Крыстыян Эрыксэн
| Крыстыян Эрыксэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 лютага 1992 (21 год) Мідэльфарт, Данія |
|
| Рост | 177 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аякс | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010— | Аякс | 76 (13) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Данія | 24 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Крыстыян Данэман Эрыксэн (па-дацку: Christian Dannemann Eriksen; 14 лютага 1992, Мідэльфарт, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нідэрляндзкага клюба «Аякс» і нацыянальнай зборнай Даніі. Раней выступаў за моладзевы склад дацкага «Одэнсэ». Са студзеня 2009 года зьяўляецца гульцом «Аякса».
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
Сваю футбольную кар’еру Крыстыян Эрыксэн пачаў у сваім родным горадзе Мідэльфарт, а затым папоўніў моладзевай склад клюба «Одэнсэ». Эрыксэн прайшоў футбольную школу «Одэнсе», а таксама стажыраваўся ў «Чэлсі» й «Барсэлёне»[1][2]. На думку лёнданцаў Крыстыян для іх быў фізычна слабы, але гішпанцы былі зацікаўлены маладым талентам.
«Барсэлёну» апярэдзіў амстэрдамскі «Аякс», які 17 кастрычніка 2008 года заключыў з Эрыксэнам кантракт на два з паловай гады; падпісанае пагадненьне пачынала дзейнічаць з 1 студзеня 2009 года[3]. Паводле некаторых дадзеных трансфэр дацкага гульца абыйшоўся «Аяксу» ў 1 млн эўра.
У кастрычніку 2009 года Крыстыян быў прызнаны лепшым маладым футбалістам Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[4]. У студзені 2009 года Эрыксэн папоўніў склад юнацкай каманды «Аякс», чыім трэнэрам зьяўляўся Робін Пронк. Крыстыян хутка прагрэсаваў і быў пераведзены Франкам дэ Бурам у наступную ўзроставую каманду амстэрдамцаў.
У пачатку студзеня 2010 года Мартын Ёль перавёў Эрыксэна зь юнацкай каманды ў асноўную[5]. Малады датчанін адправіўся на міжсэзонны збор з асноўнай камандай у Партугалію й прыняў удзел у некалькіх таварыскіх гульнях. У сярэдзіне студзеня 2010 года Крыстыян быў упершыню ўключаны ў заяўку асноўнага складу на маючы адбыцца матч чэмпіянату Нідэрляндаў супраць клуба «НАК Брэда». 17 студзеня ў гульні супраць НАКа Эрыксэн ва ўзросьце 17 гадоў афіцыйна дэбютаваў за каманду, адыграўшы 85 хвілінаў, Крыстыян быў заменены на Сыма дэ Ёнга, а матч скончыўся ўнічыю 1:1[6]. У пачатку красавіка 2010 года Эрыксэн падоўжыў свой кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2014 года[7].
Міжнародныя выступы[рэдагаваць]
Крыстыян атрымаў сваё першае запрашэьне ў склад нацыянальнай зборнай Даніі ў лютым 2010 года, дэбютаваўшы ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі ў сакавіку[8].
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Нідэрляндаў (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2010
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Drømmen om Barca lever. fyens.dk
- ^ FC Barcelona kigger på OB-talent. bt.dk
- ^ Ajax sign Christian D. Eriksen. ajax.nl
- ^ Lumb og Eriksen nyeste Arla Landsholdstalenter. dbu.dk
- ^ Eriksen traint met A-selectie. ajax.nl
- ^ NAC Breda — Ajax 1:1. vi.nl
- ^ en Eriksen akkoord over contractverlenging
- ^ «Eriksen: Helt specielt med debut – TV 2 Sporten». Sporten-dyn.tv2.dk.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Крыстыян Эрыксэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Аякса»
- Прафайл на сайце National Football Teams
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сёрэнсэн (бр) · 2 Кр. Поўльсэн · 3 К’яер · 4 Агер · 5 Квіст · 6 Л. Якабсэн · 7 Енсэн · 8 Грэнк’яер · 9 Томасан · 10 Ёргенсэн · 11 Бэнтнэр · 12 Каленбэрг · 13 Крэлдруп · 14 Я. Поўльсэн · 15 Я. Поўльсэн · 16 Андэрсэн (бр) · 17 Бэкман · 18 Лярсан · 19 Ромэдаль · 20 Энэвольдсэн · 21 Эрыксэн · 22 Крыстыянсэн (бр) · 23 Мтыліга · Трэнэр Ольсэн |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Андэрсэн (бр) · 2 Кр. Поўльсэн · 3 К’яер · 4 Агер · 5 С. Поўльсэн · 6 Якабсэн · 7 Квіст · 8 Эрыксэн · 9 Крон-Дэлі · 10 Ромэдаль · 11 Бэнтнэр · 12 Б’елян · 13 Акарэ · 14 Шэнэ · 15 Сыльбэрбаўэр · 16 Ліндэгор (бр) · 17 Пэдэрсэн · 18 Вас · 19 Я. Поўльсэн · 20 Каленбэрг · 21 Сымлінг · 22 Шмэйхель (бр) · 23 Мікельсэн · Трэнэр Ольсэн |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |