Алексантэры Ахола-Вало
| Алексантэры Ахола-Вало | |
Ахола-Вало ў 1992 г. |
|
| Нарадзіўся: | 27 студзеня 1900 Імпілахці, Фінляндыя |
|---|---|
| Памёр: | 15 верасьня 1997 Сімрысхамн, Швэцыя |
| Грамадзянства: | |
| Заняткі: | мастак, мясьляр |
| Вучоба: | Школа жывапісу і малюнка Юдэля Пэна |
Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (па-фінску: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці - 15 верасьня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысьляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сыстэмы жыцьця (эвахамалёгіі).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся 27 студзеня 1900 году ў Імпілахці (фін. Impilahti) у Карэліі ў сям'і камінара. Быў сьведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланая ў Вырыцу (Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты ж час Алексантэры абірае псэўданім Вало, што азначае «сьвятло».
У 16 гадоў Алексантэры пераязджае ў Петраград, дзе паступае ў Mayak College (для дзяцей дыпляматаў), у якім вучыцца да яго закрыцця ў 1918 г.; быў сьведкам падпісаньня Леніным незалежнасьці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступае ў Чырвоную армію, удзельнічае ў паходзе на Варшаву. З 1919 па 1930 г. жыве ў Беларусі, у Віцебску, дзе вучыцца ў мастацкай школе Юдэля Пэна і працуе ў Інбелкульце. Тут ён таксама знаёміцца з Казімерам Малевічам і Маркам Шагалам.
У 1925 разам зь Сяргеем Эйзэнштейнам прымае ўдзел у стварэньні фільма Браняносец «Пацёмкін», стварае гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасьля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну). Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Менску.
Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насьцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на заступніцтва мастака Аксэлі Гален-Калела, Алексантэры арыштоўваюць і адпраўляюць у лягер Драгсквік каля Расэборга. У лягеры ён стварае карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым ня менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзыдэнта Рыста Руці.
Уклад у беларускую культуру [рэдагаваць]
Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газэце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», А. Александровіча «Угрум», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», А. Вольнага «Табе», М. Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць».
Літаратура [рэдагаваць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.153
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алексантэры Ахола-Вало — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аляксандр (Алексантэры) Ахола-Вало
- Да 110-годдзя з дня нараджэння Аляксандра (Алексантэры) Пятровіча Ахола-Вало (1900–1997)
- Сын трох народаў