Антон Сялява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антон Сялява
Anton Sialava. Антон Сялява.jpg
Антон Сялява
V арцыбіскуп полацкі
1624 — 1655
Папярэднік: Язафат Кунцэвіч
Наступнік: Гаўрыла Календа
V мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1640 — 1655
Папярэднік: Рафал Корсак
Наступнік: Гаўрыла Календа
IV протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата
1642 — 1655
Папярэднік: Пахом Война-Аранскі
Наступнік: Якуб Суша
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Анастас Сялява
Нарадзіўся: каля 1583
Полацкае ваяводзтва
Памёр: 1655
Тыкоцін
Род: Сялявы
Рэлігія: праваслаўе, потым уніяцтва

Антон Сялява[а 1] (сьвецкае імя Анастас; каля 1583, Полацкае ваяводзтва — 1655, Тыкоцін) — царкоўны дзяяч і пісьменьнік, базылянін. Уніяцкі архіяпіскап полацкі1624), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі1640), протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата1642).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з праваслаўнага полацкага шляхецкага роду гербу ўласнага. У 1612 уступіў у Ордэн базылянаў, у 1617 высьвечаны на сьвятара. Вучань уніяцкага сьвятога пакутніка Язафата Кунцэвіча, зь якім ён пэўны час жыў у адной кельлі. У 16161619 гг. навучаўся ў Грэцкім калегіюме ў Рыме. Ад 1622 архімандрыт базылянскага манастыра Сьвятой Тройцы ў Вільні, а таксама манастыроў у Наваградку і Жыдычыне.

Пасьля мучаніцкай сьмерці полацкага ўніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі ў 1623 намінаваў Антонія Сяляву на полацкую архібіскупскую катэдру, а ў 1624 яго высьвяцілі на біскупа. Ад 1639 генэральны вікары Кіеўскай мітраполіі. Быў наступнікам мітрапаліта Рафала Корсака на Кіеўскай і Галіцкай мітрапалічай катэдры з рэзыдэнцыяй у Вільні (16411655), захаваў за сабой полацкую біскупскую катэдру. Адначасна ад 1642, насуперак пастановаў першай генэральнай капітулы базылянскага ордэна, як і яго мітрапаліт-папярэднік, дабіўся захаваньня за сабою пасады протархімандрыта, даўшы базылянам пісьмовую гарантыю, што пасьля яго сьмерці протархімандрыцтва ня будзе зьвязанае зь мітрапалічаю годнасьцю. Канфліктаваў з праваслаўнымі герархамі, асабліва на тэрыторыі Полацкае архіяпархіі — Язэпам Бабрыковічам, Сільвестрам Косавым.

У 1645 працягнуў справу мітрапаліта Я. Руцкага і распачаў перамовы з праваслаўнымі пра царкоўнае зьяднаньне ўніятаў і праваслаўных Кіеўскай мітраполіі і стварэньне агульнага патрыярхату, аднак сьмерць Кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта Пятра Магілы ў 1647 спыніла перамовы.

Будучы хворым, у 1648 перадаў кіраваньне Чынам сьвятога Васіля Вялікага а. Сымону Яцкевічу-Стаўравецкаму, генэральнаму кансультару Ордэна і Быценьскаму ігумену, аднак у зьвязку з ваеннымі дзеяньнямі склікаць капітулу для выбараў новага протаархімандрыта не атрымалася і да сваёй сьмерці А. Сялява так і застаўся протаархімандрытам базылянаў.

Клапаціўся пра адукацыю сьвятароў, умацаваньне манастырскага жыцьця. Быў фундатарам жаночага базылянскага манастыра ў Менску, манахіні якога мусілі займацца апекаю бедных дзяўчынак, і выдзяліў на гэтыя мэты грошы. Адчыніў сэмінарыю ў 1652 пры манастыры.

У цяжкія для Зьяднанай Царквы часы казацкіх паўстаньняў і вайны з Масковіяй (16481654), калі існавала пагроза самому існаваньню Ўніяцкай Царквы, мусіў быў туляцца па краіне. Да таго ж мітрапаліту даводзілася бараніць Уніяцкую Царкву ад дыскрымінацыйнай палітыкі польскай лацінскай ярархіі, якая грэбліва ставілася да Зьяднанай Царквы, прыняла шэраг зьняважлівых пастановаў адносна яе, прымушала вернікаў плаціць дзесяціну лацінскім сьвятарам і нават дамагалася поўнага зьнішчэньня Уніі зь пераводам вернікаў на лацінскі абрад.

Істотна спрычыніўся да бэатыфікацыі ў Рыме свайго папярэдніка Язафата Кунцэвіча. Пад канец свайго жыцьця быў ужо моцна хворым і амаль асьлеп. У студзені 1655 даручыў кіраваньне мітраполіяй Гаўрыле Календзе, а сам мусіў жыць на выгнаньні ў базылянскім манастыры ў Супрасьлі. Пакідаючы Полацак у 1655, здолеў забраць з сабою ў Супрасьль найбольшую каштоўнасьць Уніяцкай Царквы — труну з целам блаславёнага Язафата, уратаваўшы яе ад маскоўскіх войскаў, што імкнуліся зьнішчыць усякую памяць пра сьвятога.

Памёр недалёка ад Супрасьля ў Тыкоціне на Падляшшы. Як падае хроніка супрасьлеўскага манастыра, «убягаючы перад Масквой зь Белай Русі, прыбыў да Супрасьля, а адтуль выехаў у Тыкоцін, рэзыдаваў там жа нейкі час у супрасьлеўскім двары пры царкве, дзе цяжка захварэў і памёр. Быў перавезены ў Супрасьль і пахаваны ў фундатарскім склепе».

Аўтарству А. Сялявы належаць: палемічны твор «Антыэленхас» (Вільня, 1622), скіраваны супраць «Эленхасу» Мялеція Сматрыцкага, і «Жыцьцё слугі Божага Язафата» (1625)[1].

Папярэднік
Язафат Кунцэвіч
Арцыбіскуп полацкі
16241655
Наступнік
Гаўрыла Календа
Папярэднік
Рафал Корсак
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
16401655
Наступнік
Гаўрыла Календа
Папярэднік
Пахом Война-Аранскі
Протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата
16421655
Наступнік
Якуб Суша

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншая форма імя: Антоні Сялява (польск. Antoni Sielawa)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Казуля. Антоній Сялява // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 649.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]