Жаэль Матып

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жаэль Матып
Жаэль Матып
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1991 (22 гады)
Бохум, Нямеччына
Рост 193 см
Вага 89 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шальке 04
Нумар 32
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009— Шальке 04 107 (9)
Нацыянальная зборная
2010— Камэрун 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
11 траўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
25 верасьня 2011.

Жаэль Жоб Матып (па-нямецку: Joël Job Matip; 8 жніўня 1991, Бохум, Нямеччына) — камэрунскі футбаліст нямецкага паходжаньня, паўабаронца клюбу «Шальке-04» і нацыянальнай зборнай Камэруну.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матып пачаў сваю кар’еру ў 1994 годзе ў юнацкай камандзе клюбу «Вайтмар 45», у якой гуляў да 1997 году да пераходу ў «Бохум». У 2000 годзе трапіў у моладзевую каманду «Шальке-04».

У сэзоне 2009—2010 гадоў новы галоўны трэнэр «Шальке 04» Фэлікс Магат прыцягнуў Матыпа ў галоўную каманду, і 7 лістапада 2009 году ён дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы супраць «Баварыі» у Мюнхэне. Дэбют атрымаўся запамінальным — Матып забіў адзіны гол «Шальке», які прынёс камандзе нічыю, і быў названы найлепшым гульцом матчу[1]. У першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2010—2011 гадоў Матып на 17-й хвіліне забіў першы гол «Шальке» ў браму мілянскага «Інтэрнацыянале», тым самым зраўняўшы лік. У выніку італьянскі клюб атрымаў паразу зь лікам 2:5.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 сьнежня 2009 году быў выкліканы ў зборную Камэруну для ўдзелу ў Кубку афрыканскіх нацыяў 2010 году, але пазьней адмовіўся ад удзелу ў турніры, спадзяючыся што будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Нямеччыны. Аднак пазьней усё ж прыняў запрашэньне ў склад афрыканскай зборнай.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матып быў народжаны ў сям’і немкі[2] й камэрунца[3]. Ягоны брат Марвін таксама зьяўляецца футбалістам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шальке 04»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жоэль Матип. sports.ru
  2. ^ «Joel Matip ist auf dem Sprung». Reviersport.de
  3. ^ «Die Schultüte» (PDF). Matthias-Claudius-Schulen Bochum.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]