Бабіцкі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бабіцкі край (лат.: Babītes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Латвіі, у рэгіёне Відзэмэ. Край складаецца з двух воласьцяў. Адміністрацыйным цэнтрам краю зьяўляецца пасёлак Пінькі. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 году склала 9155 чалавек. Плошча краю займае 241,7 км².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 году па заканчэньні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Рыскага раёна.