Сьпіс рымскіх папаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьпіс рымскіх папаў у Саборы сьвятога Пётра ў Ватыкане

Храналягічны сьпіс рымскіх папаў паводле часу іх пантыфікату.

Спачатку тытул «папа» (ад лацінскага: papa — «бацька»), выкарыстоўваўся некалькімі хрысьціянскімі цэрквамі для азначэньня сваіх найвышэйшых духоўных асобаў. Цяпер амаль выключна выкарыстоўваецца для азначэньня найвышэйшай духоўнай асобы каталіцкай царквы. Афіцыйна найвышэйшая духоўная асоба каталіцкай царквы завецца папам пачынаючы з пантыфікату Сырыцыюса ў 384 годзе.

Афіцыйнага сьпісу рымскіх папаў ня існуе, але штогадовае ватыканскае выданьне Annuario Pontificio зьмяшчае сьпісы, якія лічацца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з гэтымі сьпісамі сёньня налічваюць 266 рымскіх папаў. Да 1960 году ў сьпісе Annuario Pontificio месьцілася 266 асобаў, але ў выданьні 1961 году са сьпісу быў выключаны Стэфан, абраны ў 752 годзе, які да гэтага менаваўся як Стафан II. Некаторыя сьпісы рымскіх папаў дасюль зьмяшчаюць Стафана, нягледзячы на апошнія зьмены, верагодна таму, што заснаваны на Каталіцкай энцыкляпэдыі 1913 году выданьня.

Агулам у крыніцах узгадваецца 308 папаў, зь іх 3 няпэўна. З астатніх 305 папаў 39 антыпапаў — 32 у Рыме, 2 у Пізе, 5 у Авіньёне. З 266 рымскіх папаў — 259 у Рыме, 7 у Авіньёне.

Часьцей за ўсё папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных папаў і антыпапаў, XVI — быў толькі ў антыпапы, XX — Яна з такім нумарам не было. Акрамя гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені — Ян Павал.

Іншыя ўжытковыя папскія імёны — Бэнэдыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімэнт (17 разоў да XIV).

Рымскія біскупы да пачатку ўзвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы ад пачатку ўзвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 33. Сьвяты Сыльвэстар I (31 студзеня 314 — 31 сьнежня 335)
  • 34. Сьвяты Марк (18 студзеня 336 — 7 кастрычніка 336)
  • 35. Сьвяты Юліюс I (6 лютага 337 — 12 красавіка 352)
  • 36. Лібэрыюс (17 траўня 352 — 24 верасьня 366)
  • 37. Сьвяты Дамас I (1 кастрычніка 366 — 11 сьнежня 384)
  • 38. Сьвяты Сырыцыюс (15 сьнежня 384 — 26 лістапада 399)
  • 39. Сьвяты Анастасіюс I (27 лістапада 399 — 19 сьнежня 401)
  • 40. Сьвяты Інакенцыюс I (22 сьнежня 401 — 12 сакавіка 417)
  • 41. Сьвяты Зосім (18 сакавіка 417 — 26 сьнежня 418)
  • 42. Сьвяты Баніфацыюс I (29 сьнежня 418 — 4 верасьня 422)
  • 43. Сьвяты Цэлестын I (10 верасьня 422 — 27 ліпеня 432)
  • 44. Сьвяты Сыкст III (31 ліпеня 432 — 19 жніўня 440)
  • 45. Сьвяты Леў I Вялікі (29 верасьня 440 — 10 лістапада 461)
  • 46. Сьвяты Гілярыюс (19 лістапада 461 — 29 лютага 468)
  • 47. Сьвяты Сымпліцыюс (3 сакавіка 468 — 10 сакавіка 483)
  • 48. Сьвяты Фэлікс II (13 сакавіка 483 — 1 сакавіка 492)
  • 49. Сьвяты Гелясіюс I (1 сакавіка 492 — 21 лістапада 496)
  • 50. Сьвяты Анастасіюс II (24 лістапада 496 — 19 лістапада 498)
  • 51. Сьвяты Сымах (22 лістапада 498 — 19 ліпеня 514)
  • 52. Сьвяты Гармізд (20 ліпеня 514 — 6 жніўня 523)
  • 53. Сьвяты Ян I (13 жніўня 523 — 18 траўня 526)
  • 54. Сьвяты Фэлікс III (12 ліпеня 526 — 22 верасьня 530)
  • 55. Баніфацыюс II (22 верасьня 530 — 17 кастрычніка 532)
    • Дыяскур (антыпапа) (22 верасьня 530 — 14 кастрычніка 530) — магчыма, сапраўдны Папа рымскі, але памёр праз 22 дні пасьля абраньня.
  • 56. Ян II (2 студзеня 533 — 8 траўня 535)
  • 57. Агапіт I (13 траўня 535 — 22 красавіка 536)
  • 58. Сьвяты Сыльвэрыюс (8 чэрвеня 536 — 11 чэрвеня 537)
  • 59. Вігіліюс (29 сакавіка 537 — 7 чэрвеня 555) — з пачатку быў антыпапам з падтрымкі бізантыйскага войскаводца Велісарыя, прызнаны сапраўдным папам пасьля сьмерці Сыльвэрыя.
  • 60. Пэлягіюс I (16 красавіка 556 — 4 сакавіка 561)
  • 61. Ян III (17 ліпеня 561 — 13 ліпеня 574)
  • 62. Бэнэдыкт I (2 чэрвеня 575 — 30 ліпеня 579)
  • 63. Пэлягіюс II (26 лістапада 579 — 7 лютага 590)
  • 64. Сьвяты Грыгорыюс I Вялікі (3 верасьня 590 — 12 сакавіка 604)
  • 65. Сабініян (13 верасьня 604 — 22 лютага 606)
  • 66. Баніфацыюс III (19 лютага 607 — 12 лістапада 607)
  • 67. Сьвяты Баніфацыюс IV (25 жніўня 608 — 8 траўня 615)
  • 68. Сьвяты Адэадат I (Дэўсдэдыт) (19 кастрычніка 615 — 8 лістапада 618)
  • 69. Баніфацыюс V (23 сьнежня 619 — 25 кастрычніка 625)
  • 70. Ганорыюс I (27 кастрычніка 625 — 12 кастрычніка 638)
  • 71. Сэвэрын (28 траўня 640 — 2 жніўня 640)
  • 72. Ян IV (24 сьнежня 640 — 12 кастрычніка 642)
  • 73. Тэадор I (24 лістапада 642 — 14 траўня 649)
  • 74. Сьвяты Мартын I (ліпень 649 — 17 чэрвеня 653)
  • 75. Сьвяты Эўгеніюш I (10 жніўня 654 — 2 чэрвеня 657)
  • 76. Сьвяты Віталіян (30 ліпеня 657 — 27 студзеня 672)
  • 77. Адэадат II (11 красавіка 672 — 17 чэрвеня 676)
  • 78. Дон (2 лістапада 676 — 11 красавіка 678)
  • 79. Сьвяты Агата (27 чэрвеня 678 — 10 студзеня 681)
  • 80. Сьвяты Леў II (17 жніўня 682 — 3 ліпеня 683)
  • 81. Сьвяты Бэнэдыкт II (26 чэрвеня 684 — 8 траўня 685)
  • 82. Ян V (23 ліпеня 685 — 2 жніўня 686)
  • 83. Конан (21 кастрычніка 686 — 21 верасьня 687)
  • 84. Сьвяты Сэргіюш I (15 сьнежня 687 — 8 верасьня 701)
  • 85. Ян VI (30 кастрычніка 701 — 11 студзеня 705)
  • 86. Ян VII (1 сакавіка 705 — 18 кастрычніка 707)
  • 87. Сізыні (15 студзеня 708 — 4 лютага 708)
  • 88. Канстантын I (25 сакавіка 708 — 9 красавіка 715)

Рымскія папы раньняга Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 89. Сьвяты Грыгорыюс II (19 траўня 715 — 11 лютага 731)
  • 90. Сьвяты Грыгорыюс III (18 сакавіка 731 — 10 сьнежня 741)
  • 91. Сьвяты Захар (10 сьнежня 741 — 22 сакавіка 752)
  • ??. Стэфан (23 сакавіка — 25 сакавіка 752) — ён памёр праз 3 дні пасьля абраньня, у тыя часы толькі абраньня было недастаткова, каб лічыцца рымскім папам — Стафан не трапіў у афіцыйны сьпіс рымскіх папаў. Але пазьней абраньня стала дастаткова, каб звацца рымскім папам. З гэтых акалічнасьцяў у некаторых сьпісах ўсе наступныя рымскія папы на імя Стафан маюць падвоеную нумарацыю. Зараз жа пазыцыя каталіцкай царквы — не лічыць Стафана рымскім папам.
  • 92. Стэфан II (26 сакавіка 752 — 26 красавіка 757)
  • 93. Сьвяты Павал I (29 траўня 757 — 28 чэрвеня 767)
  • 94. Стэфан III (7 жніўня 768 — 3 лютага 772)
  • 95. Адрыян I (9 лютага 772 — 25 сьнежня 795)
  • 96. Сьвяты Леў III (27 сьнежня 795 — 12 чэрвеня 816)
  • 97. Стэфан IV (22 чэрвеня 816 — 24 студзеня 817)
  • 98. Сьвяты Пасхал I (25 студзеня 817 — 11 лютага 824)
  • 99. Эўгеніюш II (2 траўня 824 — жнівень 827)
  • 100. Валянцін (жнівень — верасень 827)
  • 101. Грыгорыюс IV (кастрычнік 827 — студзень 844)
  • 102. Сэргіюш II (студзень 844 — 27 студзеня 847)
  • 103. Сьвяты Леў IV (10 красавіка 847 — 17 ліпеня 855)
  • 104. Бэнэдыкт III (29 верасьня 855 — 17 красавіка 858)
  • 105. Сьвяты Мікалай I Вялікі (24 красавіка 858 — 13 лістапада 867)
  • 106. Адрыян II (14 сьнежня 867 — 14 сьнежня 872)
  • 107. Ян VIII (14 сьнежня 872 — 16 сьнежня 882)
  • 108. Марын I (16 сьнежня 882 — 15 траўня 884)
  • 109. Сьвяты Адрыян III (17 траўня 884 — 15 верасьня 885)
  • 110. Стафан V (верасень 885 — 14 верасьня 891)
  • 111. Фармоз (6 кастрычніка 891 — 4 красавіка 896)
  • 112. Баніфацыюс VI (красавік 896)
  • 113. Стафан VI (травень 896 — жнівень 897)
  • 114. Раман (жнівень 897 — лістапад 897)
  • 115. Тэадор II (сьнежань 897)
  • 116. Ян IX (студзень 898 — студзень 900)
  • 117. Бэнэдыкт IV (студзень 900 — ліпень 903)
  • 118. Леў V (ліпень 903 — кастрычнік 903)
  • 119. Сэргіюш III (29 студзеня 904 — 14 красавіка 911)
  • 120. Анастасіюс III (красавік 911 — чэрвень 913)
  • 121. Ландон (ліпень 913 — люты 914)
  • 122. Ян X (сакавік 914 — травень 928)
  • 123. Леў VI (травень 928 — сьнежань 928)
  • 124. Стэфан VII (сьнежань 928 — люты 931)
  • 125. Ян XI (граф Тускулумскі) (люты 931 — сьнежань 935)
  • 126. Леў VII (3 студзеня 936 — 13 ліпеня 939)
  • 127. Стафан VIII (14 ліпеня 939 — кастрычнік 942)
  • 128. Марын II (30 кастрычніка 942 — травень 946)
  • 129. Агапэт II (10 траўня 946 — сьнежань 955)
  • 130. Ян XII (Атавіяна, граф Тускулумскі) (16 сьнежня 955 — 4 сьнежня 963)
  • 131. Леў VIII (6 сьнежня 963 — 1 сакавіка 965) — сапраўднасьць яго пантыфікату залежыць ад законнасьці адхіленьня яго папярэдніка.
  • 132. Бэнэдыкт V (22 траўня 964 — 23 сьнежня 964) — калі Лявон VIII быў сапраўдным папам, тады Бэнэдыкт V — антыпапа. Некаторыя крыніцы лічаць Бэнэдыкта сапраўдным папам, а Льва VIII — антыпапам.
  • 133. Ян XIII (1 кастрычніка 965 — 6 верасьня 972)
  • 134. Бэнэдыкт VI (19 студзеня 973 — чэрвень 974)
  • 135. Бэнэдыкт VII (граф Тускулумскі) (кастрычнік 974 — 10 ліпеня 983)
  • 136. Ян XIV (П’етро ды Павіа) (10 сьнежня 983 — 20 жніўня 984)
  • 137. Ян XV (жнівень 985 — сакавік 996)
  • 138. Грыгорыюс V (Бруна, герцаг Карантыйскі) (3 траўня 996 — 18 лютага 999)
  • 139. Сыльвэстар II (Гэрбэрт д’Арылак) (2 красавіка 999 — 12 траўня 1003)
  • 140. Ян XVII (Сэка) (чэрвень 1003 — сьнежань 1003)
  • 141. Ян XVIII (Фазана) (студзень 1004 — ліпень 1009)
  • 142. Сэргіюш IV (П’етра Бука Порца) (31 ліпеня 1009 — 12 траўня 1012)
  • 143. Бэнэдыкт VIII (Джавані (Тэафілякт II), граф Тусколя) (18 траўня 1012 — 7 красавіка 1024)
  • 144. Ян XIX (граф Тусколя) (красавік 1024 — 6 лістапада 1032)
  • 145. Бэнэдыкт IX (у першы раз) (Тэафілякт, граф Тусколя) (1032—1044)
  • 146. Сыльвэстар III (Джавані) (20 студзеня 1045 — 10 сакавіка 1045)
  • 147. Бэнэдыкт IX (у другі раз) (10 сакавіка 1045 — 1 траўня 1045)
  • 148. Грыгорыюс VI (Джаваньні Грацыяна) (5 траўня 1045 — 20 сьнежня 1046)
  • 149. Клімэнт II (граф Шыдгер, Морсьлебен і Горнбург) (25 сьнежня 1046 — 9 кастрычніка 1047)
  • 150. Бэнэдыкт IX (у трэці раз) (8 лістапада 1047 — 17 ліпеня 1048) калі трохразовае адхіленьне Бэнэдыкта IX была па-зазаконным, тады Сыльвэстара III, Рыгора VI і Клімэнта II трэба лічыць антыпапамі.
  • 151. Дамас II (Попо фон Брыксэн) (17 ліпеня 1048 — 9 жніўня 1048)
  • 152. Сьвяты Леў IX (Бруна, граф Эгісхэйм-Дагсбург) (12 лютага 1049 — 19 красавіка 1054) Накіраваў легатаў у Канстантынопаль, каб пазбавіцца канфлікту з Канстантынопальскім патрыярхам, але гэта не ўдалося, у выніку чаго адбылася Вялікая схізма.
  • 153. Віктар II (Гэбгард, граф Доленштэйн-Гіршбэрг) (16 красавіка 1055 — 28 ліпеня 1057)
  • 154. Стафан IX (Фрыдрых, герцаг Лятарынскі) (2 жніўня 1057 — 29 сакавіка 1058)

Рымскія папы ў час узвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы часу найбольшага ўзвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 176. Інакенцыюс III (Латарыо, граф Сэньі) (8 студзеня 1198 — 16 ліпеня 1216)
  • 177. Ганорыюс III (Чэнчыё Савэлі) (18 ліпеня 1216 — 18 сакавіка 1227)
  • 178. Рыгор IX (Угаліна, граф Сэньі) (19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241)
  • 179. Цэлестын IV (Джафрэда Кастыльёнэ) (25 кастрычніка — 10 лістапада 1241)
  • 180. Інацэнт IV (Сінібальдо Фіескі) (25 чэрвеня 1243 — 7 сьнежня 1254)
  • 181. Аляксандар IV (Рынальда, граф Сэньі) (12 сьнежня 1254 — 25 траўня 1261). Каранаваў Міндоўга.
  • 182. Урбан IV (Жак Панталеон) (29 жніўня 1261 — 2 кастрычніка 1264)
  • 183. Клімэнт IV (Гі Фулькуа Ле Гро) (5 лютага 1265 — 29 лістапада 1268)
  • 184. Сьвяты Рыгор X (Тэбальда Вісконці) (1 верасьня 1271 — 10 студзеня 1276)
  • 185. Інацэнт V (П’етра ды Тарантасіа) (21 студзеня 1276 — 22 чэрвеня 1276)
  • 186. Адрыян V (Атабона Фіескі) (11 ліпеня 1276 — 18 жніўня 1276)
  • 187. Ян XXI (П’етра Юліяні Гішпанскі) (8 верасьня 1276 — 20 траўня 1277) — ніхто з Пап ня меў імя Ян XX, П’етра Юліяні Гішпанскі ў 1276 павінен быў звацца Янам XX, але ўзяў сабе імя Ян XXI.
  • 188. Мікалай III (Джавані Гаэтана Арсіні) (25 лістапада 1277 — 22 жніўня 1280)
  • 189. Мартын IV (Сымон дэ Брыён) (22 студзеня 1281 — 28 сакавіка 1285) — Сымон дэ Брыён, абраны ў 1281, мае імя Марцін IV, таму што Марын I і Марын II памылкова лічыліся адпаведна Марцінам II і Марцінам III.
  • 190. Ганоры IV (Джакама Савэлі) (2 красавіка 1285 — 3 красавіка 1287)
  • 191. Мікалай IV (Джыролама Машы) (22 лютага 1288 — 4 красавіка 1292)
  • 192. Сьвяты Цэлестын V (П’етра дэль Муронэ) (5 ліпеня 1294 — 13 сьнежня 1294) — апошні Папа рымскі, які выракся пасады.
  • 193. Баніфацы VIII (Бэнедэта Каэтані) (24 сьнежня 1294 — 11 кастрычніка 1303)
  • 194. Бэнэдыкт XI (Нікола Бакасіні) (22 кастрычніка 1303 — 7 ліпеня 1304)

Рымскія папы ад Авіньёну да Канстанцкага сабору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 195. Клімэнт V (Бэртран дэ Го) (5 чэрвеня 1305 — 20 красавіка 1314)
  • 196. Ян XXII (Жак Дзюэз) (7 жніўня 1316 — 4 сьнежня 1334)
  • 197. Бэнэдыкт XII (Жак Фурнье) (20 сьнежня 1334 — 25 красавіка 1342)
  • 198. Клімэнт VI (П’ер Рожэ) (7 траўня 1342 — 6 сьнежня 1352)
  • 199. Інацэнт VI (Эт’ен Абэр) (18 сьнежня 1352 — 12 верасьня 1362)
  • 200. Урбан V (Гільём дэ Грымор) (28 верасьня 1362 — 19 сьнежня 1370)
  • 201. Рыгор XI (П’ер Рожэ дэ Бафор) (30 сьнежня 1370 — 27 сакавіка 1378)
  • 202. Урбан VI (Барталамэа Прыньяна) (8 красавіка 1378 — 15 кастрычніка 1389)
  • 203. Баніфацы IX (П’етра Тамачэлі) (2 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404)
  • 204. Інацэнт VII (Казімо Мільараці) (17 кастрычніка 1404 — 6 лістапада 1406)
  • 205. Рыгор XII (Анджэла Карэр) (30 лістапада 1406 — 4 ліпеня 1415)

Рымскія папы часу Адраджэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 206. Мартын V (Адонэ Калёна) (11 лістапада 1417 — 20 лютага 1431)
  • 207. Эўгеніюш IV (Габрыеле Кандульмэр) (3 сакавіка 1431 — 23 лютага 1447)
  • 208. Мікалай V (Тамаза Парэнтучэлі) (6 сакавіка 1447 — 24 сакавіка 1455)
  • 209. Каліст III (Алонса дэ Борджа) (8 красавіка 1455 — 6 жніўня 1458)
  • 210. Піюс II (Энэй Сыльвій Пікаламіні) (19 жніўня 1458 — 15 жніўня 1464)
  • 211. Павал II (П’етра Барбо) (30 жніўня 1464 — 26 ліпеня 1471)
  • 212. Сыкст IV (Франчэска дэла Равэрэ) (9 жніўня 1471 — 12 жніўня 1484)
  • 213. Інацэнт VIII (Джамбатыста Чыбо) (29 жніўня 1484 — 25 ліпеня 1492)
  • 214. Аляксандар VI (Радрыга дэ Борджыа) (11 жніўня 1492 — 18 жніўня 1503) — павінен быў звацца Аляксандарам V, таму што Аляксандар V, абраны Пізанскім Саборам (1409—1410) ня лічыцца сапраўдным папам.
  • 215. Піюс III (Франчэска Тадэскіні-Пікаламіні) (22 верасьня 1503 — 18 кастрычніка 1503)
  • 216. Юліюс II (Джуліяна дэла Равэрэ) (31 кастрычніка 1503 — 21 лютага 1513)
  • 217. Леў X (Джавані Медычы) (11 сакавіка 1513 — 1 сьнежня 1521)
  • 218. Адрыян VI (Адрыян Флорэнс) (9 студзеня 1522 — 14 верасьня 1523)
  • 219. Клімэнт VII (Джуліа Медычы) (19 лістапада 1523 — 25 верасьня 1534)
  • 220. Павал III (Алесандра Фарнэзе) (13 кастрычніка 1534 — 10 лістапада 1549)

Рымскія папы часу Рэфармацыі і Контрарэфармацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 221. Юліюс III (Джавані Марыя Чокі дэль Монтэ) (7 лютага 1550 — 23 сакавіка 1555)
  • 222. Марцэл II (Марчэла Чэрвіні) (9 красавіка 1555 — 30 красавіка 1555)
  • 223. Павал IV (Джанп’етра Карафа) (23 траўня 1555 — 18 жніўня 1559)
  • 224. Піюс IV (Джавані Анджэла Медычы) (25 сьнежня 1559 — 9 сьнежня 1565)
  • 225. Сьвяты Піюс V (Антоніа Мікеле Гісьліеры) (7 студзеня 1566 — 1 траўня 1572)
  • 226. Грыгорыюс XIII (Уга Бонкампаньі) (13 траўня 1572 — 10 красавіка 1585)
  • 227. Сыкст V (Фэлічэ Перэці) (24 красавіка 1585 — 27 жніўня 1590)
  • 228. Урбан VII (Джамбатыста Кастанья) (15 верасьня 1590 — 27 верасьня 1590)
  • 229. Грыгорыюс XIV (Нікалё Сфандраці) (5 сьнежня 1590 — 16 кастрычніка 1591)
  • 230. Інакенцыюс IX (Джавані Антоніа Факінэці) (29 кастрычніка 1591 — 30 сьнежня 1591)
  • 231. Клімэнт VIII (Гіпаліта Альдабрандыні) (30 студзеня 1592 — 5 сакавіка 1605)
  • 232. Леў XI (Алесандра Мэдычы) (1 красавіка 1605 — 27 красавіка 1605)
  • 233. Павал V (Каміла Баргэзэ) (16 траўня 1605 — 28 студзеня 1621)
  • 234. Грыгорыюс XV (Алесандра Людавізі) (9 лютага 1621 — 8 ліпеня 1623)
  • 235. Урбан VIII (Мафэо Барбэрыні) (6 жніўня 1623 — 29 ліпеня 1644)

Рымскія папы часу заняпаду Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 236. Інакенцыюс X (Джамбатыста Памфілі) (15 верасьня 1644 — 7 студзеня 1655)
  • 237. Аляксандар VII (Фабіё Кіджы) (7 красавіка 1655 — 22 траўня 1667)
  • 238. Клімэнт IX (Джуліа Расьпільёзы) (20 чэрвеня 1667 — 9 сьнежня 1669)
  • 239. Клімэнт X (Эміліё Банавэнтура Альт’еры) (29 красавіка 1670 — 22 ліпеня 1676)
  • 240. Інакенцыюс XI (Бэнэдэцьці Адэскалькі) (21 верасьня 1676 — 12 жніўня 1689)
  • 241. Аляксандар VIII (П’етра Атабоні) (6 кастрычніка 1689 — 1 лютага 1691)
  • 242. Інакенцыюс XII (Антоніё Піньятэлі дэль Растрэла) (12 ліпеня 1691 — 27 верасьня 1700)
  • 243. Клімэнт XI (Джавані Франчэска Альбані) (23 лістапада 1700 — 19 сакавіка 1721)
  • 244. Інакенцыюс XIII (П’етра Мікелянджэлё дэі Конці) (8 траўня 1721 — 7 сакавіка 1724)
  • 245. Бэнэдыкт XIII (П’етра Франчэска, герцаг Арсіні) (29 траўня 1724 — 21 лютага 1730)
  • 246. Клімэнт XII (Ларэнца Карсіні) (12 ліпеня 1730 — 6 лютага 1740)
  • 247. Бэнэдыкт XIV (Праспэра Ламбертыні) (17 жніўня 1740 — 3 траўня 1758)
  • 248. Клімэнт XIII (Карлё Рэцоніка) (6 ліпеня 1758 — 2 лютага 1769)
  • 249. Клімэнт XIV (Джавані Вінчэнца Ларэнца Ганганэлі) (19 траўня 1769 — 22 лістапада 1774)
  • 250. Піюс VI (Джавані Анджэла, граф Браскі) (15 лютага 1775 — 29 жніўня 1799)
  • 251. Піюс VII (Барнаба Люіджы, граф К’ярамонці) (14 сакавіка 1800 — 20 жніўня 1823)
  • 252. Леў XII (Анібале, граф дэла Джэнга) (28 верасьня 1823 — 10 лютага 1829)
  • 253. Піюс VIII (Франчэска Саверыо Кастыльёні) (31 сакавіка 1829 — 30 лістапада 1830)
  • 254. Грыгорыюс XVI (Барталямэа Альбэрта Маўра Капэляры) (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846)
  • 255. Блажэнны Піюс IX (Джавані Марыя, граф Мастаі-Фэрэцы) (16 чэрвеня 1846 — 7 лютага 1878)

Рымскія папы Новага часу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 256. Леў XIII (Джаакіна, граф Пэччы) (20 лютага 1878 — 20 ліпеня 1903)
  • 257. Сьвяты Піюс X (Джузэпэ Сарто) (4 жніўня 1903 — 20 жніўня 1914)
  • 258. Бэнэдыкт XV (Джакама, маркіз дэля К’еза) (3 верасьня 1914 — 22 студзеня 1922)
  • 259. Піюс XI (Акільле Рацьці) (6 лютага 1922 — 10 лютага 1939)
  • 260. Піюс XII (Эўджэніё Пачэльлі) (2 сакавіка 1939 — 9 кастрычніка 1958)
  • 261. Сьвяты Ян XXIII (Анджэлё Джузэпэ Ронкалі) (28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963)
  • 262. Павал VI (Джавані Батыста Мантыні) (21 чэрвеня 1963 — 6 жніўня 1978)
  • 263. Ян Павал I (Альбіна Лючані) (26 жніўня 1978 — 28 верасьня 1978)
  • 264. Сьвяты Ян Павал II (Караль Вайтыла) (16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005)
  • 265. Бэнэдыкт XVI (Ёзэф Ратцынгер) (19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013)
  • 266. Францішак (Хорхэ Марыё Бэргольё) (з 13 сакавіка 2013)