Dream Theater
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зьлева направа: Майк Портны, Джон Пятручы, Джэймс ЛаБры, Джон Маёнг, Джордан Рудэсс |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | 1985 — цяпер |
| Адкуль | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Жанр | Прагрэсіў-мэтал, Прагрэсіў-рок |
| Зьвязаныя праекты | Liquid Tension Experiment, Liquid Trio Experiment, Opeth, Explorers Club, MullMuzzler, Nightmare Cinema, OSI, Platypus, The Jelly Jam, Transatlantic, True Symphonic Rockestra, Chroma Key, Ayreon |
| Афіцыйная старонка | http://dreamtheater.net |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Джон Пятручы Джэймс ЛаБры Джон Маёнг Джардан Рудэсс Майк Портны |
| Былыя ўдзельнікі | Чарлі Дамінічы Кэвін Мур Дэрак Шарыньян Крыс Колінз |
Dream Theater - амэрыканскі гурт, грае ў стыле прагрэсіў-мэтал. Існуе з 1985 году.
Гурт быў утвораны навучэнцамі Музычнага Каледжу Бэрклі Джонам Маёнгам, Джонам Пятручы ды Майкам Портны з арыгінальным назовам «Majesty» і цягам часу стаў найбольш пасьпяховым у абраным жанры з часоў сярэдзіны 1970-х гадоў, калі зьявіўся сам прагрэсіў-рок.
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Зьяўленьне (1985)
Гурт зьявіўся ў верасьні 1985 калі гітарыст Джон Пятручы і бас-гітарыст Джон Маёнг вырашылі стварыць гурт, каб бавіць вольны час свайго навучэньня ў Музычным Каледжы Бэрклі. Яны выпадкова трапiлi на Майка Портны, што граў у адным з пакояў каледжу i прапанавалi яму далучыцца да гурта. Трыа пачало выконваць кампазыцыi гуртоў Iron Maiden i Rush.
Цягам часу хлопцы запрасiлi былога со-навучэнца Джона, Кэвiна Мура, граць на клявiшных i, троху пасьля, iншага старога сябра, Крыса Колiнза, дзеля сьпеваў, i тым самым сфармiравалi першы склад гурта. З тым, як прасоўвалiся справы гурта, яго удзельнiкi былi вымушаны спынiць свае навучаньне i кiнуць каледж.
[рэдагаваць] The Majesty Demos і зьяўленьне Dream Theater (1986-1987)
Ад пачатку 1987 году гурт быў заняты шматлiкiмi выступамi вакол Нью Ёрку. Падчас гэтых выступаў была зроблена пэўная колькасьць дэма-запiсаў, што склалi запiс The Majesty Demos. Першапачатковы наклад у 1000 асобнiкаў быў распроданы цягам наступных 6 месяцаў, што разам з нелегальнымi касэтнымi копiямi матэрыялу прынесла гурту пэўную вядомасьць на прагрэсiўнай мэталiчнай сцэне. У дадзены момант гэтыя запiсы дасягальныя ў выглядзе перавыданьня лэйблам Майка YtseJam Records.
У лiстападзе 1986 Крыс Колiнз сышоў з гурта з-за творчых сварак. Пасьля году пошукаў быў знойдзены Чарлi Дамiнiчы, якi быў значна старэйшы i больш вопытны за астатнiх удзельнiкаў. Ад моманту зьяўленьня новага удзельнiка гурт хутка пачаў набiраць моц. Колькасьць канцэртавых выступаў хутка ўзрастала, што прынесла дадатковыя сродкi удзельнiкам. Адразу пасьля прыёму Дамiнiчы супраць Majesty была распачатая судовая справа за назву, якую iнсьпiраваў гурт з Лас-Вэгасу, што таксама зваўся Majesty. Пасьля пэўнага пошуку варыянтаў, сярод якiх былi Glasser, Magus, ды M1, бацька аднога з музыкаў прапанаваў слушную назву Dream Theater, у гонар калiсьцi iснаваўшага кiнатэатра ў Мантэрэi, Калiфорнiя.
[рэдагаваць] When Dream and Day Unite (1988–1990)
З тым, як шмат стала выступаў пасьля зьяўленьня ў складзе Дамінічы, пачаў хутка зьбірацца новы музычны матэрыял. Нейкім разам выступ быў заўважаны прадстаўніком Mechanic Records, што зьяўлялася часткай MCA. Dream Theater падпісалі свой першы кантракт 23 чэрвеня 1988 году, па якім гурт быў павінны запісаць альбом.
When Dream And Day Unite сапраўды быў запісаны ў 1989 годзе, але амаль ніякіх іншых абавязкаў па кантракце (перадусім, фінансавых) лэйбл не выконваў. Dream Theater быў вымушаны працягваць выступы у ваколіцах Нью Ёрку. Прома-тур да альбому складаўся з толькi 5 выступаў, якiя таксама не выходзiлi за межы Нью Ёрку.
Пасьля чацьвертага з прома-канцэртаў, Дамiнiчы зышоў з гурта з-за творчых дый асабiстых спрэчак. У хуткiм часе пасьля гэтага гурт Marillion запрасiў Dream Theater адчынiць шоў у Рытцу, Нью Ёрк i Дамiнiчы атрымаў магчымасьць зладзiць апошнi сумесны канцэрт. Пасьля гэтага пачалiся чарговыя два гады пошуку вакалiста.
[рэдагаваць] Images and Words (1991–1993)
Пасьля зыходу Чарлi Дамiнiчы Dream Theater здолелі прыпыніць дзеяньне недарэчнага кантракта з Mechanic Records, пачаць пошукi новага вакаліста дый патроху ствараць матэрыял на новы альбом. Падчас пошуку была перапрабаваная вялікая колькасьць розных вакалістаў, у тым лiку Джон Арч, былы фронтмэн Fates Warning, i нiводны ня быў абраны сталым удзельнікам гурта. У сярэдзіне 1990 года, падчас канцэрту ў Нью Ёрку, Dream Theater назвалі некага Стыва Стоуна новым вакалістам, але ж ён не прасьпяваў i трох кампазіцыяў перад тым, як яго тутака ж звольнiлi за неадэкватныя паводзіны. Урэшце, праз пяць месяцаў гурт быў вымушаны даць цалкам iнструмэнтальны выступ, нават пад назовам YtseJam. Да сярэдзiны 1992 году Dream Theater былi вымушаны актыўна шукаць новага вакалiста. Паўсьцяж гэтых падзеяў была створана большасьць матэрыялу на новы альбом, што выйшаў пазьней пад назовам Images And Words у 1992. Напрыканцы 1991 году з Канады на праслухваньне прыляцеў сьпявак глэм-мэталiчнага гурта Winter Rose, Кэвiн Джэймс ЛаБры. Джэймс прасьпяваў на джэм-сэсьсii з гуртом тры кампазыцыi i адразу ж быў прыняты як сталы ўдзельнiк гурта. Адразу пасьля найму ЛаБры вырашыў зьмянiць iмя, пакiнуўшы толькi частку "Джэймс", каб не было блытанiны з iншым Кэвiнам. Некалькi наступных месяцаў былi напоўненыя канцэртамi, у асноўным па-ранейшаму ў навакольлi Нью Ёрку дый запiсу сьпеваў да раней створанага матэрыялу. У гэты час ATCO Records (зараз завецца як EastWest), частка Elektra Records, дамовiлася з Dream Theater аб кантракце на выданьне 7 альбомаў, базуючыся на толькi трох дэма-запiсах, якiя пазьней сталi дасягальнымi слухачам у выглядзе The ATCO demos, выдадзеных фэн-клюбам гурта. Першым дыскам, створанным у межах новаха кантракту, стаўся Images and Words, што быў выдадзены ў 1992 годзе. Дзеля прамоцыi гэтага дыску, быў зроблены CD-сінгл на трэк Another Day разам зь вiдэа-клiпам на гэтую ж песьню. Нажаль, камэрцыйнага посьпеху гэтыя высiлкi не прынесьлi, але безадносна гэтага, кампазiцыя Pull Me Under раптоўна i нечакана для выдаўцы атрымала высокi ўзровень на радыё. Вынiкам гэтых падзей стала тое, што ATCO Records зладзiлi клiп на Pull Me Under, якi моцна ратыяваўся на MTV. Трэцiм клiпам з альбому стаўся Take the Time, але ён нават i блiзка не дайшоў да ўзроўню Pull Me Under. Посьпех Pull Me Under разам зь няспыннымi канцэртамi па ЗША i Японіі прывялi да атрыманьня Images and Words залатога статусу ў ЗША i плацiнавага - у Японіі. Прайшоўшы пасьля гэтага тур па Эўропе прынес запiсаны канцэрт у славутым Лёнданскім клюбе Marquee. Запiс гэтага канцэрту трапiў да слухачоў у выглядзе канцэртавага дыску Live at the Marquee, што стаўся першым афiцыйным канцэртавым дыскам Dream Theater. Запiсы ж японскiх канцэртаў з шэрагам дакумэнтальных здымкаў выйшлi пазьней як вiдэа Images and Words: Live in Tokyo.
[рэдагаваць] Awake (1994)
У траўнi 1994 года Dream Theater трапiлi ў студыю дзеля працы над чарговым дыскам. Новый альбом, Awake, пабачыў сьвет у кастрычнiку 1994 года. Падчас мастэрынгу альбома Кэвiн Мур распавёў астатнiм удзельнiкам гурта аб сваiм намеры пакiнуць Dream Theater. Ён, маўляў, перастаў быць зацiкаўленым як у канцэртах з гуртом, так i ў самым музычным накiрунку Dream Theater. У вынiку, гурт быў павiнны тэрмiнова шукаць клявiшнiка дзеля ўдзелу ў туры на падтрымку Awake.
Падчас пошуку новага клявiшнiка самым вядомым кандыдатам быў Енс Ёхансан, будучы клявiшнiк Stratovarius. Праз пэўны час Dream Theater вырашылi ўзяць на ролю клявiшнiка Джардана Рудэсса, якога Портны i Пятручы знайшлi, праглядаючы часопiс Keyboard Magazine, дзе ён быў апiсаны як "новы талент" апытаньнем чытачоў. Але калi пасьля сумеснага джэм-сэйшна Джардану прапанавалi мейсца клявiшнiка ў гурце, ён адмовiўся, абраўшы замест гэтага тур з The Dixie Drags. У вынiку, у тур падтрымкi Awake паехаў Дэрак Шарыньян, таксама выпускнiк музычнага каледжу Бэрклi. Як вынiк тура, гурт прапанаваў Дэраку месца клявiшнiка на поўны час.
[рэдагаваць] A Change of Seasons and Falling Into Infinity (1995–1998)
Пасьля зьяўленьня новага чальца, Dream Theater не адразу пачалі пісаць новы матэрыял. Фэны з усяго сьвету, аб'яднаныя ў YtseJam паштовую расылку (на той момант найбольш папулярны сродак камунікацыяў фэнаў на той момант) пачалі ўціскаць на гурт з тым, каб тыя выдалі трэк "A Change of Seasons", які меўся да выхаду на дыску 'Images And Words' і быў напісаны яшчэ ў 1989 годзе і ня трапіў на кружэлку з-за буйнога памеру (амаль 17 хьвілін). Дарэчы, гурт час ад часу граў гэты трэк ужыўку і дапрацоўваў яго ажно да афіцыйнага выданьня ў 1995 годзе.
Дзеяньні фэнаў мелі посьпех і музыкі ад красавіку 1995 году пачалі працаваць у BearTracks Studios, Нью Ёрк з тым, каб перапрацаваць і выдасьці 23-хьвіліную кампазіцыю зь унёскам Дэрэка Шэрыньяна ў выглядзе скончанага прадукту. Дыск Change Of Seasons быў выдадзены як EP з даданымі кавэр-песьнямі, што былі запісаныя на адмысловым фэн-канцэрце Uncovered.
Пасьля хуткага стосу канцэртаў у падтрымку A Change of Seasons, Dream Theater зрабілі перапынак на колькі месяцаў. Падчас гэтага перапынку гурт выдаў калядны Christmas CD праз свой афіцыйны фэн-клюб, у які уваходзілі рэдкія канцэртавыя запісы, створаныя за мінулыя гады. Яны працягвалі выдаваць новыя калядныя CD да 2005 году. [1] Таксама падчас адпачынку кожны з удзельнікаў гурта меўся напісаць нешта сваё на новы дыск, што рыхтаваўся да запісу
Між тым, адбыліся зьмены на EastWest і асноўны кантакт Dream Theater з выдаўцом быў зволены. Як вынік, новая каманда ня мела спэцыяльных адносінаў з Dream Theater, і яны пачалі ціснуць на гурт з мэтай стварэньня тыма больш прымальнага альбому. Напрыканцы 1996 году пачаўся запіс. У дадатак да ціску з мэтай больш камэрцыйнага гучаньня, EastWest прыдбала аўтара і прадусара Дэсманда Чайлда з тым, каб той працаваў з Пятручы, маючы мэтай выпраўленьне тэкстаў песьні "You Or Me". Уся група была змушаная перапрацаваць музыку песьні, тая з'явілася на дыску як "You Not Me", вельмі адрозная ад арыгіналу. Вынікам супрацы з Чайлдам гэтаксама сталася тое, што дыск выйшаў больш з простымі і прыдатнымі на радыёэтэр песьнямі.
Гурт напісаў амаль на два CD матэрыялаў, у тым ліку 20-хьвіліны працяг да песьні з Images And Words "Metropolis Part 1: The Miracle and the Sleeper". Выдавец, аднак, не дазволіў выдаць двайны альбом, бо меў сумнеў у тым, што масавая публіка ўспрыме 140-хьвілінавы запіс. Залішнія трэкі былі пазьней выданыя ў рэлізе Ytsejam Records The Falling Into Infinity Demos [2].
Атрыманы на дыску Falling Into Infinity матэрыял атрымаў вельмі зьмешаную рэакцыю ад слухачоў, якім больш падабалася ранейшае гучаньне гурту. Альбом цалкам меў больш-меньш прагрэсіўнае гучаньне, але некаторыя трэкі з яго (як "Hollow Years" і "You Not Me") успрыняліся некаторымі як пачатак новага мэйнстрымавага Dream Theater. Суцэльна, альбом быў як камэрцыйным, так і крытычным расчараваньнем. Нашмат гадоў пазьней, Партны у каментарах 2004 году да DVD 5 Years in a LIVEtime адзначыў, што той перыяд прыводзіў яго да высновы аб неабходнасьці скончыць існаваньне гурту.
Падчас эўрапэйскай часткі сусьветнага туру Touring Into Infinity, два канцэрты былі запісаныя ўжыўку на жывы альбом, што быў названы Once In A LIVEtime, у Францыя and Галяндыя. Альбом выйшаў прыкладна у тыя ж часы, што і відэа 5 Years in a LIVEtime, што апісвала перыяд у жыцьці групы ад часу зыходу Кэвіна Мура да часу тура ў падтрымку Falling Into Infinity.
[рэдагаваць] Scenes from a Memory and Metropolis 2000 (1999–2001)
У 1997, Magna Carta Records' Майк Уорні запрасіў Портнага каб той сабраў прагрэсіўны супэргурт дзеля працы над альбомам, што распачне доўгі сьпіс сайд-прэктаў удзельнікаў Dream Theater. Гурт склаўся з Портнага на бубнах, Пятручы на гітыра, Тоні Левіну на басе і клявішніку Джардану Рудэсу, што сыйшоў з Dixie Dregs. Гурт атрымаў назоў Liquid Tension Experiment і стаўся тым чыньнікам, які дазволіў Партному і Пятручы ізноўку запрасіць Рудэса далучыцца да Dream Theater. У 1999, ён згадзіўсяз прапановай і стаў трэцім клявішнікам Dream Theater, замяніўшы Шэрыньяна.
З чарговым новым чальцом, Dream Theater ізноў увайшлі ў студыю BearTracks Studio дзеля запісу чарговага альбому. Вынікам ультыматуму Портнага стаўся поўны дазвол выдаўца на творчую свабоду. Працяг "Metropolis Part 1", што быў напісаны падчас сэсій запісу Falling Into Infinity (але ня трапіў на альбом), быў узяцы з паліцы на дапрацоўку. Хлопцы вырашылі дапрацаваць 20-хьвіліную песьнюда поўнага канцэптуальнага альбому, што апавядаў б гісторыю на такія тэмы, як рэінкарнацыя, забойства ды здрада. Каб пазьбегнуць збаламучваньня фэнаў, стварэньне і запіс альбому былі зробленыя маскімальна сакрэтна. Адзінае, што трапіла да публікі да рэлізу - трэкліст і дакладная дата рэлізу. У 1999, Metropolis Pt. 2: Scenes from a Memory выйшаў і атрымаў вялікі посьпех. Дыск успрымаецца шматлікімі аматарамі і крытыкамі як найбольшае дасягненьне Dream Theater, нягледзячы на толькі #73 у US album chart.
Альбом быў зведзены Дэвідам Батрылам, але толькі некалькі міксаў трапілі на канчатковую вэрсію дыску. Астатняе было зроблена Кэвінам Шырлі. Рэшты міксаў можна пачуць на афіцыйным бутлегу "The Making of Scenes from a Memory".
Вялікі сусьветны тур адбыўся пасьля выхаду альбому, заняўшы больш за год. Канцэрты адлюстроўвалі тэатральную сутнасьць альбому. Падчас канцэртаў выконваўся дыск Scenes From a Memory цалкам, з відэа экранам ззаду сцэны, на якім дэманстраваўся адмысловы відэарад. У дадатак да альбому выконваўся другі сэт з больш старых кампазіцыяў Dream Theater, а таксама троху кавэраў ды імправізацыяў з старога матэрыялу Dream Theater.
На адным адмысловым выступу, у Roseland Ballroom у Нью Ёрку, былі нанятыя акторы, каб адыграць удзельнікаў гісторыі, і таксама госпал-хор, які меўся удзельнічаць у выступу.
Гэты выступ, апошні у паўночна-амэрыканскім туры, быў запісаны дзеля першага у гісторыі групы DVD-рэлізу. Пасьля шматлікіх тэхнічных затрымак дыск, названы Metropolis 2000, быў выдадзены напачатку 2001. У хуткім часе гурт паведаміў, што будзе выдадзена поўная аўдыё-вэрсія канцэрту (з амаль чатырохчасавым сэтлістам).
Аблонка для CD, названага Live Scenes from New York, адлюстроўвала адное з ранейшых лягатыпаў Dream Theater (часоў Images And Words) палаючае сэрца, мадыфікаванае ў бок яблыка (як "Вялікі Яблык"), і відарыс Нью Ёрку, разам з вежамі-двайнятамі Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру, і полымя вакол яго. Як выпадковасьць, альбом быў выпушчаны менавіта ў тую ж дату, што і атакі 11 верасьня 2001. Альбом быў адразу ж адазваны і перавыданы з новай аблонкай.
[рэдагаваць] Six Degrees of Inner Turbulence (2002)
Пасьля чатырох гадоў змаганьня гурт атрымаў дазвол ад выдаўца на запіс двайнога дыску і з гэтым настроем пайшоў у студыю. Вынікам атрымаўся 'Six Degrees Of Inner Turbulence', які зьмяшчаў на першым дыску пяць трэкаў па 7-13 хьвілін, а на другім - адную цэльную 42-хьвілінавую кампазіцыю, якая на сучасный момант ёсьць самай доўгай кампазіцыяй у Dream Theater.
Дыск атрымаў вельмі станоўчыя адозвы ад крытыкі і прэсы, дайшоў да #46 у чартах BillBoard і да першага месца - у ягонае інтэрнэт вэрсіі. Наступныя паўтары гады гурт гастраляваў па сьвеце з пашыраным сэтам, які акрамя новых кампазіцыяў меў таксама спэцыяльныя "кавэр-канцэрты", на якіх цалкам выконваліся такія клясічныя альбомы як "Master Of Puppets" Мэталікі і "The Number Of The Beast" Iron Maiden.
[рэдагаваць] Train of Thought and Live at Budokan (2003–2004)
Цягам 2003 году Dream Theater трапілі ў студыю дзеля запісу чарговага альбому. Ад часоў 'Scenes From A Memory" яны пісалі і запісвалі музыку ў адзін час, таму гэтым разам вырашылі наперш тры тыдні адвесьці стварэньню музыкі перад запісам. Падчас сэсіі запісу яны зьнянацку выбраліся на адмысловы тур з назовам "Escape From Studio American Tour" (уцёкі са студыі), які зладзілі сумесна з Queensrÿche і Fates Warning. Канцэрты былі пабудаваны такім чынам, што напрыканцы кожнага зь іх удзельнікі мелі мажлівасьць граць разам, і часьцей за ўсё гэта былі кавэр-вэрсіі вядомых гітоў.
Напрыканцы туру гурт вярнуўся ў студыю з тым, каб скончыць запіс сёмага па ліку альбому, "Train Of Thought". Пры напісаньні матэрыялу гурт больш арыентаваўся на стварэньне песенна-арыентаванага дыску, працуючы ўсьлед адыграным на нядаўніх канцэртах "Master Of Puppets" і "The Number Of The Beast". Вынікам такога падыходу атрымаўся больш металёва аздоблены дыск, які не знайшоў надта масавае падтрымкі ў сталых фэнаў гурта, але прыгяцнуў да сябе ўвагу як больш шырокага кола аматараў мэталу як стылю, так і шматлікіх музычных крытыкаў.
Падчас наступнага туру Dream Theater адыграў колькі сумесных канцэртаў з аб'ектам іх заўсёдашняга натхненьня, Yes. Пасьля гэтых сумесных выступаў гурт скончыў тур з праграмай, што звалася "An Evening With Dream Theater"
Наступным крокам стаўся запіс канцэрта ўжыўку, адначасова на CD і DVD, гэтым часам - у славутым Nippon Budokan Hall, Токіё, Японія, падчас сусьветнага туру Train Of Thought. Live In Budokan быў выданы 5 кастрычніка 2004 году і пацьвердзіў рэпутацыю гурта як галоўных выканаўцаў стылю.
[рэдагаваць] Octavarium and Score (2005–2006)
Напрыканцы туру ў падтрымку Train Of Thought Dream Theater трапілі ў студыю Hit Factory у Нью Ёрку дзеля запісу 8-га альбому. Так атрымалася, што яны былі апошнім гуртом, што запісалі альбом у гэтай слынае студыі і апасьля сканчэньня працы над дыскам агні студыі згасьлі назаўжды.
Octavaruim пабачыў сьвет 7 чэрвеня 2005 і вывеў гучаньне гурта на новы кірунак. Паміж гэтых васьмі трэкаў знайшоў мейсца працяг дванаццацікрокавай сагі Портнага (крокі 6-7 з заплянаваных 12), гэтаксама як і музычна разнастайны 24-хьвілінавы эпік, пасьлядовец Change Of Seasons. Octavarium атрымаў зьмешаныя водгукі ад фэнаў і быў нагодай для сур'ёзных спрэчак. Ён таксама стаўся апошнім зь сямі альбомаў, якія меліся запісаць музыкі ў межах кантракту з Elektra Records, які перайшоў да спадкаемцы ад EastWest Records.
Dream Theater вельмі істотна гастралявалі ў пэрыяд 2005-2006 гадоў, у тым ліку, з нагоды 20-годдзя гурта. Яны ачолілі праэкт Gigantour. Напрыканцы туру Gigantour Dream Theater працягнулі свае ўласныя канцэрты. Так, на амаль не рэклямаваны канцэрт 1 красавіка 2006 у Radio City Hall квіткі былі распроданыя за лічаныя дні пасьля пачатку продажу. Гэтае шоў было выдадзена Rhino Records на CD і DVD пад назовам SCORE 29 жніўня 2006 году і сталася першым запісам Dream Theater, у якім прымаў удзел сімфанічны аркестр (названы Octavarium Orchestra).
