Груган (Сыракомля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Груган
па-польску: Kruk
Жанр: Верш
Баляда
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1854
Пераклад на беларускую: 1909
Перакладчык: Янка Купала, Гальяш Леўчык
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Груга́н» (па-польску: Kruk) — верш (баляда)[1] Уладзіслава Сыракомлі на фальклёрны матыў.

Твор быў напісаны ў 1854 г. і пазначаны аўтарам як «літоўская песенька» (па-польску: Piosnka litewska)[2].

Рукапіс верша «Груган» разам з «Гутаркай старога дзеда» ўвайшоў у падборку агітацыйнай літаратуры, якая назапашвалася ў менскай кватэры Л. Шышкі, удавы надворнага саветніка[3].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімір Вільчынскі ўзводзіць верш да летувіскай песьні «Варнас» (па-летувіску: Varnas), на ягоную думку, Сыракомля азнаёміўся з гэтым творам у перакладзе свайго прыяцеля Язэпа Крашэўскага, бо сам летувіскай ня ведаў. Але, як адзначае Ўладзімер Мархель, асобныя варыянты гэтай песьні бытавалі і ў Беларусі як паказьнік шырокай міграцыі фальклёрных вобразаў[3]. Да таго ж беларускі дасьледнік заўважае, што Сыракомля пакінуў вельмі мала твораў, тэматычна зьвязаных з этнаграфічнай Летувай[4].

З. Суслаў прызнае вэрсію пра беларускае паходжаньне матываў верша няслушным, бо няма такіх твораў у зборніку балядаў, выдадзеным Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. Але ён адзначае падобны матыў («птушка апавядае весткі з бою альбо паведамляе пра нечы скон») у сэрбскім і харвацкім фальклёры[2]. Напрыклад, такі матыў ёсьць у песьні Косаўскага цыклю «Сьмерць маці Югавічаў» (па-сэрбску: Смрт мајке Југовића)[5]. У сярэдзіне XIX ст. сэрбскія эпічныя песьні былі папулярныя, на польскую мову іх перакладалі Казімер Брадзінскі, Раман Зморскі і Язэп Залескі. Таму, на думку навукоўца, Сыракомля мог чытаць сэрбскія ўзоры і пісаць на іхнія матывы[5].

Падобныя матывы былі таксама зафіксаваныя ў сібірскіх губэрнях Расеі і напрыкарпацкіх землях Украіны[6].

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову гэты верш перакладаў Янка Купала (1908—1909)[7]. Пазьней гэта рабіў Гальяш Леўчык, але пры жыцьці не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). На расейскую мову верш пераклаў Марк Жываў[8].

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1865 годзе Аўгуст Радван паклаў верш на музыку[9][10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў  (бел.). — 2007. — С. 197.
  2. ^ а б Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў  (бел.). — 2007. — С. 198.
  3. ^ а б Мархель, У. І. Лірнік вясковы. — 1983. — С. 51.
  4. ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы. — 1983. — С. 51.
  5. ^ а б Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў  (бел.). — 2007. — С. 199.
  6. ^ Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў  (бел.). — 2007. — С. 200.
  7. ^ Купала, Я. Поўны збор твораў у 9 тамах. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. — Т. 2. — С. 223-224. — 342 с. — ISBN 5-340-01335-9
  8. ^ Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского. — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 43-44. — 293 с.
  9. ^ Radwan, A., Syrokomla, Wł. Kruk: piosnka litewska. — Warszawa: G. Sennewald, 1865. — 7 с.
  10. ^ Выкананьне песні ў Facebook

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]