Бэнэдыкт III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнэдыкт III (папа рымскі)
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Мэгіста[d] і Petronacio[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 810
Памёр 7 красавіка 858[1] або 17 красавіка 858[2][3]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[4]
Заняткіпалітык, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Бэнэдыкт III (па-лацінску: Benedictus PP. III; памёр 17 красавіка 858) — папа рымскі з 29 верасьня 855 году па 17 красавіка 858 году. Супернічаў з антыпапам Анастасіюсам, падтрыманым імпэратарам Людовікам II. Актыўна ўмешваўся ў канфлікты паміж сынамі імпэратара Лётара. Лічыўся асьвечаным для свайго часу біскупам.

Этэльўульф Ўэсэскі й ягоны сын, будучы кароль Ангельшчыны Альфрэд Вялікі, пабывалі ў Рыме падчас валадараньня Бэнэдыкта. Сярэднявечная традыцыя сьцьвярджае, што папа Яана, жанчына, замаскіраваная пад мужчыну, быў непасрэдным папярэднікам Бэнэдыкта. Аднак, гэтая легенда ня лічыцца гістарычным фактам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]