Вікіпэдыя:Як выдаляць артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Праз наступны тэкст вы зможаце болей даведацца пра выдаленьне артыкулаў.

Выдаленьне артыкулаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаленьне артыкулаў дазваляе сачыць за якасьцю Вікіпэдыі. Удзельнікі ацэньваюць новыя артыкулы, па мажлівасьці паляпшаюць, альбо, калі на іх думку артыкулы не пасуюць у Вікіпэдыю, прапаноўваюць на выдаленьне. Але трэба ўлічваць, што гэта ўжо «апошні сродак», якім ня варта карыстацца занадта часта.

У прынцыпе кожны можа выдаліць зьмест артыкула, але яго можна аднавіць у любы момант. Па-сапраўднаму выдаліць артыкул у Вікіпэдыі могуць толькі адміністратары. Выдаленыя артыкулы становяцца нябачнымі для звычайных наведвальнікаў, але некаторы час захоўваюцца ў базе зьвестак і могуць быць адноўленыя адміністратарамі.

У якіх выпадках выдаляць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы бачыце артыкул, які, на Вашую думку, не пасуе ў Вікіпэдыю ў тым выглядзе, у якім ён існуе, Вы можаце паставіць яго ў сьпіс на выдаленьне. Але артыкул можа мець папярэднія вэрсіі, якія мелі больш карысны зьмест, чым цяпер. Паглядзіце, калі ласка, перад выдаленьнем гісторыю рэдагаваньняў (старонка гісторыя).

Артыкул можа быць выдалены, калі ён:

  • доўгі час зьяўляецца накідам і не дапісваецца, зьяўляецца пустым ці не зьмяшчае інфарматыўнага тэксту;
  • не ўяўляе ніякай каштоўнасьці для Вікіпэдыі і яе ўдзельнікаў;
  • зьяўляецца вынікам вандалізму і ня мае карысных папярэдніх вэрсыяў;
  • зьмяшчае матэрыял рэклямнага характару;
  • зьяўляецца аб’ектам аўтарскага права;
  • напісаны нелітаратурнай мовай.

Наступныя крытэры ня могуць прымацца да ўвагі:

Фармат: Вікіпэдыя грунтуецца на прынцыпе, што кожны можа ўдзельнічаць у яе стварэньні. Пачаткоўцы часта пішуць артыкулы не зусім згодна з стандартамі Вікіпэдыі: яны не фарматаваныя, ні на што не спасылаюцца, альбо гэта старонкі-сіроты. Але гэта ні для каго ня можа быць падставай, каб выдаліць артыкул. Замест гэтага можна апрацаваць артыкул і на гэтым прыкладзе паказаць новаму аўтару, як функцыянуюць правілы напісаньня артыкулаў у Вікіпэдыі.

Падвойны артыкул: яны не належаць да кандыдатураў на выдаленьне. Яны мусяць быць аб’яднаныя і зьмешчаныя пад адной назвай (пры гэтым можа выкарыстаць рэдырэкт) на адной старонцы.

Тлумачэньні, якія ня маюць дачыненьня да ўласна артыкула: гэта датычыць усіх прапановаў да выдаленьня кшталту «Артыкул пра Х не пасуе ў Вікіпэдыю». Напрыклад, ставіць на выдаленьне добры артыкул пра нейкую школку няправільна толькі таму, што Вы лічыце: Вікіпэдыі не патрэбныя артыкулы пра якія-кольвек школы.

Якім чынам выдаляць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку артыкула Вы зьмяшчаеце наступнае: {{Выдаліць|Прычына}} (напрыклад: {{Выдаліць|Памылка ў назьве}}).

У выніку атрымоўваецца:

Але не выдаляйце, калі ласка, тэкст артыкула. Артыкул дадаецца ў катэгорыю Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне, якую чысьцяць адміністратары.

Аднавіць артыкул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднавіць артыкул, які пацярпеў ад вандалаў, можа любы ўдзельнік. Для гэтага трэба праз старонку гісторыі выбраць карэктны артыкул і захаваць яго праз старонку рэдагаваньня.

Парады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад тым, як Вы прапануеце артыкул на выдаленьне, дайце яму хоць пяць хвілін часу і ня стаўце адразу кандыдатурай на выдаленьне. Магчыма, аўтар працуе над ім далей. У любым выпадку важна зьвярнуць увагу аўтара на канкрэтныя праблемы. Падумайце таксама, ці ня зможаце Вы самі палепшыць артыкул.

Выкарыстоўвайце магчымасьць абмеркаваньня артыкулаў: калі артыкул, які Вы хочаце прапанаваць на выдаленьне, належыць зарэгістраванаму карыстальніку, паразмаўляйце зь ім папярэдне. Патлумачце, што ў артыкуле Вы лічыце няправільным ці праблемным, і калі паляпшэньне немагчымае, паспрабуйце упэўніць аўтара ў неабходнасьці выдаленьня артыкула.

Абгрунтуйце Вашыя выказваньні праз вытрымкі з гэтых правілаў, не абражаючы чалавека, які працаваў для Вікіпэдыі, пішучы артыкул.