Алсунскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алсунскі край (лат.: Alsungas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі, у рэгіёне Курзэмэ. Адміністрацыйным цэнтрам краю зьяўляецца пасёлак Алсунга. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 1650 чалавек. Край засяляюць суйтэ — этнаграфічная група латышоў. Плошча краю займае 190 км ².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 году па заканчэньні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з Алсунскай воласьці Кулдыскага раёну.