Клімэнт III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клімэнт III (папа рымскі)
па-лацінску: Clemens PP. III
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома[1] або 1124[2]
Памёр не раней за 20 сакавіка 1191 і не пазьней за 10 красавіка 1191[1] або 20 сакавіка 1191[2]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Клімэнт III (па-лацінску: Clemens PP. III), сьвецкае імя Паолё Скаляры (па-італьянску: Paolo Scolari; 1105/1110, Рым — 20 сакавіка 1191, Рым) — папа рымскі з 19 сьнежня 1187 году па 20 сакавіка 1191 году.

Зьяўляючыся выхадцам з Рыму, Клімэнт III здолеў дамагчыся прымірэньня папства з рымлянамі, бо канфілікт цягнуўся з 1143 году, і вярнуцца ў сваю сталіцу ў лютым 1188 году[4]. 31 траўня 1188 была падпісаная канчатковая дамова, паводле якой рымляне захавалі за сабой права выбараў магістратаў, але права прызначэньня губэрнатара горада было перададзена папе.

Асноўнай задачай Клімэнта III стала арганізацыя Трэцяга крыжовага паходу, абвешчанага ягоным папярэднікам ў буле «Audita tremendi». Папскія легаты дамагліся прымірэньня варожых каралёў Філіпа Аўгуста й Гэнрыха II, пасьля чаго Філіп Аўгуст і Рычард Ільвінае Сэрца, то бок сын і спадчыньнік Гэнрыха II, прынялі крыж[5]. Сам Клімэнт III, працягваючы палітыку Грыгорыюс VIII, вырашыў канфлікт папства й імпэрыі, у выніку чаго крыж прыняў і Фрыдрых Барбароса.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ а б BeWeB
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  4. ^ «The New Cambridge Medieval History», Vol.1, Ed. David Luscombe and Jonathan Riley-Smith, (Cambridge University Press, 2004), 402.
  5. ^ Reston, James, «Warriors of God: Richard the Lionheart and Saladin in the Third Crusade», (Random House Inc., 2001), 106.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімэнт III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў