Клімэнт IX

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клімент IX, папа рымскі

Клімэнт IX (па-лацінску: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліё Расьпільёзі, па-італьянску: Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 — 9 сьнежня 1669) — папа рымскі з 20 чэрвеня 1667 да 9 сьнежня 1669.

Джуліё Расьпільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 у Пістоі. Вывучаў філязофію і тэалёгію ў Пізанскім унівэрсытэце. У 1644 быў нунцыем у Гішпаніі. У 1657 прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Расьпільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі папы не ўдзельнічалі ў справах кіраваньня царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым ня столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар’ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімэнт IX быў гарачым аматарам опэрнай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасьці, для опэры Стэфана Ландзі «Сьвяты Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадзкой турмы. Перад самой сьмерцю папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) — апошняга хрысьціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флёт, пасланы туды пад камандаваньнем непота Вінчэнца Расьпільёзі, пацярпеў паразу (6 верасьня 1669).

Commons-logo.svg  Клімэнт IXсховішча мультымэдыйных матэрыялаў