Hasta La Fillsta
| Hasta La Fillsta | |
Выступ 2010 г. |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | 1996 – 1999; лістапад 2009 — цяпер |
| Адкуль | |
| Мова | Ангельская, беларуская, расейская |
| Жанр | Альтэрнатыўны рок |
| Афіцыйная старонка | http://www.hastalafillsta.com/be |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Вольга Самусік, Кастусь Калесьнікаў, Сяргей Канановіч, Улад Плюшчаў, Харытановіч Зьміцер |
| Былыя ўдзельнікі | Хрысьціна Мендзялеева |
Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае музыку напрамку альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконвалі песьні на ангельскай мове, зараз на беларускай, расейскай.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Зьяўленьне (1996)[рэдагаваць]
Гурт узьнік у 1996 годзе. Першапачатковы калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калесьнікаў , Зьміцер Харытановіч і Хрысьціна Мендзялеева. Гурт гучна заявіў а сябе ўжо праз месяц пасьля стварэньня стаўшы ляўрэатам фэстывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», праводзімы фондам Сораса. У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсьце «Басовішча’97».
У 1997 годзе, вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, на рок-каранацыі, атрымала званьне «Рок-князёўна’97», абышоўшы Вераніку Круглову.
З лістапада 1998 г. па 1999 г. у гурце так сама граў басіст Улад Плюшчаў
У 1999, яркая вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, зьехала вучыцца ў Бэльгію, і гурт на доўгі час распаўся — вакалістка засталася ў Бэльгіі, пасьля вучобы, заняўшыся кінэматаграфіяй, а хлопцы гралі па іншым гуртам.
Адраджэньне (2009)[рэдагаваць]
Праз дзесяць гадоў, пасьля распаду, асноўны склад гурту вырашыў ізноў сабрацца, напрыканцы 2009 году, заявіўшы аб гэтым на «Еўрарадыё». Для першых пяці песень запрасілі 4 новых вакаліста ў Аляксандар Памідораў, Саша Ракавец, ды Вольга Самусік, кожнаму свае песьні.
У складзе гурту вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней сьпявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік так сама атрымала тытул «Рок-князёўна», у 2007 годзе.
першы прэзэнтацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу — «Праўда», на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандар Памідораў).
Першы канцэрт пасьля узьяднаньня, які гурт падрыхтаваў да «Сьвята герояў», гурт даў 23 лютага 2010 г.. Гурт выканаў новыя песьні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а так сама некалькі хітоў гурта. Канцэрт адбыўся ў «Jolly Roger Café», Менск. У чэрвені 2010 г., гурт прыняў ўдзел у праграме «Зорны рынг», тэлеканала СТВ.
Склад гурту[рэдагаваць]
Першапачатковы[рэдагаваць]
- Хрысьціна Мендзялеева — вакал
- Кастусь Калесьнікаў — бас (з 1996 г. па кастрычнік 1998 г.)
- Сяргей Канановіч — гітара
- Улад Плюшчаў — бас (з лістапада 1998 г. па 1999 г.)
- Зьміцер Харытановіч — барабаны
Сёньняшні[рэдагаваць]
- Вольга Самусік — вакал
- Кастусь Калесьнікаў — бас (так сама і ў «IQ 48», «Пара Рублей», «žygimont VAZA»)
- Сяргей Канановіч — гітара (так сама і ў «Крамбамбуля», «Zet»; бас ў «Pomidor/OFF»)
- Улад Плюшчаў — бас (так сама і ў «Крамбамбуля», «Zet»)
- Зьміцер Харытановіч — барабаны (так сама і ў «Rainstorm» (ААЭ), «Dr. Jack» (Беларусь — ААЭ), «Pomidor/OFF»).