Гажын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гажын
трансьліт. Hażyn
Дата заснаваньня: перад 1394 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Галоўчыцкі
Насельніцтва:
  • 111 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
Паштовы індэкс: 247793
СААТА: 3238808016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°39′17″ пн. ш. 29°13′11″ у. д. / 51.65472° пн. ш. 29.21972° у. д. / 51.65472; 29.21972Каардынаты: 51°39′17″ пн. ш. 29°13′11″ у. д. / 51.65472° пн. ш. 29.21972° у. д. / 51.65472; 29.21972
Гажын на мапе Беларусі ±
Гажын
Гажын
Гажын
Гажын
Гажын
Гажын

Га́жын[1] — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Галоўчыцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найраней сяло Гажын згаданае ў грамаце князя Васіля Ўладзімеравіча, як меркаваў У. Б. Антановіч, невядомага зь іншых крыніцаў сына кіеўскага князя Ўладзімера Альгердавіча, які калісьці трымаў Оўруцкую воласьць, маючы свой удзел на Палесьсі. Аднак, больш пераканаўчай выглядае вэрсія, згодна зь якой, чацьвёрты сын вялікага князя літоўскага Альгерда ад першага шлюбу зь віцебскай князёўнай Марыяй атрымаў пры нараджэньні княскае імя Ўладзімер і хроснае імя Васіль, у гонар князя Ўладзімера (Васіля) Сьвятаслававіча[2]. Інакш кажучы, падараваньне царкве сьвятога Васіля Вялікага ў Оўручы зроблена самым Уладзімерам Альгердавічам[a][5] і не пазьней 1394 году[b]:

мы Василей Володымеровичъ, князь, придали есмо на церковъ Светого Великого Василъя мурованого, въ мЂсте Овручу, подъ селомъ Имухоедовскимъ, островъ Тростеницу, обрубный, и зъ оного идетъ десятъ ведеръ меду, и даватъ маютъ у Полохачове зъ земли Петниское чотыри ведръ меду, а y Вербковичахъ — ведро меду, у Гажине — ведро меду, у Павъловичахъ — полъведра меду, у Вуглохъ — ведъро меду, съ тыхъ селъ уси маютъ давати не задержуваючи настоятелемъ тое церкви на Покърову Святую въ осень…

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гажын, Галоўчыцы, Дзямідавічы, Смалегавічы на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гажын — у межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд вёска Гажын адміністрацыйна належала да Нараўлянскай воласьці.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гажын у складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У інтэрпрэтацыі аўтара «Православной энциклопедии» расейскага гісторыка А. В. Кузьміна, падараваньне зьвязваецца зь імем князя кіеўскага (канец XIII або пачатак XIV ст.) і пуціўльскага Ўладзімера Іванавіча. Самую ж грамату выдаў нібыта яго сын пуціўльскі князь Васіль[3]. Апошні, аднак, быў сынам пуціўльскага і оўруцкага князя Андрэя, брата Ўладзімера[4]. Імя Андрэя (у якой бы ня ёсьць форме) у дакумэнце адсутнае. Таму ўдзел у справе кагосьці з князёў Рурыкавічаў, як і запіс на царкву мядовай даніны раней, чым у Кіеве зьявіўся Ўладзімер Альгердавіч, выглядае пакуль непраўдападобна. Як бы адшукалася іншая крыніца...
  2. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Православная энциклопедия (далей: ПЭ). – Москва, 2004. T. VIII. С. 688
  3. ^ ПЭ. – Москва, 2008. T. XIX. С. 349 – 350
  4. ^ Зотов Р. В. О черниговских князьях по Любецкому синодику и о Черниговском княжестве в татарское время. — С.-Петербург, 1892. С. 115
  5. ^ Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 год, собранные и изданные под редакцией ВладимираАнтоновича и Константина Козловского. — Киев: Университетская типография, 1868. № 37
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 138
  7. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]