Сыд Барэт
| Сыд Барэт | |
| Роджэр Кіт Барэт | |
| Дата нараджэньня | 6 студзеня 1946 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 07 ліпеня 2006 |
| Месца сьмерці | |
| Гады творчасьці | 60 |
| Прафэсіі | сьпявак, аўтар песень, ґітарыст, паэт, мастак |
| Інструмэнты | сьпеў, ґітара |
| Жанры | псыхадэлічны рок, касьмічны рок, псыхадэлічны фолк |
| Гурты | Pink Floyd |
| Супрацоўніцтва | Soft Machine |
| Лэйблы | EMI |
| Афіцыйная старонка ў Сеціве | |
Роджэр Кіт «Сыд» Барэт (анг. Roger Keith «Syd» Barrett; 6 студзеня 1946 — 7 ліпеня 2006) — анґельскі выканаўца аўтарскай музыкі, ґітарыст, паэт, мастак, найбольш вядомы як заснавальнік псыхадэлічнага (тады) гурта Pink Floyd. Ён быў вядучым сьпеваком, ґітарыстам і галоўным аўтарам песень Pink Floyd у так званыя псыхадэлічныя часы. Быў вымушаны пакінуць гурт з прычыны псыхічных захворваньняў, якія ён выклікаў прыёмам цяжкіх наркотыкаў.
Акрамя таго, што ён быў пачынальнікам псыхадэлічнага року (анґ. psychedelic rock) з уласнай экспрэсіўнай манэрай гульні на ґітары, Барэт таксама быў пачынальнікам касьмічнага року (анґ. space rock) і псыхадэлічнай фолк музыкі (анґ. psychedelic folk). Ён быў актыўны ў музыцы каля 7 гадоў, запісаўшы 4 самотнікі, два альбомы ды некальнік песень Пінк Флойда; як самастойны музыка ён выдаў самотнік, 2 альбомы, трэці з раней невыдадзенымі песьнямі, да таго як паглыбіўся ў сябе.
У пасьлямузычныя часы, ён працягнуў займацца маляваньнем і прысьвяціў сябе цалкам садоўніцтву, ніколі не паказваючыся на публіцы. Памёр у 2006. Пачынаючы з 80-х гадоў было напісана некалькі біяґрафіяў аб ім, а Пінк Флойд напісалі ды прысьвяцілі некалькі песень Барэту пасьля ягонага сыходу з гурта, найбольш вядомыя зь якіх месьцяца на альбоме Wish You Were Here.
Зьмест |
Біяґрафія [рэдагаваць]
Гады ў Pink Floyd (1965-68) [рэдагаваць]
Пачынаючы з 1964 году, гурт, які ў будучыне стане Pink Floyd, прайшоў праз цэлы шэраг зьмен назоваў і складаў, сярод якіх былі «The Abdabs», «The Screaming Abdabs», «Sigma 6» і «The Meggadeaths», спыніўшыся на «The Tea Set». У 1964 годзе да The Tea Set далучаецца Сыд Барэт. Але калі ім выпала граць з гуртам, які меў аднолькавую назву, Барэт прапанаваў назвацца «The Pink Floyd Sound» (пазьнее проста The Pink Floyd ці Pink Floyd). Ён выдумаў гэты назоў, склаўшы імёны двух вядомых блюз-выканаўцаў — Пінка Андэрсана і Флойда Консыла, пра якіх ён дазнаўся з заметкі Пола Олівэра на канвэрце вінілавай кружэлкі Blind Boy Fuller (Philips BBL-7512) 1962 году. Акрамя гэтага Барэт распаўсюджваў гісторыю, паводле якой назоў гурта быў перададзены яму зь лятальнай талеркі [1].
Лёнданскі андэґраўнд [рэдагаваць]
Спачатку Pink Floyd пераігрывалі стандарты амэрыканскага рытм-н-блюзу (як і іхнія сучасьнікі The Rolling Stones, The Yarbirds, The Kinks), і ў 1965 яны выпрацавалі свой уласны імправізацыйны стыль выкананьня рок-н-ролу, які браў нешта з джэзу ды з такіх поп-рок гуртоў накшталт The Beatles. У 1965 годзе адчыніўся клюб UFO, які хутка стаўся раем для брытанскай псыхадэлічнай музыкі. «Пінкі» былі заўсёднымі гасьцямі гэтага клюбу і мелі велькую папулярнасьць у тамтэйшых наведвальнікаў, а пасьля выступаў у канкурэнтным Roundhouse, яны сталі найбольш папулярнымі ва ўсім так званым «лёнданскім андэґраўдзе» — сцэне псыхадэлічнай музыкі.
Дыскаґрафія [рэдагаваць]
Самотнікі ў Pink Floyd [рэдагаваць]
- «Arnold Layne» (Barrett) / «Candy and a Currant Bun» (Barrett) (1967) (#20 UK)
- «See Emily Play» (Barrett) / «The Scarecrow» (Barrett) (1967) (#6 UK, #134 U.S.)
- «Apples and Oranges» (Barrett) / «Paint Box» (Wright) (1967)
- «Flaming» (Barrett) / «The Gnome» (Barrett) (1967)[US Only]
Альбомы ў Pink Floyd [рэдагаваць]
- The Piper at the Gates of Dawn (5 жніўня 1967) #6 UK, #131 U.S.
- A Saucerful of Secrets (29 чэрвеня 1968) #9 UK
- London 1966/1967 2005
Складанкі ў Pink Floyd (зь ягоным удзелам) [рэдагаваць]
- The Best of the Pink Floyd (1970)
- Relics (14 траўня 1971) #34 UK, #152 U.S.
- A Nice Pair (1974)
- Masters of Rock (1974, Эўропа)
- Works (1983)
- Shine On (1992)
- Echoes: The Best of Pink Floyd (5 лістапада 2001) #2 UK, #2 U.S.
- Oh, by the Way (2007)
Сольныя самотнікі [рэдагаваць]
- «Octopus» (Barrett) /«Golden Hair» (Barrett/Joyce) (15 лістапада 1969)
Сольныя альбомы [рэдагаваць]
- The Madcap Laughs — (3 студзеня 1970) #40 UK
- Barrett — (14 лістапада 1970)
Сольныя складальнікі [рэдагаваць]
- Syd Barrett (лістапад 1974) #163 U.S.: The Madcap Laughs і Barrett пакаваныя разам
- Opel — (17 кастрычніка 1988)
- Octopus: The Best of Syd Barrett (29 траўня 1992): Лепшыя гіты выдадзеныя на лэйбле Cleopatra.
- Crazy Diamond (красавіка 1993): Скрынка з 3-ма студыйнымі альбомамі ды некалькімі бонуснымі песьнямі
- The Best of Syd Barrett: Wouldn't You Miss Me? (16 красавіка 2001): Зьмяшчае адну раней невыдадзеную песьню («Bob Dylan Blues»)
- An Introduction to Syd Barrett (October 2010): Калекцыя песень Барэта ў Pink Floyd і ягонай сольнай творчасьці (2010 рэміксы) — #104 UK
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт(анг.)
|
|||||||||||||||||||||||