[рэдагаваць] Systematic Chaos (2007-2008)
Наступны альбом Dream Theater выйшаў 5 чэрвеня 2007 году. Гэта быў першы вынік супрацы з Roadrunner Records, часткай Atlantic Records. Roadrunner сур'ёзна паставіўся да прамоцыі дыску і як вынік, альбом трапіў на #19 месца гіт-параду Billboard 200, што стала лепшым вынікам для альбомаў гурту. Таксама, сьвет убачыў кліп на трэк "Constant Motion" 14 чэрвеня, першы кліп гурта ад часоў пачатку 1990-х. Таксама была выдадзена афіцыйная кніга пра гісторыю гурта, Lifting Shadows, якая асьвятляла пешыя 20 год існаваньня. Systematic Chaos зьмяшчаў 8 трэкаў, але 7 песьняў. Чарговы эпік, "In The Presence Of Enemies" быў разьбіты на дзьве часткі, на пачатку альбому і напрыканцы. Таксама у склад трапіла чарговая частка АА-сагі Портнага ("Repeatance") і палітычная па сутнасьці "Prophets Of War".
Сусьветны тур 2007/2008 "Chaos In Motion World Tour" распачаўся ў Італіі, і ўключаў выступы на шмалікіх эўрапейскіх фэстывалях. Таксама ў межах туру гурт двойчы пабываў на тэрыторыі Польшчы, тым самым дазволіў беларускім аматарам пабачыць сваіх куміраў.
Ад сярэдіны лета Dream Theater выступаў у Паўночнай Амэрыцы, тур працягваўся ажно да наступнага году, з выступамі ў Азіі, Паўднёвай Амэрыцы і, упершыню, Аўстраліі.
[рэдагаваць] Greatest Hit and Chaos in Motion (2008)
1 красавіка 2008 году выйшаў двухдыскавы зборнік лепшых гітоў каманды пад назовам Greatest Hit (...and 21 Other Pretty Cool Songs). Жартаўніча, загалоўны трэк быў прыпісаны да "Pull Me Under", адзінага сапраўднага радыё-гіта гурта. Таксама на складанку трапілі перамікшаваныя вэрсіі кампазіцыяў з другога альбому, "Images And Words", пяць рэдагаваных кампазіцыяў з больш позьніх альбомаў і адзін сінгл. У адрозьненьне ад шмат якіх іншых складанак лепшых гітоў, Dream Theater актыўна удзельнічалі ў працэсе адбора кампазіцыяў на дыск з тым, каб атрымаць больш поўнае адлюстраваньне сваёй музычнае кар'еры. Гэты дыск стаўся апошнім дыскам у супрацы з лэйблам-даўгачасным партнэрам, Atlantic Records
Пасьля выхаду дыску хутка прайшоў чарговы тур, "Progressive Nation Tour 2008", які распачаўся 29 красавіка. Адметнай рысай туру было тое, што гурт даваў канцэрты ў гарадох, ў якіх ніколі ня граў ці ня граў вельмі працяглы тэрмін.
Пасьля гэтага туру Dream Theater выпусьцілі дыск Chaos In Motion 2007-2008. На гэты рэліз трапілі выступы з розных канцэртаў сусьветнага туру. Выйшлі два варыянты DVD, стандартны двухдыскавы сэт і спэцыяльная рэдакцыя з трыма CD, ён выйшаў 30 верасьня 2008 году.
[рэдагаваць] Black Clouds & Silver Linings (2008-present)
[рэдагаваць] Зноскі
- ^ Дзевяць Калядных CDs было выдана фэн-клюбам Dream Theater's, покуль ён ня быў зачынены ў 2005. Глядзі DTIFC on Dream Theater.net.
- ^ Falling Into Infinity Demos [1]
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Dream Theater — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

