Гералішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гералішкі
лац. Gierališki
польск. Gieraliszki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае ваяводзтва
Павет: Голдапскі
Гміна: Голдап
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′39″ пн. ш. 22°11′49″ у. д. / 54.19417° пн. ш. 22.19694° у. д. / 54.19417; 22.19694Каардынаты: 54°11′39″ пн. ш. 22°11′49″ у. д. / 54.19417° пн. ш. 22.19694° у. д. / 54.19417; 22.19694
Гералішкі на мапе Польшчы
Гералішкі
Гералішкі
Гералішкі

Гералішкі, Герэлішкі (польск. Gieraliszki, ням. Gerehlischken) — вёска ў Польшчы, каля ракі Галдапы. Уваходзяць у склад гміны Голдап Голдапскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гайла (імя)

Герыла або Герла (Gerilo, Gerlo) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 573.
  2. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 38.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.