Анатоль Лябедзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анатоль Лябедзька
Anatol Labiedźka.jpg
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
15 красавіка 2000 — цяперашні час
Папярэднік: Станіслаў Багданкевіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 27 чэрвеня 1961 (50 гадоў)
в. Трылес, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, БССР
Нацыянальнасьць: беларус
Партыя: АГП
Адукацыя: гістфак МПІ, юрфак БДУ

Анато́ль Уладзі́меравіч Лябе́дзька (нарадзіўся 27 чэрвеня 1961) — беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 году ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Працаваў трактарыстам у калгасе. У 1985 годзе скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдінстытуту, у 1993 юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў. Падчас выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. Намерваўся атрымаць пост міністра замежных справаў, але з-за канфлікту пакінуў прэзыдэнцкую каманду. Уступіў у АГП, быў абраны намесьнікам старшыні гэтай партыі. 15 красавіка 2000 году абраны старшынём АГП.

Анатоль Лябедзька знаходзіўся шмат разоў пад арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных пратэстах і маршах, у прыватнасьці, адзін з арыштаў Лябедзькі быў ажыцьцёўлены неўзабаве пасьля таго, як ён выступіў у Сэнаце ЗША і на сустрэчы АБСЭ ў кастрычніку 1999 году, заклікаючы да ўводзін абодвума ворганамі санкцыяў супраць Лукашэнкі; некалькі разоў вінаваціўся ў паклёпе на прэзыдэнта; быў зьбіты поруч сваёй хаты людзьмі ў масках, якія, як ён сьцьвярджае, былі зьвязаныя з Лукашэнкам.

Пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2004 году, якія аб’ядналі з рэфэрэндумам па пытаньні дазволу Аляксандру Лукашэнку балятавацца на трэці тэрмін, Анатоль Лябедзька разам зь іншымі лідэрамі апазыцыі 18 і 19 кастрычніка вывеў каля трох тысячаў пратэставалых на вуліцы Менску, яны абвінавацілі ўладу ў фальсыфікацыі вынікаў выбараў, што было адзначана ў справаздачах назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ. На другі дзень пратэсту, 19 кастрычніка, Лябедзька быў арыштаваны разам з двума іншымі лідэрамі апазыцыі — Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам, а таксама фатографам «Associated Press», які асьвятляў акцыю пратэсту. Падчас арышту Анатоль Лябедзька быў моцна зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, пасьля чаго ён апынуўся ў лякарні з пашкоджаньнямі чэрапа, зламанымі рэбрамі і ўнутранымі пашкоджаньнямі.

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у кастрычніку 2005 году Лябедзька саступіў некалькі галасоў Аляксандру Мілінкевічу, які стаў (з наступнай падтрымкай Лябедзькі) адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ў Беларусі.

22 красавіка 2008 году на чарговым зьезьдзе АГП, Анатоль Лябедзька пераважнай большасьцю галасоў быў пераабраны старшынём партыі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах