Ўільям Квіст
| Ўільям Квіст | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 лютага 1985 Рэндэ, Данія |
|
| Рост | 184 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Штутгарт | |
| Нумар | 4 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2011 2011— |
Капэнгаген Штутгарт |
181 (7) 33 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2007— | Данія | 31 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ўільям Квіст Ёргэнсэн (па-дацку: William Kvist Jørgensen; нарадзіўся 24 лютага 1985 году, Рэндэ, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Штутгарт» і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі абаронцы.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Капэнгаген» [рэдагаваць]
Займацца футболам Ўільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клюба «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага горада. У сэзоне 2004—2005 гадоў Ўільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клюба «Капэнгаген», 23 красавіка 2005 году па ходзе матчу з камандай «Норсэлян» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясэна.
Першыя сэзоны ў клюбе Ўільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Лярс Якабсэн.
«Штутгарт» [рэдагаваць]
16 чэрвеня 2011 году было абвешчана, што гулец дацкага «Капэнгагена» Ўільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»[1].
Нацыянальная зборная [рэдагаваць]
22 жніўня 2007 году футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірляндыі.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Даніі (4): 2006, 2007, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Даніі: 2009
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Квист стал игроком "Штутгарта"». soccer.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ўільям Квіст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на сайце нацыянальнай каманды
- Прафайл на сайце fussballdaten.de
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сёрэнсэн (бр) · 2 Кр. Поўльсэн · 3 К’яер · 4 Агер · 5 Квіст · 6 Л. Якабсэн · 7 Енсэн · 8 Грэнк’яер · 9 Томасан · 10 Ёргенсэн · 11 Бэнтнэр · 12 Каленбэрг · 13 Крэлдруп · 14 Я. Поўльсэн · 15 Я. Поўльсэн · 16 Андэрсэн (бр) · 17 Бэкман · 18 Лярсан · 19 Ромэдаль · 20 Энэвольдсэн · 21 Эрыксэн · 22 Крыстыянсэн (бр) · 23 Мтыліга · Трэнэр Ольсэн |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Андэрсэн (бр) · 2 Кр. Поўльсэн · 3 К’яер · 4 Агер · 5 С. Поўльсэн · 6 Якабсэн · 7 Квіст · 8 Эрыксэн · 9 Крон-Дэлі · 10 Ромэдаль · 11 Бэнтнэр · 12 Б’елян · 13 Акарэ · 14 Шэнэ · 15 Сыльбэрбаўэр · 16 Ліндэгор (бр) · 17 Пэдэрсэн · 18 Вас · 19 Я. Поўльсэн · 20 Каленбэрг · 21 Сымлінг · 22 Шмэйхель (бр) · 23 Мікельсэн · Трэнэр Ольсэн |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |