Валодкішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валодкішкі
лац. Vałodkiški
лет. Valatkiškiai
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Раён: Радзівілішкаўскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°33′54″ пн. ш. 23°25′48″ у. д. / 55.565° пн. ш. 23.43° у. д. / 55.565; 23.43Каардынаты: 55°33′54″ пн. ш. 23°25′48″ у. д. / 55.565° пн. ш. 23.43° у. д. / 55.565; 23.43
Валодкішкі на мапе Летувы
Валодкішкі
Валодкішкі
Валодкішкі

Валодкішкі (лет. Valatkiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Шушвы. Уваходзяць у склад Шаўкоцкага староства Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вальцейка

Вальціка або Вальдзіка (Waltiko, Waldiko) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. Валодкішкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 123 чалавекі[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 463.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 887.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 527.