Жуліяна Бэлецьці
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Жуліяно Бэлецьці |
||
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Juliano Haus Belletti | |
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1976 Каскавэл, штат Парана, Бразылія |
|
| Грамадзянства | ||
| Рост | 174 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Інфармацыя аб клюбе | ||
| Клюб | ||
| Нумар | 35 | |
| Пазыцыя | Абаронца | |
| Кар'ера | ||
| Клюбная кар'ера* | ||
| 1993—1995 | 22 (0) | |
| 1995—2002 | 54 (4) | |
| 1999 | 17 (5) | |
| 2002—2004 | 59 (6) | |
| 2004—2007 | 71 (0) | |
| 2007- | 18 (2) | |
| Нацыянальная зборная** | ||
| 2001—2005 | 23 (2) | |
|
* Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на 5 лістапада 2007. |
||
Жулія́на Хаў́с Бэле́цьці (па-партугальску: Juliano Haus Belletti; нарадзіўся 20 чэрвеня 1976 года ў Каскавэле, штат Парана, Бразылія) — прафэсійны бразыльскі футбаліст, правы абаронца ангельскага клюба «Чэлсі». Чэмпіён сьвету 2002 года ў складзе зборнай Бразыліі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзону 2005/06 у складзе гішпанскай «Барсэлёны».
Зьмест |
[рэдагаваць] Кар'ера
Прафэсійную кар'еру пачаў у «Крузэйра» ў 1993 годзе. За два сэзону ён правёў 22 матчу ў чэмпіянаце краіны, а затым перайшоў у «Сан-Паўлу», дзе яму атрымалася замацавацца ў асноўным складзе каманды. 1999 год абаронца правёў у арэндзе ў «Атлетыка Мінэйра», стаўшы віцэ-чэмпіёнам Бразыліі. Ён забіў самы хуткі гол у гісторыі фіналаў бразыльскай лігі. У 2001 годзе хадзіў слых аб яго пераходзе ў гішпанскі клюб «Валенсія», аднак у самую апошнюю хвіліну яго адмянілі.
У 2002 годзе пасьля трыўмфу на чэмпіянаце сьвету Бэлецьці перабраўся ў Эўропу, склаўшы дамову з «Вільярэалам», якому абыйшоўся ў чатыры мільёна эўра. Ён хутка асвоіўся ў Гішпаніі і стаў незаменным у камандзе, правядучы 31 матч у «Чэмпіянаце Гішпаніі» і яшчэ шэсць паядынкаў у Кубку Інтэртота. У сэзоне 2003/04 Бэльлеці не апускаўся ніжэй высока паднятай планкі і дапамог свайму клюбу атрымаць перамогу ў Кубку Інтэртота, а затым дабрацца да паўфіналу Кубка ЎЭФА, дзе «Вільярэал» саступіў будучыму трыўмфатару «Валенсіі». Добра адыграўшы сэзон, ён прыцягнуў увагу скаўтаў «Барсэлёны», зь якой і падпісаў чатырохгадовы кантракт.
17 траўня 2006 году на Стад-дэ-Франс у Парыжы «Барсэлёна» сустракалася з лёнданскім «Арсэналам» у фінале Лігі чэмпіёнаў 2006. Бэльлеці застаўся на зэдлі запасных, саступіўшы месца ў асноўным складзе Олегэру, аднак менавіта ён стаў галоўным героем сустрэчы, калі выйдучы на замену ён завяршыў дакладным ударам камбінацыю «Барсы», забіўшы свой першы гол у складзе каталёнскага клюба і прынясучы яму перамогу ў гэтым турніры.
У жніўні 2007 году Жуліяно Бэлецьці перайшоў з «Барсэлёны» у лёнданскі «Чэлсі». Сума трансфэру, па інфармацыі прэсы, склала ад 5 да 5,5 млн эўра.
[рэдагаваць] Нацыянальная зборная
Бэлецьці дэбютаваў у зборнай Бразыліі у паядынку супраць Эквадора 28 сакавіка 2001 года. Ён атрымаў залаты мэдаль Чэмпіянату сьвету 2002, хоць на працягу ўсяго турніру быў дублёрам Кафу, правядучы на поле толькі пяць хвілін у паўфінальнай сустрэчы з Турцыяй.
[рэдагаваць] Статыстыка
| Сэзон | Клюб | Гульні | Галы | Трафэі |
|---|---|---|---|---|
| 2007-2008 | Чэлсі | 15 | 2 | |
| 2006-2007 | Барсэлёна | 13 | 0 | Віцэ-чэмпіён Гішпаніі |
| 2005-2006 | Барсэлёна | 26 | 0 | Чэмпіён Гішпаніі Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
| 2004-2005 | Барсэлёна | 31 | 0 | Чэмпіён Гішпаніі |
| 2003-2004 | Вільярэал | 28 | 3 | Без тытулаў |
| 2002-2003 | Вільярэал | 31 | 3 | Кубак Інтэртота |
| 2001-2002 | Вільярэал (4 млн. эўра) | 14 | 2 | Без тытулаў |
| 2001 | Сан-Паўлу | 13 | 1 | Турнір Рыа-Сан-Паўлу |
| 2000 | Сан-Паўлу | 11 | 0 | Чэмпіён штата Сан-Паўлу |
| 1999 | Атлетыка Мінэйра (арэнда) | 17 | 5 | Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс |
| 1998 | Сан-Паўлу | 4 | 1 | Чэмпіён штата Сан-Паўлу |
| 1997 | Сан-Паўлу | 12 | 1 | Без тытулаў |
| 1996 | Сан-Паўлу | 13 | 1 | Без тытулаў |
| 1995 | Крузэйра | 17 | 0 | Без тытулаў |
| 1994 | Крузэйра | 5 | 0 | Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жуліяна Бэлецьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Чэлсі — цяперашні склад |
|---|
|
1 Чэх • 2 Іванавіч • 3 Э. Коўл • 5 Эсьен • 6 Карвалью • 8 Лэмпард • 9 ды Санта • 10 Джо Коўл • 11 Драгба • 12 Мікэль • 13 Балак • 15 Малуда • 17 Басінгва • 18 Кварэшма • 19 Фэрэйра • 20 Дэку • 21 Калу • 26 Тэры • 26 Мінэйру • 33 Алекс • 35 Бэлецьці • 39 Анэлька • 40 Іларыу • 42 Мэнсьен • 43 Стох • 44 Вудс • Трэнэр: Карла Анчалоці |
| Зборная Бразыліі — Чэмпіянат сьвету 2002 году — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Маркас • 2 Кафу • 3 Лусіё • 4 Роке Жуніёр • 5 Эдмілсан • 6 Рабэрта Карлас • 7 Рыкардыньё • 8 Жылбэрту Сылва • 9 Раналда • 10 Рывалда • 11 Ранальдынью • 12 Дыда • 13 Бэльлеці • 14 Андэрсан Полга • 15 Клебэрсан • 16 Жуніёр • 17 Дэнілсан • 19 Жуніньё Паўліста • 20 Эдылсан • 21 Луізао • 22 Рожэрыё Сэні • 23 Кака • Трэнэр Луіс Фэліпэ Скалары |
||

