Віталь Рымашэўскі
| Віталь Рымашэўскі | |
Віталь Рымашэўскі ў Варшаве, 26 верасьня 2011 |
|
| Сустаршыня партыі БХД | |
|---|---|
| 2009 — цяперашні час | |
| Сустаршыня аргкамітэту партыі БХД | |
| 2005 — цяперашні час | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 3 сакавіка 1975 Бабруйск, БССР |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Партыя: | БХД |
| Адукацыя: | БНТУ (БДПА), інжынер-будаўнік |
| Рэлігія: | хрысьціянін |
Віталь Анатольевіч Рымашэ́ўскі (нар. 3 сакавіка 1975, Бабруйск, БССР) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сустаршыня «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі».
Зьмест |
Грамадзкая й палітычная дзейнасьць [рэдагаваць]
Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 году. З 1996 году — член Каардынацыйнай Рады «Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў». У 2002—2004 гадах — член Прэзыдыюма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадзкіх арганізацыяў «Рада». Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Нямеччыне на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіраваньня ў інстытуце «Саюз грамадзкага кіраваньня», вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаваньне ФРГ.[1] У 2010 годзе Віталь Рымашэўскі прымаў удзел у выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2]
Дзейнасьць у БХД [рэдагаваць]
З 2005 году займаецца аднаўленьнем партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя». Сустаршыня аргкамітэту — з 2005, сустаршыня партыі — з сакавіка 2009.
Адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня у Беларусі», у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысьціянаў.
У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, зьяўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.
У траўні 2009 году быў абраны патэнцыйным кандыдатам ад БХД на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Віталь Рымашэўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||