Сандэрлэнд (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з ФК Сандэрлэнд)
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг Ангельшчыны Сандэрлэнд
Sunderland.png
Поўная назва Sunderland Association Football Club
Мянушкі Чорныя каты
Заснаваны 1879
Горад Сандэрлэнд
Стадыён Стэдыюм оф Лайт
Умяшчальнасьць: 49 000
Прэзыдэнт Эліс Шорт
Галоўны трэнэр Мартын О’Ніл
Чэмпіянат Прэм'ер-Ліга
 · 2010—11 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

«Сандэрлэнд» (па-ангельску: Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.

«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысяч чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнда» зьяўляюцца матчы з «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Раньнія гады

17 кастрычніка 1879 году жыхар Сандэрлэнда школьны настаўнік Джэймз Элан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[1]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць «Фэрыгіл Атлетык» і прайграла яе зь лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў Блу Хаўс Філд, недалёка ад школы Джэймза Элана ў Гэндане. Клюб зьмяніў яшчэ тры стадыёна перад тым, як хатнім ў 1886 годзе стаў Ньюкасл Роўд. У 1881 году назва клуба было зьменена на «Sunderland Association Football Club», пасьля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафэсіяў, а ня толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасьць гульцоў і палепшыла матэрыяльную базу клюба. Элан быў не задаволены тым, што клюб імкнецца стаць прафэсійным. У 1888 годзе ён пакінуў клюб і заснаваў іншы — «Сандэрлэнд Альбіён». Два клюбы з Сандэрлэнда канкуравалі паміж сабой да 1892 году, калі Альбіён быў расфармаваны.

Першым трэнерам Сандэрлэнда стаў Том Ўотсан, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 1889 году. У гэты час іхныя матчы складаліся зь мясцовых спаборніцтваў, Кубка Ангельшчыны й таварыскіх матчаў з клюбамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасьці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай Лізе. На сходзе Лігі, які разглядаў гэтую заяўку, клюб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клюбаў зьвязаныя з дарогай у Сандэрлэнд. У сэзоне 1890—1891 гадоў «Сандэрлэнд» дапусьцілі ў Футбольную Лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сэзоне й ня быў пераабраны, такім чынам Сандэрлэнд ёсьць першым клюбам, які ўвайшоў у Лігу пасьля ейнага стварэньня ў 1888 годзе.

[рэдагаваць] Актуальны склад

На 21 студзеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Крэйг Гордан 1982
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Філ Бардсьлі 1985
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ўэйн Брыдж (у арэндзе з «Манчэстэр Сіці») 1980
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майкл Тэрнэр 1983
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ўэс Браўн 1979
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Лі Катэрмоўл (капітан) 1988
7 Сьцяг Швэцыі ПА Сэбастыян Лярсан 1985
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Крэйг Гарднэр 1986
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Фрэйзэр Кэмпбэл 1987
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Конар Ўікгэм 1993
11 Сьцяг Ангельшчыны ПА К’еран Рычардсан 1984
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мэт’ю Кілгалан 1984
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэк Колбэк 1989
15 Сьцяг Валіі ПА Дэйвід Воян 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Ірляндыі Аб Джон О’Шы 1981
17 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Джы Дон-Вон 1991
18 Сьцяг Ірляндыі ПА Дэйвід Мэйлер 1989
19 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тытус Брамбл 1981
20 Сьцяг Ірляндыі Бр К’еран Ўэстўуд 1984
21 Сьцяг Францыі Нап Умар Тункара 1990
22 Сьцяг Бэльгіі Бр Сымон Мінале 1988
23 Сьцяг Ірляндыі ПА Джэймз МакКлін 1989
25 Сьцяг Грэцыі Аб Сатырыс Кіргіякас (у арэндзе з «Вольфсбург») 1980
27 Сьцяг Эгіпту ПА Ахмэд Эльмагамаду 1987
28 Сьцяг Бэніну ПА Стэфан Сэсэньён 1984
29 Сьцяг Аргентыны Аб Маркас Анхелеры 1983
52 Сьцяг Даніі Нап Ніклас Бэнтнэр (у арэндзе з «Арсэнала») 1988

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Paul Days, John Hudson, Bernard Callaghan. «Sunderland AFC: The Official History 1879–2000». — Business Education Publishers Ltd, 1999. — P. 336. — ISBN 978-0953698417.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сандэрлэнд (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах