Піюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Піюс III

Піюс III (па-лацінску: Pius PP. III, сьвецкае імя Франчэска Нані Тадэскіні Пікаляміні (па-італьянску: Francesco Nanni-Todeschini-Piccolomini); 29 траўня 143918 кастрычніка 1503) — папа рымскі з 22 верасьня па 18 кастрычніка 1503 году.

Кандыдатамі на папскі пасад на канклаве, які быў сабраны пасьля сьмерці Аляксандра VI, былі францускі кардынал д’Амбуаз і ягоны сябар Джуліяна дэля Равэрэ, які вярнуўся з выгнаньня. Ні адзін зь іх не атрымаў, аднак, большасьці галасоў. Рымскім біскупам быў абраны пляменьнік Піюса II, кардынал Пікаляміні, які да таго ж меў толькі сан дыякана. Зрэшты, ён кіраваў Сьвятым Пасадам нядоўга, то бок усяго 27 дзён. Сучасныя яму храністы сьцьвярджалі, што Піюс III быў атручаны, але доказы гэтаму сьцьвярджэньню не былі знойдзеныя.

Commons-logo.svg  Піюс III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў