Трайны стык
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Трайны стык — геаграфічны пункт, у якім сустракаюцца тры граніцы аднолькавага тыпу (трох дзяржаў, трох адміністрацыйных адзінак і г.д.). Найбольш вядомымі зьяўляюцца тыя трайныя стыкі, якія існуюць даўно, або тыя, дзе праходзяць граніцы істотна розных культур. У такіх месцах звычайна ўсталёўваюць сьцягі краін, ці адпаведна, адміністрацыйных адзінак, або памятныя знакі. З 196 дзяржаваў, што існуюць сёньня на Зямлі, 135 маюць трайныя стыкі, а ўсяго такіх стыкаў налічваецца 159.
Прыклады [рэдагаваць]
- Курган Сяброўства — Беларусь, Расея, Латвія
- Курган Сяброўства — Беларусь, Расея, Украіна
- Людзьвінава — Беларусь, Летува, Латвія
- Трэрыксрэсэт — Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія
- Драйлэндэрэк — Нямеччына, Швайцарыя, Францыя
- Шэнген — Нямеччына, Францыя, Люксэмбург
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Трайны стык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў