Юндзілы (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юндзілы
лац. Jundziły
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Юндзілы — літоўскі шляхецкі род гербу Лебедзь.

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Юндзіла

Юндэль або Юнціла (Jundel, Juncila, Junzila[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова юнд- (юнт-) паходзіць ад гоцкага junda 'маладосьць'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае беларускае паходжаньне літоўскіх імёнаў Юнда (Junda) і Юндзіл (Jundził) — ад юны 'малады' з даданьнем суфікса -да, адкуль гэтыя імёны запазычалі ў летувіскую мову[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынальнік роду — Рачка, які жыў на мяжы XIV—XV стагодзьдзяў, меў сына Юндзіла, ад імя якога ўтварылася прозьвішча роду[5].

Найбольш вядомыя з роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікалай Юндзілавіч (? — па 1527), сын Юндзіла Рачкавіча; кухмістар вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505 гадох, намесьнік дубіцкі і канеўскі з 1506 году, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511 гадох, маршалак гаспадарскі ў 1516—1527 гадох
  • Мацей Янавіч, сын Яна Юндзілавіча; маршалак гаспадарскі ў 1538 годзе
  • Мікалай Шымкавіч, сын Шымкі Юндзілавіча; войскі і канюшы гарадзенскі з 1539 году, намесьнік мерацкі каралевы Боны ў 1541 годзе
  • Войцех Шымкавіч, сын Шымкі Юндзілавіча; дзяржаўца лепунскі і алькеніцкі з 1541 году, ушпальскі і пянянскі, цівун і гараднічы віленскі з 1542 году
  • Мікалай, сын Паўла Юндзілавіча; судзьдзя земскі слонімскі ў 1555—1562 гадох, каралеўскі дваранін у 1570 годзе, паборца слонімскі ў 1567 і 1568 гадох
  • Андрэй (? — да 14 лютага 1606), сын Мацея Янавіча; маршалак ваўкавыскі ў 1586 годзе, адначасна з 1586 году маршалак гаспадарскі
  • Францішак (?—1818), сын Аўгустына; падкаморы гарадзенскі з 1784 году, валодаў маёнткам Бераставіцай у Гарадзенскім павеце; у 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул
  • Станіслаў Баніфацы (1761—1847), сын Бэнэдыкта; прыродазнаўца і батанік

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 58.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 25.
  5. ^ ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 276.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]