Besame mucho

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Bésame mucho (Бэсамэ муча), што перакладаецца з гішпанскай як «Цалуй мяне шмат» ці «Цалуй мяне мацней» — песьня, напісаная мэксыканскай кампазытаркай Кансуэляй Вэляскес у 1940 годзе перад сваім шаснаццацьцігодзьдзем. Песьня вельмі хутка стала адным з папулярных гітоў 20 стагодзьдзя. Па словах самой Вэляскес на напісаньне песьні яе натхніла арыя з опэры Goyescas, вядомага гішпанскага кампазытара Энрыке Гранадаса.

У 1944 годзе «Бэсамэ муча» стала першай мэксыканскай песьняй, якая перамагла ў нью-ёрскім гіт-парадзе.

Кавэр-вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць варыянты песьні на ангельскай, францускай, японскай, віетнамскай, расейскай і іншых мовах. Песьню ў розных варыянтах і аранжыроўках выконвалі больш як 700 выканаўцаў па ўсяму сьвету, у тым ліку:

і іншыя.

Беларускія выканаўцы песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матыў «Бэсамэ муча» гучыць у песьні «Работа» з альбому гурта «Крамбамбуля» «Каралі раёну».

У альбоме Умные вещи (1995) гурта Neuro Dubel ёсьць песьня з назовам Бэссаме муче, праўда да арыгінальнай вэрсіі яна мае даволі ўскоснае дачыненьне.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазыцыя таксама выкарыстоўвалася ў якасьці саўндтрэку да фільмаў: Вялікія спадзяваньні (Great Expectations), A toda máquina, Месяц над матэлем (The moon over parador), Арызонская мара (Arizona Dream), Масква сьлязам ня верыць (Москва слезам не верит) і Ўсьмешка Моны Лізы (Mona Lisa Smile).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]