Мікаэль Крон-Дэлі
| Мікаэль Крон-Дэлі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1983 (29 гадоў) Капэнгаген, Данія |
|
| Рост | 170 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сэльта | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2006 2006—2008 2006—2007 2008—2012 2012— |
Ваальвэйк Аякс → Спарта Р (арэнда) Брондбю Сэльта |
48 (2) 4 (0) 12 (1) 122 (26) 1 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Данія | 24 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Мікаэль Крон-Дэлі (па-дацку: Michael Krohn-Dehli; 6 чэрвеня 1983, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюба «Сэльта» й нацыянальнай зборнай Даніі. Акрамя паўабароны можа згуляць і на пазыцыі ўінгера.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Мікаэль Крон-Дэлі пачаў сваю футбольную кар’еру ў моладзевым клубе «Русэнгёй», ён таксама выступаў за моладзевыя склады клюбаў «Відоўрэ» й «Брондбю». У 2002 годзе Крон-Дэлі адправіўся ў футбольную акадэмію нідэрляндзкага «Аякса» з Амстэрдама. У 2004 годзе Мікаэль быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Ваальвэйк». У ягоным складзе дацкі паўабаронца правёў 48 матчаў і забіў 2 мячы.
«Аякс» [рэдагаваць]
У 2006 годзе Крон-Дэлі вярнуўся ў «Аякс». У камандзе Мікаэль дэбютаваў 17 верасьня ў матчы супраць «Роды», які скончыўся перамогай «Аякса» зь лікам 2:0[1]. У чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 2006—2007 гадоў Крон-Дэлі выйшаў яшчэ ў двух матчах, 3 сьнежня супраць «Вілем II» выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне матчу, які скончыўся пераканаўчай перамогай «Аякса» 6:0, а таксама 17 сьнежня ў матчы супраць «Эксэльсіёра», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне, «Аякса» тады перамог зь лікам 3:1.
«Спарта» [рэдагаваць]
Другую палову сэзону Мікаэль правёў у арэндзе ў ратэрдамскім клюбе «Спарта». За «Спарту» Крон-Дэлі дэбютаваў 4 лютага 2007 года выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Роды», які сконыўся зь лікам 2:2. Усяго за «Спарту» Мікаэль адыграў 12 матчаў, а таксама забіў мяч у матчы 17 сакавіка 2007 года супраць «АДО Дэн Гааг», Крон-Дэлі вызначыўся на 77-й хвіліне, а ягоны клюб перамог зь лікам 4:2.
«Брондбю» [рэдагаваць]
Пасьля вяртаньня ў «Аякс» Крон-Дэлі згуляў ўсяго адзін матч у чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзона 2007—2008 гадоў. 29 жніўня 2008 года Мікаэль падпісаў кантракт з дацкім «Брондбю»[2]. Дэбют Крон-Дэлі за «Брондбю» адбыўся 31 жніўня ў матчы чэмпіянату Даніі супраць «Капэнгагена», які скончыўся перамогай «Брондбю» 1:0. Свой першы гол за «Брондбю» Мікаэль забіў 18 верасьня 2008 года ў матчы Кубка УЭФА супраць нарвэскага «Русэнборга», але гэта не дапамагло клюбу пазьбегнуць паразы зь лікам 2:1.
«Сэльта» [рэдагаваць]
21 жніўня 2012 года было абвешчана, што Крон-Дэлі далучыцца да «Сэльты» пасьля сканчэньня мэдычнага абсьледаваньня[3].
Міжнародныя выступы [рэдагаваць]
У нацыянальнай зборнай Даніі Крон-Дэлі дэбютаваў 11 кастрычніка 2006 года ў матчы кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2008 году супраць зборнай Ліхтэнштайна, які скончыўся перамогай датчанаў зь лікам 4:0. Далей ён не гуляў за зборную яшчэ 2 гады, пакуль не заняў месца левага нападніка замест траўмаванага Мартына Ёргенсэна восеньню 2008 года. На Чэмпіянаце Эўропы 2012 году стаў аўтарам першага гола зборнай Даніі, дзякуючы якому гульцы дацкай зборнай атрымалі першую з 1967 года перамогу над зборнай Нідэрляндаў.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2006
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Roda JC — Ajax 0:2. Voetbal International.
- ^ Ajax transfereert Krohn-Dehli. AFC Ajax.
- ^ Krohn-Dehli completes Spanish medical. bold.dk
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мікаэль Крон-Дэлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Брондбю»
- Прафайл на сайце National Football Teams
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Андэрсэн (бр) · 2 Кр. Поўльсэн · 3 К’яер · 4 Агер · 5 С. Поўльсэн · 6 Якабсэн · 7 Квіст · 8 Эрыксэн · 9 Крон-Дэлі · 10 Ромэдаль · 11 Бэнтнэр · 12 Б’елян · 13 Акарэ · 14 Шэнэ · 15 Сыльбэрбаўэр · 16 Ліндэгор (бр) · 17 Пэдэрсэн · 18 Вас · 19 Я. Поўльсэн · 20 Каленбэрг · 21 Сымлінг · 22 Шмэйхель (бр) · 23 Мікельсэн · Трэнэр Ольсэн |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |