle (1995) - гульня-аркада створаная фірмай "Ґазэль" па загадзе кампаніі "Банпрэста Лтд"
  6. Сэйляр Месяц: Другая гісторыя - Angel (1995) - Super NES
  7. Сэйляр Месяц СупэрЭс - Angel (1996) - Super NES
  8. Сэйляр Месяц СупэрЭс - (1996) - Sony PlayStation, SEGA Saturn
  9. Містыфікацыя Прыгожай Ваяркі Сэйляр Месяц - Gazelle (1997) - гульня-аркада створаная фірмай "Ґазэль" па загадзе кампаніі "Банпрэста Лтд"

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]