Забалаць (Эйгердаўскі сельсавет)
| Забалаць | |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Іўеўскі |
| Сельсавет: | Эйгердаўскі |
| Тэлефонны код: | +375 1595 |
| Паштовы індэкс: | 231363 |
| Аўтамабільны код: | 4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′ пн. ш. 24°47′ у. д. / 53.917° пн. ш. 24.783° у. д.Каардынаты: 53°55′ пн. ш. 24°47′ у. д. / 53.917° пн. ш. 24.783° у. д. |
|
Забалаць на мапе Беларусі
Забалаць
|
|
Забалаць — колішняе мястэчка, цяпер вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці на мяжы зь Летувой. Забалаць ўваходзіць у склад Эйгердаўскага сельсавету.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. засьценак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе — 4 двары, 17 жыхароў, 12 дзесяцін зямлі[1].
За часам міжваеннай Польшчы ўваходзіла ў Лідзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. Сядзіба гміны Забалаць[2]. У 1921 годзе мясцовасьць налічвала 258 дыхароў[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад СССР.
3 12 сьнежня 1940 г. вёска (7 двароў, 35 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 1950 г. у калгасе «Сьцяг камунізму». 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 29 красавіка 1960 г. у Даўгердзіскім сельсавеце, з 15 траўня 1963 г. у Юрацішкаўскім пасялковым савеце, з 13 студзеня 1965 г. зноў у Такарышкаўскім, з 15 верасьня 1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 26 жыхароў. У 1999 г. 8 двароў, 27 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Забалаць // Віртуальная Іўеўшчына
- ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom VII - Część I - Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.— 510 с. ISBN 985-6302-45-5.
| Эйгердаўскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Баруцішкі · Гердушкі · Даўгердзішкі · Добавічы · Дунай · Забалаць · Залясоўшчына · Іванкі · Каўшары · Кірвелі · Крычнікі · Магенцы · Матыкаўшчына · Моргавічы · Нарэйкі · Папельнікі · Сельшчыняты · Такарышкі · Чорны Луг · Чычыноўшчына · Юнкавічы · Яхімаўшчына
|
| Хутары |
Аглоблішкі · Брынюкі · Будзішча · Высокая Грэбля · Залескаўшчына · Клім · Мазоліха · Самароднікі · Сякерышкі · Франконава · Чарніца · Чорны Ручай
|
| Іўеўскі раён | |
|---|---|
| Места | |
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |