Стэфан III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся мерк. 720[1]
Памёр 24 студзеня 772[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар

Стэфан III (па-лацінску: Stephanus PP. III; 720 — 24 студзеня 772) — папа рымскі з 7 жніўня 768 году па 24 студзеня 772 году.

Сын сыцылійца зь імём Аліва, быў адзіным чалавекам, які застаўся верным папе Паўлу I. Падчас панаваньня меў апазыцыю з боку антыпапы Канстантына. Зьвярнуўся па дапамогу супраць лянгабардаў да караля франкаў Піпіна, але той памёр.

У Рыме працягнулася барацьба партыяў, і папа быў вымушаны зьвярнуцца па дапамогу да лянгабардаў. Заключыў зь імі зьвяз, перапыніўшы шэраг пантыфікаў, які арыентаваліся на Франкаўскае каралеўства. Улетку 769 году кароль лянгабардаў Дэзыдэрыюс прыбыў у Рым.

У горадзе ўспыхнуў мяцеж, у выніку якога ледзь ня быў забіты папа. Стэфан III прывабіў лідэраў антылянгабардзкай партыі ў пастку й перадаў іх у рукі Дэзыдэрыюса. 12 красавіка 769 году на Лятэранскім саборы былі прынятыя новыя правілы абраньня папаў і асуджаны антыпапа Канстантын II. Надалей папам ня мог стаць просты чалавек, які не прайшоў царкоўнай герархіі ад ніжэйшых чыноў да сану дыякана ці прасьвітара-кардынала. Удзел народу ў абраньні папы быў скасаваны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]