Соня Гандзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Соня Гандзі ў 2007

Соня Гандзі (італ.: Sonia Gandhi; гіндзі: सोनिया गांधी, ІРА: [sonɪjɑ gɑ:n̪d̪ʱi]; па нараджэньні Эдвіджэ Антонія Альбіна Маіна, італ.: Edvige Antonia Albina Maino; нар. 9 сьнежня 1946 у в. Люзіяна, прав. Вічэнца, Вэнэта, Італія) — індыйскі палітык італьянскага паходжаньня. Зьяўляецца старшынёю кіруючага Аб’яднанага прагрэсіўнага альянсу і прэзыдэнтам галоўнай партыі Альянсу — Індыйскага нацыянальнага кангрэсу. У ніжняй Народнай палаце індыйскага парлямэнту Гандзі прадстаўляе Райбарэлі (штат Утар-Прадэш) з 2006.