Сайман Кузьнец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сайман Сьміт Кузнец (па-ангельску: Simon Smith Kuznets; пры нараджэньні Сямён Абрамавіч Кузьнец; 30 красавіка 1901, Пінск, — 8 ліпеня 1985, Кембрыдж, Масачусэтс) — амэрыканскі эканаміст. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэньне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разуменьня эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу разьвіцьця ў цэлым».

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў Пінску, дзе, як мяркуецца, навучаўся ў гарадзкім рэальным вучылішчы, пасьля чаго сям’я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленьнем габрэяў з прыфрантавой зоны, у горад Харкаў. Тут Кузьнец вучыўся ў 2-м рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 — 16 траўня 1917 г.) і ў Харкаўскім камэрцыйным інстытуце.